Вікіпедыя:Перасылкі

Перасылкі ў Вікіпедыі ствараюцца, калі ў аднаго прадмета ёсць некалькі альтэрнатыў назвы, ці нейкая тэма цалкам апісваецца ў складзе больш агульнага артыкула.

Пры ўваходзе на старонку-перасылку адбываецца аўтаматычны пераход на пазначаную ў перасылцы старонку, пры гэтым пад загалоўкам старонкі пішацца Пасля перасылкі з....

Прыклады перасылак: ЗША, Сталін.

Стварэнне

правіць

Каб пераслаць старонку А на іншую старонку Б, напішыце ў самым пачатку старонкі А:
#REDIRECT [[Назва старонкі Б]]

Для хуткай устаўкі можна скарыстацца спасылкай «#REDIRECT [[]]» пад акном правак.

Таксама перасылкі аўтаматычна ствараюцца пры пераносе старонак.

Перасылкі на раздзел

правіць

Можна зрабіць перасылку на раздзел старонкі, напрыклад
#REDIRECT [[Санкт-Пецярбург#Гісторыя]]

Патэнцыяльная праблема такіх перасылак — калі іншы ўдзельнік пазней зменіць загаловак раздзела, то перасылка па-ранейшаму будзе пераходзіць на старонку, але ўжо не будзе пераходзіць на патрэбны раздзел. Каб пазбегнуць гэтага, вы можаце выкарыстаць шаблон {{anchor}} альбо дадаць каментарый побач з загалоўкам, напрыклад:
== Гісторыя ==<!-- Загаловак выкарыстоўваецца для перасылкі [[Гісторыя Пецярбурга]]-->

Непажаданыя перасылкі

правіць

Падвоеная перасылка ўзнікае, калі мэтавая старонка сама з’яўляецца перасылкай. Звычайна яны атрымліваюцца пры пераносе, бо старая назва старонкі сама становіцца перасылкай. Падвоеныя перасылкі не працуюць, і іх варта выпраўляць, каб яны заўсёды вялі на артыкулы. У беларускім раздзеле большую частку працы па іх выпраўленні бяруць на сябе боты.

Перасылкі тэхнічна працуюць у прасторы катэгорый, дазваляюць перасылаць з адной назвы катэгорыі на іншую, аднак змесціва катэгорый застаецца асобным. У беларускай вікіпедыі перасылкі катэгорый не рэкамендуецца ўжываць, як і перасылкі старонак размоў. Перасылкі гэтых тыпаў, якія ўзнікаюць пасля пераносу старонак пад новыя назвы, мусяць хутка выдаляцца.

Як правіла, недапушчальныя або непажаданыя перасылкі паміж рознымі прасторамі назваў.

Не варта ствараць перасылкі ад больш агульнага паняцця да больш вузкага. Напрыклад, не варта рабіць перасылку з назвы сямейства жывёл на артыкул пра адзін з відаў гэтай жывёлы, нават калі ў артыкуле пра сямейства няма карыснай інфармацыі. Прыкладам можа быць памылка пры перасылках пчаламеданосная пчала. У такіх выпадках больш дарэчная адсутнасць артыкула, чым перасылка, здольная збіць чытача з толку.

Перасылкі ствараюцца толькі з назваў у назоўным склоне. Недапушчальна стварэнне перасылак з іншых склонаў. У некаторых выпадках дапускаюцца перасылкі з назваў у множным ліку.

У любым выпадку, паняцце, з назвы якога ажыццяўляецца перасылка, павінна быць згадана і патлумачана ў артыкуле, на які гэтая перасылка адсылае.

Карыснасць перасылак

правіць

У Беларускай Вікіпедыі пакуль не распрацаваныя рэкамендацыі пра неабходнасць ці карыснасць тых ці іншых відаў перасылак.

Перасылкі ігнаруюцца ўнутраным паўнатэкставым пошукам, таму ў некаторых выпадках замест стварэння перасылак варта проста дадаць паняцце у тэкст артыкула.

Перасылкі існуюць толькі для прамога пераходу на старонку або падраздзел старонкі як па спасылцы з іншага артыкула, так і пры націсканні кнопкі «Артыкул» з поля пошуку.

Паколькі пры наборы тэксту ў поле пошуку выскоквае падказка з падыходнымі назвамі (уключаючы перасылкі), верагодна, варта пазбягаць стварэння лішніх перасылак, занадта падобных на назву артыкула, напрыклад «Каскадныя табліцы стыляў (CSS)» → «Каскадныя табліцы стыляў».

Магчыма, дапушчальныя перасылкі з «роднай мовы» па аналогіі з правіламі наймення Англійскай Вікіпедыі.

Выкарыстанне ў артыкулах

правіць

У адрозненне ад спасылак на старонкі значэнняў, не варта проста так выпраўляць у тэкстах артыкулаў спасылкі на перасылкі:

  • Для сервераў праекта амаль няма розніцы, пераходзіць чытач па перасылцы або адразу па прамой спасылцы;
  • Лішнія змяненні — гэта, у любым выпадку, нагрузка на парадак вышэй;
  • Часам старонка-перасылка можа перасылаць да блізкага, але ўсёж асобнага паняцця, для якога пакуль не напісаны артыкул, але, магчыма, будзе напісаны ў будучыні;
  • Практычна ніколі не варта выпраўляць [[паняцце]] на [[артыкул|паняцце]]  — такое змяненне не прыносіць карысці і толькі ўскладняе чытанне вікі-тэксту.

Спасылкі-перасылкі можна замяняць на прамыя спасылкі ў тым выпадку, калі вы ўсё роўна рэдагуеце артыкул, асабліва калі гэта робіць усплываючую (калі наведвальнік наводзіць на спасылку мыш) падказку зразумелай.

Спасылкі-перасылкі неабходна замяняць на прамыя ў аглядных навігацыйных шаблонах: прамая спасылка на старонку, на якой змешчаны шаблон, ператвараецца для палягчэння навігацыі ў цёмны тэкст, чаго не адбываецца са спасылкай-перасылкай.

Заўвагі

правіць

Як правіла, пасля радка #REDIRECT [[старонка]] не павінна быць ніякага тэксту, бо ён усё роўна не будзе паказаны.

Тэарэтычна перасылкі можна катэгарызаваць (гл., напрыклад: en:Category:Redirects), аднак у беларускім раздзеле Вікіпедыі гэтая практыка, як правіла, не ўжываецца.

Для таго, каб рэдагаваць старонку-перасылку, трэба перайсці па перасылцы і затым скарыстацца «зваротнай» спасылкай пад загалоўкам «Пасля перасылкі з старонка-перасылка », альбо адразу дадаць ?Redirect=no да адрасу старонкі-перасылкі.

Пры стварэнні новай перасылкі звычайна не варта даваць апісанне змен, бо дастаткова зразумелым з’яўляецца аўтаматычнае апісанне.

Перасылак з адной старонкі на некалькі не бывае, для гэтага ствараюць старонку неадназначнасцей.

З 2008 г. MediaWiki дадае да спасылак на перасылкі спецыяльны клас mw-redirect. Пры жаданні можна аўтаматычна вылучыць сабе ўсе спасылкі на перасылкі з дапамогай персанальнага CSS-афармлення.

Гл. таксама

правіць

Адмысловыя старонкі: