MediaWiki
MediaWiki (МедыяВікі) — свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для стварэння вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі вікі. Выкарыстоўваецца ўсімі раздзеламі Вікіпедыі і іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Фонда Вікімедыя, а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаннем РНР і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Для захавання даных магчыма выкарыстанне MySQL, PostgreSQL ці SQLite. Для адлюстравання матэматычных формулаў выкарыстоўваецца камп’ютарная мова TeX.
MediaWiki | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | collaborative wiki software[d] |
Распрацоўшчык | Wikimedia |
Напісана на | PHP[2] і JavaScript |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 25 студзеня 2002 |
Апаратная платформа | кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GNU GPL 2.0 |
Сайт | mediawiki.org |
![]() |
- Не блытаць з Вікімедыя.
MediaWiki аптымізавана для эфектыўнай працы з вялікімі праектамі, якія могуць мець тэрабайты кантэнту і сотні тысяч праглядаў у секунду. Паколькі Wikipedia з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш наведвальных вэб-сайтаў у свеце, дасягненне маштабаванасці праз некалькі слаёў кэшавання і рэплікацыі базы даных было галоўнай задачай для распрацоўшчыкаў. Яшчэ адным важным аспектам MediaWiki з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя: інтэрфейс даступны больш чым на 400 мовах. MediaWiki мае больш за 1000 параметраў канфігурацыі і больш за 1800 пашырэнняў, якія дазваляюць дадаваць або змяняць розныя функцыі.
Праграмнае забеспячэнне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасцей можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэнняў (англ.: extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спецыяльныя старонкі, ці новыя магчымасці непасрэдна на сайце.
Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных праграм. Магчымасцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не звязаныя з Вікімедыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэння дакументацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе магчымасць стварэння ўласных лакальных асяроддзяў вікі.
Гісторыя праграмнага забеспячэння Вікіпедыі Правіць
Першапачаткова, з 10 студзеня 2001 г., Вікіпедыя карысталася UseModWiki, напісанага Кліфардам Адамсам (Phase I) ўтварала сістэму з CamelCase. Праз год, у студзені 2002 г. было створана ядро, якое выкарыстоўвала РНР (напісанае Магнусам Манскі) (Phase II), з MySQL як базай звестак і Apache як серверам WWW. У гэтай версіі не выкарыстоўвалася CamelCase. Аднак хутка з’явіліся праблемы, якія практычна блакавалі рэдагаванне пароляў. Лі Даніэл Кокер напісаў праграмнае забеспячэнне і механізм, які цяпер вядомы як MediaWiki (Phase III). Ён распачаў працу ў ліпені 2002 г. Удасканаленнем МедыяВікі займаўся Браян Вібер, які кіруе фондам і ў нашы дні.
20 сакавіка 2005 г. была выдадзена версія 1.4 праграмнага забеспячэння, 5 кастрычніка 2005 г. — версія 1.5, 5 мая 2006 г. — версія 1.6.
Зноскі
- ↑ Announcing MediaWiki 1.40.0 — 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.
- ↑ The mediawiki Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 14 ліпеня 2018.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме MediaWiki
- Афіцыйная старонка МедыяВікі