Вікіпедыя:Спіс правіл і рэкамендацый
(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:ПР)
Гэты Спіс правіл і рэкамендацый Вікіпедыі з’яўляецца падсумаваннем усіх актуальна ўжываных практык, на якія маецца актуальны кансэнсус аўтараў Вікіпедыі. Ад усіх карыстальнікаў чакаецца падпарадкаванне афіцыйным правілам і рэкамендацыям. |
Прынцыпы функцыянавання і прыняцця правіл і рэкамендацый апісаны на старонцы Вікіпедыя:Правілы.
Паводзіны
правіцьПраўкі
правіць- Праўце смела
- Калі нешта хочаце зрабіць — зрабіце самастойна, не трэба чакаць дазволу ад іншых ці пакуль зробіць нехта іншы.
- Дробная праўка
- Пэўныя праўкі мае сэнс пазначаць як дробныя.
- Вандалізм
- Вандалізм — гэта ўсякае дадаванне, сціранне або змяненне змесціва, зробленае наўмысна, каб парушыць аўтарытэт энцыклапедыі. Вандалізм выдаляецца і будзе выдаляцца з Вікіпедыі.
- Правілы выкарыстання ботаў
- Ботаў можна ўжываць для масавых правак, якія не выклікаюць спрэчак, але ўладальніку бота варта заўсёды быць гатовым да паведамленняў і аварыйнага спынення бота пры неабходнасці.
Стыль і змест паведамленняў
правіць- Этыкет
- У Вікіпедыі, на аснове яе базавых прынцыпаў і па ходзе яе развіцця, утварыўся свайго роду этыкет, званы вікі-этыкетам, якога рэкамендуецца прытрымлівацца для лепшага паразумення з іншымі ўдзельнікамі.
- Старонкі размоў
- На старонках размоў варта рабіць тэматычныя секцыі, адказваць з водступамі і падпісвацца.
- Старонка ўдзельніка
- Старонка ўдзельніка ствараецца для зручнай камунікацыі з супольнасцю, не варта яе выкарыстоўваць у іншых мэтах.
Вырашэнне канфліктаў
правіць- Этычныя паводзіны
- Грубіянства, недалікатнасць або дробязнасць хвалюе людзей і не дае Вікіпедыі добра працаваць. Спрабуйце адгаворваць іншых ад некультурных паводзін і старайцеся не абражаць людзей, нават ненаўмысна. Калі трэба, то існуе і магчымасць пасрэдніцтва.
- Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі
- Ніколі не рабіце асабістых нападаў на іншых удзельнікаў. Такім дзеянням няма ніякага апраўдання.
- Вайна правак
- Калі Вашая праўка была несправядліва адкочана, паспрабуйце знайсці Кансэнсус з апанентам. Працяг вайны можа скончыцца абаронай старонкі або блакаваннем удзельнікаў.
- Правіла трох адкатаў
- Не адкатвайце адной старонкі цалкам або часткова больш за тры разы на працягу 24 гадзін. Бо адміністратар можа заблакаваць ваш уліковы запіс.
- Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў
- Закладайце, што большасць людзей, якія працуюць у праекце, спрабуюць дапамагчы, а не нашкодзіць.
- Не даводзьце да абсурду
- Не ілюструйце абсурднасць правіл абсурднымі ж праўкамі, якія прытрымліваюцца гэтых правіл, не выпрабоўвайце на трываласць.
Змест
правіцьТэкст
правіць- Правяральнасць
- Мы не можам спраўдзіць дакладнасць сцверджанняў, але мы можам спраўдзіць, ці сцверджанні былі апублікаваны аўтарытэтным выданнем. Таму артыкулы мусяць спасылацца на крыніцы, калі толькі можна. Усякі матэрыял без спасылак можа быць аспрэчаны і выдалены.
- Не ўласнае даследаванне
- Артыкулы не могуць утрымліваць ніякіх непублікаваных тэорый, даных, сцверджанняў, канцэпцый, довадаў ці ідэй; таксама ніякіх новых інтэрпрэтацый, аналізаў, сінтэзаў апублікаваных даных, сцверджанняў, канцэпцый, довадаў ці ідэй, якія, паводле словаў сузаснавальніка Вікіпедыі Джымі Уэйлса, раўняліся б «новаму расказу або гістарычнай інтэрпрэтацыі».
- Нейтральны пункт гледжання
- Артыкулы, разам з бачнымі чытачу шаблонамі, катэгорыямі, парталамі, мусяць складацца з Нейтральнага пункту гледжання.
- Пераклад
- Смела стварайце артыкулы шляхам перакладу з іншых раздзелаў, але абавязкова старанна правярайце атрыманы такім чынам пераклад.
- Аўтабіяграфія
- Не варта пісаць або рэдагаваць артыкулы пра самога сябе, за выключэннем выпраўлення відавочных фактычных памылак.
- Унікайце няпэўных выразаў
- Не ўжывайце агульныя выразы ўзору «кажуць, што…» або «цяпер...». Пішыце пэўна, хто і калі.
Сувязь артыкулаў
правіць- Перасылкі
- Пажадана ствараць перасылкі з альтэрнатыўных назваў, прытрымліваючыся пэўных дамоўленасцей.
- Неадназначнасць
- Вітаецца стварэнне службовых старонак значэнняў са спасылкамі на канкрэтныя артыкулы.
- Катэгарызацыя
- Сістэма катэгорый павінна адпавядаць пэўным прынцыпам.
- Спісы
- Старонкі-спісы павінны быць з выразна сфармуляванай тэмай і уступленнем, якое тлумачыць змест спіса.
- Артыкулы-сіроты
- Праца па ўстаноўцы спасылак на артыкулы-сіроты (на якія няма спасылак з іншых артыкулаў) усяляк вітаецца.
Афармленне артыкулаў, іх назвы
правіць- Найменне артыкулаў
- Звычайна, пры выбары назвы артыкула аддаць перавагу належыць таму, што лёгка пазнае бальшыня чытачоў, з разумным узроўнем няпэўнасці. Гэта спрашчае і стварэнне спасылак на артыкул.
- Апостраф
- Друкарскі апостраф «’» (код U+2019) у назвах артыкулаў абавязковы, у тэкстах артыкулаў — пажаданы.
- Зноскі
- Зноскі ў Вікіпедыі варта афармляць з дапамогай адмысловых інструментаў.
- Спасылкі на крыніцы
- Спасылкі на крыніцы рэкамендуецца афармляць згодна з пэўнымі стандартамі, вітаецца карыстанне адмысловымі шаблонамі.
- Унутраныя спасылкі
- Вітаецца прастаўленне ўнутраных спасылак на ключавыя словы артыкула там, дзе яны дарэчныя.
- Шаблоны
- Механізм шаблонаў варта выкарыстоўваць у адпаведнасці з пэўнымі прынцыпамі.
- Адміністрацыйны падзел Беларусі
- Для артыкулаў пра адміністрацыйныя адзінкі на тэрыторыі Беларусі распрацаваны прынцыпы іх наймення, катэгарызацыі, ужывання шаблонаў.
Выдаленне
правіць- Хуткае выдаленне
- Артыкулы, файлы, катэгорыі і іншыя старонкі могуць «хутка выдаляцца», калі выразна трапляюць у пэўныя групы змесціва, што, наогул, зводзіцца да старонак без змесціва, або разбуральных старонак. Усё патэнцыйна неадназначнае належыць, замест гэтага, праводзіць праз працэс Выдалення старонак.
- Значнасць
- Прадмет ці тэма меркавана з’яўляюцца значнымі, калі яны досыць падрабязна асвятляюцца ў незалежных аўтарытэтных крыніцах. Для асобных тэм могуць існаваць спецыяльныя крытрэыі значнасці (Вікіпедыя:Значнасць асоб, Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі).
- Накід
- Малыя і няпоўныя артыкулы могуць існаваць, калі раскрыта сутнасць і пададзены крыніцы.
Выкананне правіл
правіць- Кансэнсус
- Усе працэсы, якія праходзяць у Вікіпедыі, адбываюцца згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі паміж удзельнікамі.
- Правілы
- Старонкі правіл і рэкамендацый існуюць у Вікіпедыі для замацавання перадавых практык і фіксацыі кансэнсусу.
- Вырашэнне канфліктаў
- першы крок да развязання спрэчкі гэта размова з тымі, хто з вамі не згаджаецца. Калі з гэтага нічога не атрымліваецца, існуюць і больш фармалізаваныя формы дыскусіі.
- Догляд
- Для павышэння агульнай якасці праекту існуюць адмысловыя патрабаванні да старонак, адпаведнасць якім пацвярджаецца пэўнымі ўдзельнікамі.
- Правілы правядзення выбараў адміністратараў
- Для атрымання сцяга адміністратара трэба каб унёсак адпавядаў пэўным патрабаванням, было бачна разуменне ўдзельнікам правіл выкіпедыі.
Супольная праца
правіць- Парталы
- Дазваляецца стварэнне старонак, якія закліканы быць «Галоўнымі артыкуламі» для пэўных тэматычных раздзелаў.
- Праекты
- Дазваляецца аб’яднанне ўдзельнікаў у праекты для каардынацыі пэўнай дзейнасці.
- Падстаронкі
- Можна ўжываць механізм падстаронак для чарнавікоў і абмеркаванняў.
Юрыдычныя пытанні і аўтарскія правы
правіць- Аўтарскія правы
- Матэрыял, які парушае аўтарскія правы іншых, нельга дадаваць. Юрыдычныя аспекты аўтарскіх правоў і добрасумленнага карыстання («fair use») занадта складаныя.
- Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання
- Файлы, абароненыя аўтарскім правам, можна выкарыстоўваць у Вікіпедыі толькі пры выкананні шэрагу ўмоў.
- Біяграфіі сучаснікаў
- Матэрыялы пра жывых людзей патрабуюць напісання толькі паводле надзейных крыніц і з павагай да асабістага жыцця; пры неабходнасці інтарэсы людзей, пра якіх напісана ў Вікіпедыі, могуць абараняцца юрыдычна.
Рознае
правіць- Пяць слупоў
- Квінтэсэнцыя пяці асноўных правіл Вікіпедыі.
- Ігнаруйце ўсе правілы
- Кожнае правіла, рэкамендацыя або эсэ могуць быць праігнараваны, калі замінаюць паляпшэнню Вікіпедыі.
- Чым не з’яўляецца Вікіпедыя
- Вікіпедыя гэта найперш сеціўная энцыклапедыя, а як сродак дасягання гэтай мэты, сеціўная супольнасць. Не спакушайцеся выкарыстаннем Вікіпедыі для іншых мэтаў, або трактаваннем яе як нечага, чым яна не з’яўляецца.