Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.
Архівы

Дадатак твораў у прэамбулу артыкулаў пра творчых асоб правіць

Дзень добры! Маю такое пытаннечка-прапанову. Ці можна і ці варта дадаваць у прэамбулу артыкула пра творчую асобу (пісьменнік, мастак, кампазітар...) хоць некалькі яго асноўных ці найбольш яркіх твораў? Як гэта зроблена ў ДА-артыкуле «Уладзімір Караткевіч», ці ў «Іван Мележ». Напр.: «Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як...», «Аўтар такіх твораў, як: ...», «Асноўныя творы: ...». Вядома ж, па жаданні. Пытаюся не проста так, бо сутыкнулася з сітуацыяй выдалення падобнага дадатку, з тлумачэннем, што «такія дробязі ў прэамбуле не пішуць», і нават пасля прывядзення прыклада з артыкулам пра Караткевіча, уклад усё адно быў выдалены. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 15:53, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Па-мойму, апраўдана ў выпадках, калі твор вядомы (ва ўсіх на слыху, у трэндах), а аўтар нейкім чынам не вельмі вядомы. То-бок для хутчэйшай пазнавальнасці. Або калі твор сапраўды знакавы. Думаю, у Караткевіча такое лішняе. А, напрыклад, Чароту ў прэамбуле напісаць, што ён аўтар "Купалінкі" -- лішнім не будзе. -- Максім Л. (размовы) 15:58, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Шчыра дзякую! А як быць з прыведзенымі прыкладамі выдалення? Напрыклад, мне прычына ніяк не зразумела (адпаведна правіл праекта тым болей) і не падаецца грунтоўнай, бо ў прэамбулу былі вынесены выключна творы, пра якія ёсць артыкулу ў Вікі. Ды й ўвогуле незразумела прычына, чаму нельга падаваць і ў іншых творцаў, хай сабе і не так вядомых. З павагай, Odri Tiffani (размовы) 16:03, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Odri Tiffani, калі давесці да абсурду, чаму б ва ўсіх артыкулах пра аўтараў не вынесці ў лід спіс іх твораў, прынамсі тых, пра якія ёсць асобныя артыкулы ў Вікіпедыі? Яўна ж такое стылістычна недарэчна, як па мне, для гэтага ёсць адпаведны раздзел у артыкуле. Думаю, у таго ж Шэкспіра згадка ў лідзе пра "Гамлета" ці "Караля Ліра" будзе выглядаць недарэчна, бо ўсё ж асацыяцыі паміж аўтарам і гэтымі творамі вельмі моцная. Таму, такое -- проста стылістычная праўка, не выдаленне, пагатоў як артыкул прапанаваны быў на "добры", то нават прадказальная і чаканая праўка. Пагатоў на старонцы размоў пададзена абгрунтаванне гэтых змен. Выдаленне -- калі звестак зусім не застаецца ў артыкуле. Чаму ўзнік канфлікт мне прынамсі не зразумела. Калі размяшчаеш тэкст у Вікіпедыі, прадвызначана пагаджаешся, што ён будзе неаднакратна зменены іншымі ўдзельнікамі. Наконт артыкулаў пра асобныя творы, то асобна трэба разглядзець пытанне ці трэба такія артыкулы, якая іх асобная ад аўтара значнасць. -- Максім Л. (размовы) 12:36, 30 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Так, дзякую за тлумачэнне! Пагаджуся.--Odri Tiffani (размовы) 17:34, 30 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У выпадку з артыкулам Алег Грушэцкі творы "«Жаўнер і вужалка», «Краіна Вымярэнія», «Рыцар Янка і каралеўна Мілана» і іншае" малавядомыя і мала ў каго на слыху. Яны ўпамінаюцца ў раздзелах "Творчасць" і "Бібліяграфія" — гэтага дастаткова. Размяшчэнне іх у прэамбуле залішне перагружае прэамбулу. DobryBrat (размовы) 17:25, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Канструкцыю Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як я б павыдаляў з ліда. Згадка пра асобныя творы мабыць дапушчальная, калі гэта нейкія прарыўныя-эпахальныя рэчы, кшталту трагедый Шэкспіра, «Новай зямлі» Коласа, «Палескіх хронік» Мележа. «Лясная быль» і «Купалінка» ў Чарота таксама нек па мне нармальна пракатвае. У цэлым жа па-мойму лепш інфармацыю ў прэамбуле абагуліць, больш распісаўшы пра творчы кірунак, манеру, уплывы. --JerzyKundrat (размовы) 17:01, 29 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Усім дзякую, зразумела. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 07:52, 30 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Населеныя пункты Заходняй Беларусі пасля 1939 года правіць

Удзельнік Pierre L'iserois займаецца відавочным рэваншызмам, і масава дадае ў артыкулы пра заходнебеларускія вёскі, што тыя нібы да 1945 года былі ў складзе Польшчы. Хоць, відавочна, яны былі далучаны да БССР у 1939 годзе. На жаль, чамусьці такая дзейнасць удзельніка нікога не хвалюе. Можа быць, мы прыйшлі да кансэнсусу, што населеныя пункты Заходняй Беларусі ўвайшлі ў склад БССР толькі ў 1945 годзе? Калі не — можа быць хто-небудзь з уладальнікаў ботаў мог бы прайсціся па праўках удзельніка, і выправіць 1945 на 1939 год?--Lš-k. (размовы) 01:21, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Гл. таксама Вікіпедыя:Форум/2022#Гміны Заходняй Беларусі. --JerzyKundrat (размовы) 03:16, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я б лепей пісаў «з 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у Віленскім ваяводстве, Вілейскім павеце, гміна Крывічы. З 1939 года ў БССР...», без удакладнення калі перастаў быць у Польшчы, такі варыянт пэўна ўсіх задаволіць. Калі выпраўляць проста год, то трэба прыбіраць зноскі, бо тры з чатырох менавіта пра тое, што Польшча прызнала страту тэрыторый у 1945 годзе.--Artsiom91 (размовы) 10:16, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  • І дадаць хоць якую беларускую крыніцу, напрыклад з серыі кніг «Памяць...».--VladimirZhV (размовы) 05:54, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
    • Маецца ўжо пэўная практыка наконт тэкстаў артыкулаў у рэдакцыі ўдзельніка Pierre L'iserois, калі будзе больш ахвотных, артыкулы можна будзе хутчэй прывесці да ладу, спадар Lš-k., Ваш унёсак таксама можа быць карысным. --JerzyKundrat (размовы) 00:43, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
      Лічу, для ўсіх артыкулаў мы не можам адразу дадаць крыніцы «Памяць», гэта вялікі аб’ём працы. Трэба ўпарадкаваць ужо напісаны тэкст паводле якога-небудзь шаблона і аўтаматычнай замены. Яўна трэба замяніць год знаходжання ў складзе Польшчы, дадаць пра Рыжскі дагавор. Lš-k. (размовы) 15:15, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Яшчэ ўдзельнік расстаўляе фактычна спамавую спасылку [2], толькі пазаўчора заўважыў. Па сутнасці там ніякай інфармацыі пра пэўнае паселішча няма, а спасылка толькі для інфармацыі пра акупацыю "польскіх зямель". Пры гэтым фактам ёсць тое, што ўрэшце СССР і сам прызнаваў статус гэтых зямель няпэўным, таму і быў дагавор з Польшчай у 1945 годзе, абмен насельніцтвам і вызначэнне новай граніцы. Замест гэтай спамавай пасылкі варта было б напісаць, напрыклад, "Пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе, тэрыторыя адміністарацыйна ўваходзіла ў склад Такогасці раёна БССР". Але, думаю, перад Рыжскім дагаворам трэба дадаваць нейкі стандартны тэкст, пра БНР і пра акупацыйны і гвалтоўны характар і польскай, і бальшавіцкай улады над Беларуссю, а потым і пра гвалтоўны падзел Беларусі паміж акупантамі па тым самым Рыжскім дагаворы. --Максім Л. (размовы) 12:10, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  • Пішу ў адпаведнасці з прыкладзенымі крыніцамі. Калі вы лічыце, што гэта няпраўда, выдаліце ​​ўведзеную інфармацыю. Гэта можна сфармуляваць па-рознаму. Але памяняць 1945 год на 1939 год, пакідаючы польскія крыніцы, немагчыма, гэта толькі іх падробка. Хачу адзначыць, што першы пост несанкцыянаваны і проста грубы і абразлівы. У мяне няма дрэнных намераў. Я быў рэдактарам Вікіпедыі 20 гадоў і быў здзіўлены, засмучаны і ўзрушаны гэтым тэкстам. Вядома, я не абавязаны рэдагаваць вашу версію Вікіпедыі. Мне сапраўды ёсць чым заняцца. Я жадаю вам усяго найлепшага, і гэта ўсё ад мяне Pierre L'iserois (размовы) 23:09, 23 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  • Lš-k., слоўнікі пад "рэваншызмам" разумеюць "агрэсіўныя планы вяртання", а ў нас Вікіпедыя:Зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў, таму ва ўдзельніка абражаная рэакцыя. Можа, польскія слоўнікі гэта слова яшчэ больш негатыўна даюць, не ведаю. --Максім Л. (размовы) 00:14, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
    • Барсукі (Ільянскі сельсавет) — аб'ект вайны правак прама зараз. --JerzyKundrat (размовы) 01:32, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
      @JerzyKundrat, удзельнік піша "przypisy niezgodne z treścią", а ў тых спасылках электронных, што ён сам паставіў і праўда нічога няма пра Барсукі. Спасылкі не электронныя спраўдзіць не магу, бо не маю тых крыніц, то застаецца толькі верыць удзельніку, што адбылася памылка. Такое, дарэчы, было некалькі разоў раней. Максім Л. (размовы) 10:34, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
      «Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938» даступны анлайн, напрыклад тут і тут, усё можна спраўдзіць. Мяркую што "przypisy niezgodne z treścią" значыць што спасылкі кажуць пра 1945 год, а ў тэксце замянілі на 1939, выдаленне ўсёй інфармацыі тут своеасаблівы пратэст.--Artsiom91 (размовы) 10:49, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
      • Калі, як вы пішаце, усё змянілася ў 1939 годзе, то чаму 16 жніўня 1945 года Вячаслаў Молатаў і Эдвард Асобка-Мараўскі ў Маскве падпісалі "Пагадненне

паміж Польскай Рэспублікай і Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік на польска-савецкай дзяржаўнай мяжы" https://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WDU19470350167. Хачу адзначыць, што гэтае пагадненне ўступіла ў сілу не ў 1939 ці 1940 г., а 4 лютага 1946 г. Толькі тады мяжа была афіцыйна ўстаноўлена , міжнар. У Польшчы гэты дакумент лічыцца дакументам, які змяняе мяжу. Да гэтага моманту мяжа не мянялася, што прызнаюць самі расейцы, падпісваючы гэты дагавор. Вы Lš-k. будзеце лічыць гэты дакумент за подпісам Молатава за рэвізіянізм? Ваш пост быў для мяне проста абразлівым Pierre L'iserois (размовы) 23:28, 24 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Гэта ўсё ўнутраныя пагадненні для Польшчы. Заходняя Беларусь далучана да БССР паводле рашэння Народнага Сходу Заходняй Беларусі, замавацана 14 лістапада 1939 года на трэцяй пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР. І вы гэта выдатна ведаеце. Lš-k. (размовы) 00:55, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Для гісторыі вёсак фактычны бок справы яшчэ важнейшы за юрыдычны. Відавочна, што ўвосень 1939 жыццё ў Заходняй Беларусі радыкальна змянілася, яе населеныя пункты сталі часткай БССР, тут была ўсталявана савецкая ўлада. Наша інтэрпрэтацыя прац Эберхарта такім чынам мае чыста тэарэтычнае значэнне ды й выражаць можа толькі прыватны пункт погляду канкрэтнага вікі-рэдактара. --JerzyKundrat (размовы) 01:09, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я шчыра не разумею да чаго праца Эберхарда ў артыкулах пра вёскі. Яна можа быць дададзена як нейкая заўвага, ці ў асобным артыкуле. Артыкул пра вёскі мусіць адлюстраваць запраўднае тагачаснае палажэнне. Што да астатніх крыніц — дык у адной крыніцай пазначана польская Вікіпедыя, а ў другой няма нічога па справе. Больш падобна на спам. Lš-k. (размовы) 02:09, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я бачу, што мы не дамовімся, бо вы ставіце пад сумнеў міжнародныя пагадненні (калі пакінуць у баку фактычную сітуацыю, я пра гэта пішу ў польскай Вікіпедыі). Лепшым рашэннем будзе, калі я перастану дадаваць інфармацыю ў вашу Вікіпедыю. Няхай гісторыя гэтых вёсак пачынаецца з 1940 года, раней там нічога не было, і я не буду рэвізіяністам (паўтараю гэты абразлівы тэрмін). Шчаслівага рэдагавання Pierre L'iserois (размовы) 10:10, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Міжнародныя пагадненні ніхто пад сумнеў не ставіць. Сітуацыю на месцы збольшага паказваем дэ-факта, але з міжнароднай сітуацыяй звязваем таксама. --JerzyKundrat (размовы) 11:04, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Вы JerzyKundrat атрымалі тое, чаго заўсёды хацелі. Вы павінны быць задаволеныя. Вы можаце выкарыстоўваць бота, каб выдаліць мае праўкі. Будзе як было і ніякага рэвізіянізму і гісторыі. Я спыняю рэдагаванне вашай версіі Вікіпедыі. Слова не дым, з ветрам не паляціць. Вось і ўсё з майго боку. Powodzenia Pierre L'iserois (размовы) 11:22, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ваш, Pierre L'iserois, унёсак у Беларускую Вікіпедыю быў карысны, я не хачу, каб Вы спынялі яе рэдагаванне. Толькі не патрэбна залішняя ўпартасць у прасоўванні вынікаў уласных даследаванняў. --JerzyKundrat (размовы) 11:29, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Чаму ж з 1940? Вядома ж, з ранейшых часоў, ніж 1921 год. Прыклад таму папраўлены артыкул пра Барсукі. Lš-k. (размовы) 15:29, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Біяграфіі пісьменнікаў савецкага перыяду правіць

Многія біяграфічныя артыкулы пра пісьменнікаў савецкага перыяду напісаны ў кампліментарным савецкім стылі, узятым з афіцыйных энцыклапедый і даведнікаў савецкага перыяду, што часам парушае прынцып нейтральнасці, а часам выглядае недарэчна. Напрыклад, я спрабаваў дадаць у прэамбулу артыкула Іван Шамякін вызначэнне асобы як «савецкі функцыянер», што адпавядае рэчаіснасці, бо чалавек займаў пасады ў структурах КПСС, усе магчымыя пасады ў Саюзе пісьменнікаў, прызначаўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР, а ў 1971—1985 гадах быў старшынёй Вярхоўнага савета. На маю праўку спадар  JerzyKundrat адрэагаваў вайной правак і выдаленнем вызначэння «савецкі функцыянер», аргументуючы гэта адсутнасцю такога вызначэння ў дачыненні да Шамякіна ў афіцыйных крыніцах. Рэдагуючы артыкулы пра іншых літаратараў таго перыяду я сутакаюся з адсутнасцю вартага вызначэння асобы ў прэамбуле. Скажам, Іван Навуменка таксама быў дэпутатам Вярхоўнага савета і наступным яго старшынёй, Пятрусь Броўка — далёка не грамадскі дзеяч, але таксама функцыянер. Хачу запытаць у супольнасці, ці варта адлюстроўваць высокія пасады і абранасць дзеячаў культуры ў прэамбулах артыкулаў пра іх?--Lš-k. (размовы) 00:24, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

На мой погляд, не пашкодзіць. Але коратка — грамадскі, партыйны, дзяржаўны дзеяч. Толькі не функцыянер. Больш падрабязна апісваць у тэксце.--VladimirZhV (размовы) 06:18, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Чаму не функцыянер? Гэта ж сінонім. Службовец, дзеяч, функцыянер. Якая розніца? A potato hater (размовы) 07:59, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У маім уяўленні, хоць гэта амаль сінонімы, але быццам дзеяч сам ажыццяўляе нейкія дзеянні (значыць, займае кіруючую пасаду), а функцыянер толькі выконвае функцыі (значыць, звычайны работнік). Але, знайсці розніцу на прыкладзе канкрэтнага чалавека ў аўтарытэтных крыніцах наўрад ці ўдасца. Што і як пісаць у лідзе грунтуецца на кансэнсусе ўдзельнікаў, тое як пішуць іншыя энцыклапедыі тут будзе гуляць толькі дарадчую ролю — робіць тое ці іншае азначэнне больш пазнавальным.--Artsiom91 (размовы) 10:11, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Але хіба можна назваць дзеячам Старшыню Вярхоўнага савета тых гадоў? Дэпутаты выбіраліся не безальтэрнатыўных выбарах, высоўваліся нейкімі там арганізацыямі, але ўсё адбывалася паводле ўзгаднення ў ЦК і КДБ, самастойную палітыку там таксама не праводзілі, але выконвалі даручэнні з’ездаў камуністычнай партыі. Тое ж самае з пасадамі ў ЦК — выкананне рашэнняў з’ездаў.--Lš-k. (размовы) 12:50, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
назваць дзяржаўным дзеячам Старшыню Вярхоўнага Савета тых гадоў можна, бо гэта адна з самых высокіх кіруючых пасад у рэспубліцы. --JerzyKundrat (размовы) 14:36, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Старшыня Вярхоўнага Савета — гэта не Старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета. Пасада выключна для добрай пенсіі. Lš-k. (размовы) 17:49, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
«Партыйны дзеяч» — паняцце з савецкіх часоў, калі партыя была толькі адна. Тады трэба пісаць прынамсі «дзеяч камуністычнай партыі». Грамадская дзейнасць прадугледжвае добраахвотны і звычайна валанцёрскі ўдзел, такой на высокіх пасадах не было. Lš-k. (размовы) 13:32, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я за тое каб была гэтая інфармацыя, але замест "савецкі функцыянер" можна распісаць канкрэтныя пасады. У выпадку таго ж Шамякіна гэта пару радкоў, як Вы тут і пералічылі іх. Калі там 20 штук пасад, можна выбраць асноўныя 2-3 для прэамбулы. A potato hater (размовы) 08:05, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Прэамбула, дарэчы, можа і не мець крыніц, калі гэта абагульненне таго, што напісана далей у артыкуле і на абагульняемыя факты крыніцы прыведзены ніжэй. Таму адсутнасць вызначэння ў афіцыйных крыніцах тут не грае ролі. У слоўніку "Функцыянер - Чалавек, які выконвае якую‑н. функцыю; работнік". A potato hater (размовы) 08:12, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
адсутнасць вызначэння ў афіцыйных крыніцах грае ролю, як аргумент, калі рэдактар артыкула выцягнуў у лід вынікі ўласных даследаванняў. --JerzyKundrat (размовы) 11:38, 4 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Падтрымліваю, як і пра цяперашніх "дзяржаўных дзеячаў", калі яшчэ грамадскі, і ён менавіта грамадскі, то можа быць. Функцыянер вельмі трапнае, празрыстае і нейтральнае. -- Максім Л. (размовы) 12:55, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Асабіста для мяне слова «функцыянер» мае негатыўнае адценне. Не ведаю, наколькі гэта пашырана, але такая сённяшняя культурная прастора, такі моўны шаблон прасочваецца, функцыянераў звычайна ганяць. Plaga med (размовы) 12:59, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Plaga med, ужываецца ў афіцыйным стылі, напрыклад, як "спартыўны функцыянер" і наогул як поўны сінонім "чыноўніка", калі фармальна так асобу не назавеш, як службоўцаў федэрацый, алімпійскіх камітэтаў, міжнародных арганізацый тыпу ЮНЭСКА. "Выканаўца пэўных функцый" -- не болей. Дзеяч усё ж нейкую самастойную волю і выбар у сябе ўключае. -- Максім Л. (размовы) 13:11, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Слова «функцыянер» мае негатыўную каннатацыю. Шамякін працаваў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў БССР, быў Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР у 1971—1985 гадах. Адназначна беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Такі ж падыход распаўсюджвацца на П. Броўку і І. Навуменку. DobryBrat (размовы) 13:13, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Тое, што вы апісалі — не палітычная дзейнасць і не грамадская дзейнасць, але выкананне пастаўленых функцый. Паняцце «дзяржаўны дзеяч» мае ўзнёслую кампліментарную афарбоўку. Lš-k. (размовы) 13:29, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Паняцце «дзяржаўны дзеяч» патрабуе асобнага абмеркавання. Ці можна называць былых і цяперашніх дэпутатаў вышэйшага заканадаўчага органа любой краіны дзяржаўнымі дзеячамі? У іх выпадку правільней пісаць палітычныя дзеячы. Таму што даходзіць да таго, што дзяржаўнымі дзеячамі некаторыя ў Вікіпедыі называюць дзяржаўных служачых. Гэтаксама варта асобна разгледзець праблему кампліментарнасці ў біяграфіях. DobryBrat (размовы) 14:03, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Кіраўнікі вышэйшых заканадаўчых і выканаўчых органаў улады — гэта дзяржаўныя дзеячы, ці не? Ці могуць асобы быць "дзяржаўнымі дзеячамі" калі яны не належаць да "палітыкаў"? Ці могуць тут у нас існаваць "грамадскія дзеячы"? --JerzyKundrat (размовы) 16:35, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Адказы можна пісаць у артыкул Дзяржаўны дзеяч. --JerzyKundrat (размовы) 16:41, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я за тое, каб пісаць «палітык», ці «палітычны дзеяч». Часам «дзяржаўнымі дзеячамі» пачынаюць называць тых, хто выступае супраць іхнай дзяржавы. Увогуле, само паняцце незразумелае. Lš-k. (размовы) 17:51, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Па слоўніках яно мабыць і так, але тут таксама варта разумець, што чытач, нават высокаадукаваны, не заўсёды будзе ўспрымаць прыпіску «савецкі функцыянер» як нейтральную. Plaga med (размовы) 13:17, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Чаму? Да таго ж, паняцце «савецкі функцыянер» нармальна выкарыстоўвалася ў часы савецкага функцыянерства. Lš-k. (размовы) 13:34, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я ўвогуле за дэсаветызацыю вызначэнняў. Навошта пісаць беларускі савецкі, калі ён перш за ўсё беларускі. Каб быў нейкім міністрам на саюзным узроўні, то так, савецкі дзяржаўны дзеяч. А калі пісаць пра беларускага міністра часоў БССР беларускі савецкі, то пра Скарыну трэба пісаць "беларускі вялікалітоўскі грамадскі дзеяч" і да т. п. — а гэта нонсэнс і бязглуздзіцца. DobryBrat (размовы) 13:40, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
І праз гэта таксама (хоць і не толькі) слова функцыянер такі набыло негатыўную (прыніжаную) канатацыю. Ryčard Humel (размовы) 17:24, 7 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Можа пісаць не дзяржаўны, а савецкі і/або партыйны дзеяч. Разам з тым, адначасова, ён можа быць і беларускім культурным, як Броўка, якому не адмовіш у гэтым. Дэсаветызацыі ніяк не атрымаецца, бо такі перыяд быў. Я б раздзяліў "савецкі функцыянера" і "беларускі культурны дзеяч" -- могуць спакойна разам быць у лідзе. -- Максім Л. (размовы) 14:33, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Старўыня Саюза пісьменнікаў БССР, гэта акурат такое раздваенне? --JerzyKundrat (размовы) 15:33, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Магчыма, там унутры ўсё ж нейкае творчае і самаарганізаванае жыццё было. Наконт старшыні ВС не ўпэўнены, што мог неяк уплываць і ініцыяваць значныя рашэнні не ўзгодненныя ў ЦК, а там з маскоўскім ЦК. Максім Л. (размовы) 13:53, 4 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Можна пагадзіцца, што азначэнне "савецкі функцыянер" падыйдзе для кіраўнікоў творчых саюзаў у СССР і саюзных рэспубліках, але кіраўнікі Вярхоўных Саветаў — гэта адназначна "дзяржаўныя дзеячы". --JerzyKundrat (размовы) 15:44, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Але чаму б тады наўпрост займаную пасаду не ўпісаць замест вышэйзгаданых сінонімаў? --JerzyKundrat (размовы) 15:45, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Пры тым старшыня творчага саюза праяўляў сябе і як грамадскі дзеяч, арганізуючы ўзаемадзеянне ўнутры творчай супольнасці. Зрэшты творчыя саюзы і зараз існуюць, ці імі таксама цяпер "-скія функцыянеры" кіруюць? --JerzyKundrat (размовы) 16:24, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Адкуль вы бераце азначэнне функцыянера і розніцу яго з дзеячам? Бо ў слоўніках што я знайшоў гэта ўсё сінонімы. Кіраўніцтва гэта і дзейнасць і функцыя, можна сказаць што кіраўнік ВС "выконвае функцыі дзяржаўнага кіравання" (хоць і аддае канцылярытам ад гэтай фразы). Хіба слова функцыянер супярэчыць нейкай уласнай дзейнасці?
На мой густ чалавека, што ніколі не жыў у СССР, "функцыянер" крыху больш экзатычнае слова, дзеяч ці службовец звычней гучыць. Але ў цэлым і функцыянер упісваецца ў кантэкст. A potato hater (размовы) 16:41, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
гл. арт. Дзяржаўны дзеяч. Па-мойму "функцыянер" — выконвае функцыі, "дзеяч" — вызначае. --JerzyKundrat (размовы) 16:52, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Раз з паняційным апаратам справа дрэнь, лепш абмежавацца простым пералікам займаных асобаю пасад. --JerzyKundrat (размовы) 16:58, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Згодны, наўрад дзеяч ці функцыянер гэта строгія тэрміны з паліталогіі. A potato hater (размовы) 18:24, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Артыкул Пятрусь Броўка ў гэтай сувязі адрэдагаваў. --JerzyKundrat (размовы) 17:13, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Кіраўнік тагачаснага Вярхоўнага савета — пасада даволі фармальная. Таму і ставілі пісьменнікаў адзін за адным. Танк—Шамякін—Навуменка. Галоўнымі былі старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета, але гэта таксама функцыянеры, якія не займаліся самастойнай палітыкай. Дзеяч павінен дзейнічаць, з чаго «дзяржаўны дзеяч» — увогуле вызначэнне незразумелае. Я б увогуле адмовіўся ад таго вызначэння, лепей пісаць «палітык» і пасаду, калі гэта насамрэч палітык, а калі функцыянер — то і пісаць функцыянер. Lš-k. (размовы) 17:46, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
На гэты момант тры згаданыя асобы не паказаны ў лідзе як "дзяржаўныя дзеячы". --JerzyKundrat (размовы) 17:53, 3 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Паменей усяго гэтакага іменна ў прэамбуле. Асноўнае — пісьменнік, пасады можна падаць, а далей, што і як, распісваць у целе артыкула. Нмд, калі што ўсё-такі, то слова дзеяч даволі (савецкі, партыйны) нейтральнае, "бураломных" дзей, гулагаў і паваротаў рэк яно ад чалавека не вымагае. --Ryčard Humel (размовы) 17:36, 7 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Пераклад інтэрфейсу правіць

Калега  Zmickli21 зноў паляпшае інтэрфейс, але ёсць нюансы, "неадклікальны" ён змяняе на "неадклічны" (таксама там спрэчны выраз "у адпаведнасці з ліцэнзіяй"), а "саромейцеся" на "саромцеся". Хаця, у першым выпадку проста казаў яму, з гісторыі правак бачна, што няма пачатковай формы "клічаць", каб утваралася такое слова. Ёсць "клікаць" і адпаведна "адклікальны". Тое ж у другім выпадку, няма пачатковай формы "саромца", ёсць "саромецца". Таксама спрэчнае ўжыванне "адкат"(1)(2) і яго форм, жаргон мы паміж сабою ўжываем, але літаратурныя словы ўсё ж "адмена", "скасаванне" ці "адхіленне". Гэта толькі тое, што бачу з апавяшчэнняў, усе праўкі ўдзельніка не глядзеў. Праўду кажучы, няма часу і сіл з гэтым змагацца, але трэба, бо калі не -- "клічаці" з "саромцамі" проста запалоняць інтэрфейс. --Максім Л. (размовы) 11:24, 2 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Нядаўна пісаў старонку Вікіпедыя:Адмена праўкі, сутыкныўся з пэўнай блытанінай паняццяў «адмена» і «адкат». Ёсць адно дзеянне, якое даступна любому ўдзельніку і адкрывае акно перапрагляду, ёсць іншае, даступнае толькі адміністратарам, якое скасоўвае ўсе апошнія праўкі ўдзельніка на старонцы без перадпрагляду. У нас абодва ў інтэрфейсе нярэдка называюцца адкатам, хоць пэўна першае было б лепей назваць адменай ці скасаваннем. Варта ўдакладніць азначэнні, у залежнасці ад гэтага і выпраўляць назвы ў інтэрфейсе.--Artsiom91 (размовы) 11:33, 2 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Наконт «саромейцеся» — змяненне павінна быць адменена (гл., напрыклад, ТСБМ). Увогуле — удзельніка  Zmickli21 папярэдзіць, а змены праводзіць толькі, калі на іх маюцца крыніцы. У спрэчных выпадках - абмяркоўваць.--VladimirZhV (размовы) 11:46, 2 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я не разумею вашага жарганізму ў вашай супольнасці. Няма слоўніку "Вікіпедыі" каб такое высвятляць. Пры перакладзе грунтаваўся на англійска-беларускам слоўніку Сушы і Пашкевіча. Таксама, магчыма праз гэта ўзніклі ўсялякія хібнасці, ГуглПеракладчыкам. Таму прабачце зноўку, калі не дагадзіў вашай волі тутака Зміцер Клімовіч (размовы) 07:05, 4 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ёсць шмат папяровых слоўнікаў, у тым ліку тлумачальных. Частку з іх магчыма знайсці ў сеціве. А машынны пераклад (як Гугла, так і Яндэкса) патрабуе ўважлівай праверкі.--VladimirZhV (размовы) 08:08, 4 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Zmickli21 ды з жаргонам то пытанне другаснае, бяда з "клічаць" і "саромца". Калі б Вы нанова перакладалі з англійскай, можна было б змірыцца і проста выправіць у спадзяванні на тое, што возьмеце да ўвагі на будучае. Але Вы ж ужо які раз выпраўляеце пісьменны пераклад на непісьменную версію, на заўвагі рэагуеце як на крыўду, яшчэ і абразамі кідаецеся. Таму мушу паведамляць супольнасці, каб потым не склалася ўражанне, што ўсё было добра і раптам з'явіліся праблемы. -- Максім Л. (размовы) 14:11, 4 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я перакладаю дзякуючы перакладнікам, слоўніку Сушы і слоўніку Пашкевіча. Калі я бачу ўсеагульную адпаведнасць, то дасылаю. Калі я бачу, што ёсць розніца, дадаю яшчэ Glosbe і перакладаю. Я не настолькі разбіраюся ў варыятыўнасці беларускае мовы. Ня маю пэўнае крыніц для вышуку пэўных значэнняў сінонімаў. Некаторыя лагічны расказаны ў шматлікіх крыніцах як сеціва, гэтак жа ў слоўніках, напрыклад розніца паміж "адкрыць" і "адчыніць". Але калі напрыклад я напрамую бачу тлумачэнне таго ж слова "відарыс", якое мае значэнне en. image, ru. изображение, і канкрэтна выкарыстоўваецца ў камп’ютарнай тэрміналогіі, а пасля мне кажуць, што яго нельга выкарыстоўваць у гэтым сэнсе, то вядома мяне вар’яцтва бярэ. Некаторыя тагачасныя вашыя адкаты былі справядлівымі, і я не супярэчыў ім. Але ў такіх пытаннях я буду адстойваць як магу. Зміцер Клімовіч (размовы) 20:39, 11 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Zmickli21, вы ўжо стваралі абмеркаванне на тэму «відарыс», дзе я ў тым ліку спрабаваў адстойваць пазіцыі тэрміна «відарыс». Кансэнсусу тут не атрымліваецца пакуль ўсталяваць і напэўна тут патрэбна ўжо больш грунтоўнае заключэнне, пажадана ад самога Інстытута мовазнаўства.
Заклікаю прытрымлівацца ВП:Кансэнсус, а таксама чытаць спіс матэр’ялаў для перакладу ў ВП:Тэрміналогія. Не раю карыстацца Glosbe і аўтаматычным перакладам з-за нізкай якасці матэрыялу. Пры недахопе магутнасцяў нашых слоўнікаў, можна браць слоўнікі і якасныя корпусы іншых моў (той жа Multitran — выдатны рэсурс).
Таксама прашу не зневажаць спадарыню Пашкевіч і пісаць назву слоўніка ў адпаведнай форме :) Plaga med (размовы) 21:13, 11 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Наконт Пашкевіч "дзіка плюсую"! :) Ryčard Humel (размовы) 18:19, 15 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Вярнуць назад адпаведна літаратурнай норме (якая многім, і мне ў тым ліку, не ва ўсім падабаецца). Чалавеку, які "перакладае дзякуючы перакладнікам" патлумачыць, "пагразіць пальчыкам", не паможа — папярэдзіць. Ryčard Humel (размовы) 18:18, 15 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Прапановы новых правіл і рэкамендацый правіць

У беларускім раздзеле новыя правілы і рэкамендацыі не прымаліся з 2021 года (гл. Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл). За гэты час з’явіліся новыя рэгламентуючыя старонкі, а некаторыя ранейшыя сталі кансэнсуснымі, таму прапаную надаць ім статус правіл і рэкамендацый. Усе старонкі ўжо на цяперашні час маюць статус эсэ, іх трымаюцца ўдзельнікі, новых практык уводзіць не плануецца. Прапаную ахвочым прыняць удзел у абмеркаваннях:

Падчас абмеркаванняў можна ў свабоднай форме выказваць заўвагі і задаваць пытанні па спасылках вышэй, а таксама ўносіць дапаўненні і ўдакладненні ў змест абмяркоўваных старонках, які не змяняе асноўнага сэнсу.--Artsiom91 (размовы) 14:29, 30 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Гаджэты правіць

Апошнія часам дадаў, адрэмантаваў і абнавіў шмат розных гаджэтаў з дадатковымі інструментамі працы з Вікіпедыяй, дадаў дакументацыю. Прапаную ахвочым азнаёміцца з новымі магчымасцямі ў сваіх параметрах. Гатовы адказаць на пытанні і выслухаць прапановы наконт гаджэтаў і іншых тэхнічных магчымасцей.--Artsiom91 (размовы) 10:40, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Калі хачу скасаваць вынік працы вікіспасыльшчыка, спалучэнне Ctrl+Z не працуе. Ці можна гэта выправіць? A potato hater (размовы) 16:37, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Цяпер працуе Ctrl+Z. Але яшчэ ні разу не было ад яго карэктнай прапановы. Мабыць праз лематызацыю можна неяк палепшыць. A potato hater (размовы) 18:33, 24 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Палепшыў, зараз выдае лепш, аднак могуць быць праблемы калі ў канцы вылучаных слоў сустракаюцца літары ё, і, ў.--Artsiom91 (размовы) 10:30, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дзякуй за працу! Plaga med (размовы) 10:34, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Вітаю, дзякуй за карысныя інструменты. Падкажыце, калі ласка: ці можа ўдзельнік падключыць і выкарыстоўваць сваю ўласную копію гаджэта (напрыклад, вось такую)? Мне гэта было б зручна, каб выпрабоўваць новыя патэрны аўтазамены, перш чым дадаваць іх у AWB/Typos. IP781584110 (размовы) 12:14, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Так, можна, трэба стварыць старонку Адмысловае:MyPage/Common.js і дадаць туды такі змест, замяняючы там радкі з r() на свае правілы. Або ў Commons.js можна дадаць радок importScript('User:IP781584110/Gadget-wfTypos.js'); і запісваць правілы на гэтай асобнай старонцы.--Artsiom91 (размовы) 12:25, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дзякуй, атрымалася імпартаваць праз common.js. IP781584110 (размовы) 12:29, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Artsiom91, дзякуй. Проста свята нейкае! -- Максім Л. (размовы) 12:02, 2 лістапада 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Лепшы і найлепшы правіць

У беларускай мове ёсць розныя форму параўнання прыметніка.

Лепшы - простая форма вышэйшай ступені параўнання.

Найлепшы - простая форма найвышэйшай ступені параўнання.

Пры выкарыстанні формы "лепшы" заўсёды трэба мець аб'ект параўнання ("Лепшы за яго"). Але ж у нас вельмі часта "лепшы" выкарыстоўваецца ў якасці найвышэйшай ступені ("Лепшы актор", "Лепшы футбаліст").

Ці ёсць сэнс прайсціся і выправіць гэтую памылку? Ці можа лепш далучыць да гэтага бота (дапусцім прапускаць канструкцыі "лепшы за", "лепшы з" і замяняць на "найлепшы" дзе "лепшы" ужываецца без нічога)?

У іншых прыметнікаў тое ж самае ("ласкавейшы" -> "найласкавейшы"), але я пакуль не глядзеў колькі там выпадкаў неправільнага выкарыстання.

Ці можа я памыляюся, чакаю на вашыя думкі, MocnyDuham (размовы) 20:22, 21 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Усё выкладзена добра, але масавых ботаправак рабіць не трэба. Калі штось рэжа вока, можна паправіць і рукамі. --JerzyKundrat (размовы) 21:26, 21 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Вельмі хацелася б пачуць ад Спадара "чаму". У вас больш досведу. MocnyDuham (размовы) 02:35, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Не заўсёды ж адразу пасля "лепшы" стаіць "за". Прыклад з артыкула пра крыптон: "лепшы, у плане ўзаемадзеяння з вальфрамам, за азот ці аргон". З галавы магу прывесці яшчэ такі прыклад, дзе наогул "за" няма ў сказе: "каманда А заняла 10 месца, а каманда Б паказала лепшы вынік". Тут маецца на ўвазе лепшы за вынік каманды А, але не факт што 1 месца, інакш было б "найлепшы". Фактычна ў гэтым сказе можна ўжыць і "лепшы" і "найлепшы", і ад гэтага залежыць значэнне сказанага. Як такое ботам апрацоўваць? A potato hater (размовы) 09:40, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У гэтым выпадку, відаць, прыйдзецца працаваць рукамі. Памылкі трэба выпраўляць. І гэта толькі адзін з прыкладаў уплыву рускамоўных канструкцый на беларускую мову. DobryBrat (размовы) 10:43, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Нацыянальную тэатральную прэмію і пад. даюць "лепшым", а не "найлепшым". --JerzyKundrat (размовы) 20:25, 23 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Паводле ТСБМ лепшы —  2. Найвыш. ст. да прыметнік добры; самы добры. --JerzyKundrat (размовы) 20:31, 23 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Можа тэма асаблівасцяў беларускай арфаграфіі і частых памылак у артыкулах заслугоўвае асобнай старонкі? Бо пунктаў шмат, і апісаны тут — гэта даволі вядомы пункт, хоць і складаны для пачаткоўцаў. А ёсць стылістычныя, фразеялагічныя і іншыя рэкамендацыі, аб якіх не ўсе ведаюць. Напрыклад я бы сюды дадаў той жа дзеяслоў «сыходзіць», які надта часта пачалі ўжываць у беларускай мове, калькуючы рускую мову.
Вось ёсць стары праект Вікіпедыя:Праект:Правапіс. Можа яго пашыраць або зрабіць нават падстаронку? Plaga med (размовы) 11:26, 22 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Было б добра неяк выявіць і сістэматызаваць старонкі з такімі праблемамі. Можа калі не правіць ботам - дык проста ім вынесці ўсё ў адзін ліст, каб потым прайсціся рукамі.
Не толькі па формах прыметніка, але яшчэ па "смак густ" і іншае. MocnyDuham (размовы) 02:43, 23 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Актуалізаваў Вікіпедыя:Праект:Правапіс, паціху напаўняю. Аднак, сэнс у гэтым бачу толькі як для захавання старых абмеркаванняў, каб вывучыць гісторыю пытання ў вікіпедыі і здолець зразумець нейкі кансэнсус па спрэчных пытаннях. Арыентавацца ж у напісанні ў першую чаргу трэба на слоўнікі і іншыя аўтарытэтныя крыніцы, ніякі вікіпраект іх ні фактычна ні тэарэтычна не заменіць.--Artsiom91 (размовы) 23:34, 23 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Хто такі выдавец? правіць

Ёсць сумненні наконт таго, хто можа называць сябе выдаўцом альбо кнігавыдаўцом? У некаторых артыкулах выдаўцамі / кнігавыдаўцамі называюць супрацоўнікаў, у тым ліку дырэктараў выдавецтваў (не уласнікаў выдавецтваў, а наёмных супрацоўнікаў).

Як я разумею, выдавец (кнігавыдавец), гэта:

  • асоба якая сама (ці ва ўласным выдавецтве) выдае кнігі, а не супрацоўнік выдавецтва; ці
  • кніжнае выдавецтва (як юрыдычная асоба).

DobryBrat (размовы) 18:55, 8 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Бачу два магчымых разумення паняцця «выдавец»: той хто самастойна выдае кнігі (як апісана вышэй), або любы хто займаецца выдавецкай справай. Мне незразумела, калі прыняць першае і прыбіраць азначэнне «выдавец» для простых супрацоўнікаў, то якое слова тады ўжываць для іх наўзамен.--Artsiom91 (размовы) 19:30, 8 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А якая функцыя гэтых супрацоўнікаў і навошта іх пазначаць?
Калі гэта чалавек, які займаўся вёрсткай, то мабыць гэта павінна быць асобнае поле? Тое ж самае пра ілюстратараў, рэдактараў, адказных за падрыхтоўку матэрыяла і інш. Plaga med (размовы) 19:53, 8 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вікікрыніцы і Вікідата правіць

Спадарства, шаноўныя адмыслоўцы ў шабонах-картках. Ці няма магчымасці пасябраваць шаблоны «пра аўтара» ў Вікікрыніцах з Вікідатай? Бо на сённяшні дзень карткі ў тым праекце выглядаюць вельмі блага, але ж сам праект запатрабаваны.--Lš-k. (размовы) 02:50, 30 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Здаецца, для гэтага трэба мець статус адміністратара ў раздзеле, бо гэтыя змены будуць тычыцца не толькі старонак шаблонаў. Выклікаю  ‎Artsiom91 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:25, 30 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
На мой погляд, карткі там выглядаюць дастаткова добра, як напрыклад s:Аўтар:Аляксандр Сержпутоўскі. Падаваць у картках шмат інфармацыі няма сэнсу, бо праект не пра тое.--Artsiom91 (размовы) 11:44, 30 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вікісустрэча пра вынікі Сустрэчы Вікімэдыі ЦУЭ правіць

Вітаю! Як маецеся? 12 кастрычніка маю правесьці справаздачную сустрэчу беларускіх вікіпэдыстаў пра вынікі ўдзелу у Сустрэчы Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, што прайшла 15—17 верасьня ў Грузіі. Месца: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, д. 15) каля станцыі мэтро «Акадэмія навук». Час: 18:30—20:00. Падрабязьней на старонцы be-tarask:Вікіпэдыя:Вікісустрэчы/42. Буду ўдзячны за ўдзел. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:45, 22 верасьня 2023 (UTC+3)

Насякомыя на гербах правіць

Шаноўныя калегі, культывуючы беларусацэнтрызм, хацелася б у артыкул насякомыя дадаць выявы з тутэйшых прыватнаўласніцкіх гербаў. Ці не прыгадаем, у каго на гербах ёсць мурашы, матылі або пчолы? --JerzyKundrat (размовы) 00:16, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

ці хаця б рогі жука-аленя? --JerzyKundrat (размовы) 00:34, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Прыватнаўласніцкіх гербаў з насякомымі, здаецца, зусім няма. З рагамі ёсць, але тое звычайнага аленя. З населеных пунктаў да таго што ўжо ёсць у артыкуле дадаткова знайшоў герб Відзаў.--Artsiom91 (размовы) 09:24, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
З пчоламі шляхецкіх гербоў хапае.--Lš-k. (размовы) 17:52, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Назвы гарадоў Беларусі па-руску правіць

Цяпер у БелВікі не прынята падаваць для гарадоў Беларусі назву на рускай мове ў лідзе. Удзельнік:Pracar дадае яе, выказваючы свае аргументы. Прпаную, або дадаць назвы на рускай мове для ўсіх гарадскіх паселішчаў Беларусі, або ясна адмовіцца ад такой практыкі. --JerzyKundrat (размовы) 21:03, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

На мой погляд аргумент, што трэба ведаць, як называецца аб'ект на дзвюх мовах, не выглядае вырашальным, бо для ўсіх гарадоў ёсць у Вікіпедыі артыкулы на рускай мове, адпаведна назвы гарадоў па-руску канешне ж вядомыя, нават калі ў БелВікі ў дужках у лідзе і не прапісаныя. --JerzyKundrat (размовы) 21:14, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Даўно прынята: Хоцімка; Акунёўка (Шклоўскі раён).... І гэта рацыянальна і карысна. А русафобаў нават слухаць не хочацца.--Pracar (размовы) 21:40, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Для вёсак прынята, а не для гарадоў. Правак чужых рэплік, калі ласка, не рабіце. --JerzyKundrat (размовы) 21:43, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Калі рабілі заліўку ўсіх вёсак, то дадалі назву на рускай мове. Артыкулы пра гарады існавалі і да заліўкі, таму рускай назвы ў іх не было. Але не лічу, што быццам склалася традыцыя для вёсак даваць рускую назву, а для гарадоў не. Проста для гарадоў ніхто масава рускія назвы не дадаваў. Лагічней было б дадаць і для гарадоў, але тут варта мець на гэта конт больш моцны кансэнсус, бо відавочна што руская назва ў лідзе падабаецца не ўсім.--Artsiom91 (размовы) 21:53, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Вось прыклад з Брэстам. --JerzyKundrat (размовы) 22:07, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А якія аргументы за падаванне рускамоўных варыянтаў? Таксама буду ўдзячны за спасылку на аргументацыю падачы рускамоўных назваў для вёсак.
Калі адзіны аргумент — гэта тое, што дзяржаўная мова, то тут трэба размяжоўваць Вікіпедыю, як міжнародны праект, і моўныя раздзелы, якія не прывязаны да дзяржаў наўпрост, тут прыкладаў можна прыводзіць шмат. Вось возьмем блізкі прыклад, казахскі раздзел. Там 3 дзяржаўныя мовы, але назвы ў Вікіпедыі падаюцца толькі па-казахску з некаторымі адзінарнымі выключэннямі.
Інфармацыю пра актуальныя назвы на рускай, англійскай, іспанскай, французскай і іншых мовах можна знайсці ў іншых раздзелах, навошта рабіць выключэнне для рускай? Мне здаецца, што ў сярэднім беларус хутчэй будзе кепска ведаць назвы некаторых гарадоў на беларускай, чым на рускай, ды й рускім раздзелам беларусы лепш умеюць карыстацца, чым беларускім. Дык навошта гэта ўсё? Plaga med (размовы) 00:43, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Населеныя пункты знаходзяцца ў пэўнай дзяржаве, маюць афіцыйныя назвы адпаведна афіцыйным мовам гэтай дзяржавы. Лагічна ўсе гэтыя назвы прапісваць. У некаторых дзяржавах ёсць мовы, афіцыйныя толькі для пэўнага рэгіёну, тады для населеных пунктаў рэгіёну трэба дадаваць яшчэ і іх. Напрыклад на фінскай вікіпедыі дадаюць шведскія назвы гарадоў Фінляндыі. Моўны раздзел вядома не звязаны з дзяржавай, але горад звязаны. A potato hater (размовы) 18:08, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Лічу, такой патрэбы няма. Для вёсак дадалі, бо нібыта гэта нейк мусіць дапамагчы ў выдачы Гугла (насамрэч не дапамагае). Але для вёсак часам трэба з нейкіх іншых прычын, бо па-расійску не заўсёды артыкул ёсць, а паводле толькі беларускага напісання можна не знайсці ўсе патрэбныя звесткі пры напісанні артыкулаў, ну і расійская Вікіпедыя звычайна не звяртае ўвагу на афіцыйна-прынятую назву. Таму прапаную для вёсак пакінуць як ёсць, а для гарадоў іншамоўныя напісанні не дадаваць, але дадаваць беларускія варыянт напісання.--Lš-k. (размовы) 02:55, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А я, напрыклад, не разумею, каму замінае назва на рускай мове. Толькі трэба прывесці ўсе артыкулы пра НП да адзінага выгляду. А боль сур'ёзных прытанняў па паляпшэнні артыкулаў у нас вельмі шмат!--VladimirZhV (размовы) 06:03, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Мне замінае.--Lš-k. (размовы) 17:56, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дзіўна, што ў нямецкім раздзеле, напрыклад, у артыкуле de:Berlin не падаецца ў дужках назва горада па-французску, па-італьянску і па-рэтрараманску. Згодна з тутэйшай логікай, які-небудзь жыхар Швейцарыі павінен абурыцца, чаму гэта родны нямецкі раздзел не дублюе назвы на дзяржаўных мовах краіны. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 13:15, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А вось у артыкуле de:Bern назвы на гэтых мовах падаюцца, бо гэта афіцыйныя мовы краіны (Швейцарыі), дзе гэты горад знаходзіцца.--Artsiom91 (размовы) 13:32, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
fr:Genève не дае ў лідзе назваў на іншых афіцыйных мовах краіны (Швейцарыі), дзе гэты горад знаходзіцца. --JerzyKundrat (размовы) 13:48, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Афіцыйная мова кантона Жэнева - толькі французская. Кантона Берн - французская і нямецкая. Але горад Берн гэта яшчэ і сталіца краіны, а не толькі кантона, таму ўсе афіцыйныя мовы краіны прадстаўлены. Калі паглядзець на артыкулы пра іншыя гарады кантона Берн, можна пабачыць дзве назвы незалежна ад мовы, на якой напісаны артыкул. Напрыклад у артыкуле пра Тун па-нямецку ёсць французская назва, а па-французску - нямецкая. A potato hater (размовы) 18:21, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Бедныя нямецкагаворачыя швейцарцы не змогуць прачытаць, як будзе Берлін па-французску толькі таму, што Берлін на тэрыторыі Германіі… А вось Уроцлаў не на тэрыторыі Германіі, але беларускагаворачыя павінны ведаць, як назва гучыць па-нямецку. Логіка? Уроцлаў быў нямецкі? Добра. Гродна, напрыклад, быў польскі, але па-польску назва горада ў дужках не пазначана. Карацей, я да таго, што тут вельмі слізкая і некансенсусная сцежка. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 13:49, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я думаю, што матывацыя падачы нямецкіх назваў некаторых польскіх гарадоў, на прыклад, у англійскім раздзеле і іншых, не звязаных з гэтай тэрыторыяй, хутчэй звязана з гістарыяграфіяй, бо розныя аўтары на гэтых мовах могуць часам выкарыстоўваць старыя назвы гарадоў, а чытачы могуць заблытацца. Вось лід і спалучае пашыраныя ў літаратуры гістарычныя назвы з сучаснымі. Таму ў беларускай вікі ў лідзе пра Гданьск узгадваем таксама назву Данцыг.
Але гэта пра гістарыяграфію на дадзенай мове. У беларускамоўнай гістарыяграфіі назвы гарадоў Беларусі падаюцца выключна па-беларуску, таму гэта не той выпадак. Plaga med (размовы) 13:57, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У Гданьску з небеларускамоўных назваў у дужках пакінуў толькі польскамоўную — маўляў сучасная назва горада была дадзена на гэтай мове і гэта адзіная афіцыйная мова ў Польшчы. --JerzyKundrat (размовы) 22:00, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Агулам не блага ведаць якая афіцыйна руская назва, бо яна такі ёсць, а транслітарацыя ў шмат якіх выпадках зусім не відавочная. Гл. напрыклад Мсціслаў, які афіцыйна рускай Мстиславль. Такіх выпадкаў багата, а ў нас транслітарацыі даюцца прынамсі не самапальныя, а з аўтарытэтнай крыніцы. -- Максім Л. (размовы) 23:35, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Спадар Максім Л., калі дапусціць, што распачнецца гіпатэтычная вайна правак за/супраць наяўнасці ў лідзе пра Мінск руск.: Минск, адміны мелі б заахвочваць "ваяроў" да пошуку лакальнага кансэнсусу ці кіравацца яшчэ нейкімі рэкамендацыямі, якія мы наўпрост тут паспрабуем выпрацаваць. --JerzyKundrat (размовы) 23:50, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Гіпатэтычная вайна правак можа распачацца на якой заўгодна глебе, усяго не прадугледзіш. Кансэнсус жа будзе распрацоўвацца натуральным чынам — удзельнікі часам дадаюць ці выдаляюць назвы на розных мовах у лідзе, так і атрымоўваецца агульная пазіцыя. Вайны правак з гэтай нагоды пакуль не было. Як ніхто дагэтуль масава рускія назвы для гарадоў не дадаваў, то пэўна такая сітуацыя ў цэлым супольнасць задавальняе.--Artsiom91 (размовы) 09:58, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Раптам такое, кансэнсус можа быць у тым, што калі рускай інтэрвікі няма або яна адрозніваецца ад афіцыйнай назвы, то ў артыкуле мусіць падавацца і руская. Вы вось выдалілі з Мсціслава рускую назву і цяпер з БелВікі не даведацца, што яна не проста транслітарацыя з беларускай. І ў артыкуле пра Мсціслаў наяўнасць рускай была якраз кансэнсусам. Або, напрыклад, адна з маіх вёсак Балашова, калі выдаліць рускую і трэба яе даведацца, то дзе? Можна толькі здагадвацца -- Болошово, Болашово, Балашово, Балошёво ці яшчэ якія варыянты. Яно быццам а якая нам розніца, але рэаліі такія, што інфармацыя карысная і часам проста неабходная. -- Максім Л. (размовы) 11:23, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Згодзен, для такіх выпадкаў варта пакінуць рускую назву, каб людзям было прасцей знайсці інфармацыю. Па аналогіі з вёскамі. Plaga med (размовы) 11:48, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Наконт Мсціслава: сам вяртаць не буду, калі нехта іншы верне, ад вайны правак устрымаюся. --JerzyKundrat (размовы) 00:48, 23 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

"не прынята падаваць для гарадоў Беларусі назву на рускай мове ў лідзе". Гэта не так. Пры заліўцы населеных пунктаў Беларусі большасць вёсак і хутароў не існавала, таму яны былі створаны з нуля з рускім варыянтам назвы ў лідзе (гэта часта вельмі дапамагае ў пошуку). Але артыкулы пра гарады і гарадскія пасёлкі ўжо існавалі і заліўка іх ніяк не зачапіла. Шмат дзе няма не толькі рускага варыянта, але і афіцыйнай транслітарацыі. Так што ніякай практыкі не існуе, існуе недапрацоўка. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:33, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Калега, Чаховіч Уладзіслаў, вымушаны Вам запярэчыць. Бо пры заліўцы для сельскіх населеных пунктаў ў існуючых на той час артыкулах была практыка змяняць лід ботам. Аргументавалася гэта здэцца тым, што па-руску назвы сельскіх населеных пунктаў інакш могуць не быць вядомыя або іншымі крыніцамі перадавацца неналежным чынам. І тады ж гарадскія паселішчы, мабыць свядома, пры ботапраўках абмінулі. --JerzyKundrat (размовы) 23:13, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А вось Уклад удзельніка CzechoBot за 17 ліпеня 2015 года. Па якіх дакладна крытэрах бот адбіраў населеныя пункты, мне канешне ж невядома, але гарадскіх паселішчаў сярод іх няма. --JerzyKundrat (размовы) 23:25, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Так, я замяняў афармленне амаль уручную, каб была аднастайнасць. Многія артыкулы пра вёскі, якія існавалі да заліўкі, выглядалі вельмі пагана, таму такая патрэба была. Заліўка была не такой простай і зацягнулася на доўгі час, бо было шмат ручной працы. Але гарады і гарадскія пасёлкі былі больш менш прыстойнымі, таму, каб залішне не грузіць сябе, проста праскокваў іх. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:20, 22 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Зрабіць мову бліжэй да народнай правіць

Вітаю вас! Нядаўна найшоў на артыкул https://knihi.com/Jan_Skryhan/Dumki_ab_movie.html, дзе Ян Скрыган крытыкуе слова "атрымлівацца":

Калі натуральна і ўпэўнена адчувае сябе слова «трымаць» (і яго паплечнікі «затрымаць», «падтрымаць», «утрымаць» і г. д.), дык затое «атрымліваецца» не мае такое ўпэўненасці. Мы нават не ведаем, як правільна яго пісаць: атрымліваецца ці атрымоўваецца. Яно захапіла функцыі другіх слоў і жывую гаворку робіць падобнай на калькавы пераклад. Мы пішам: «З-пад яго рук усё атрымліваецца (або атрымоўваецца) вельмі зграбна», «З навукаю ў яго нічога не атрымліваецца» (або не атрымоўваецца). А жывая гаворка скажа: «З-пад яго рук усё выходзіць вельмі зграбна», «З навукай у яго нічога не выходзіць». Або нават іначай: «З навукай у яго нічога не ладзіцца».

Тамсама можна адшукаць яшчэ парады про мову. Ці дазволіце мне паправіць Вікі паводле таго артыкулу? Калі "так", то парайце спосаб рабіць масавыя змены. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Vianieda (р · у) 10:09, 15 верасня 2023

Мноства артыкулаў патрабуюць розных стылёвых правак. Іх могуць свабодна рабіць усе, хто мае адчуванне беларускай мовы і яе стылістыкі. Наконт замены ўсіх выпадкаў ужывання «атрымлівацца» у мяне няма упэўненнасці. DobryBrat (размовы) 17:10, 16 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Для больш зручных зменаў адразу ў некалькіх артыкулаў можна выкарыстоўваць AutoWikiBrowser. Але заўважу, што хоць і дзядзька Ян з’яўляецца несумненным аўтарытэтам у такіх пытаннях, усё ж мова змяняецацца, у тым ліку літаратурная і слова «атрымлівацца» ўжо даволі моцна ўвабралася і засвоілася мовай, як і слова атрымоўвацца, якое азначаць незавершанае працяглае дзеянне па аналогіі з «уладкавацца» і «уладкоўвацца». Замены ў артыкулах рабіць можна і часам мо і трэба, але лічу, што цалкам выкідваць слова з мовы таксама не трэба. Plaga med (размовы) 17:54, 16 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Слова "атрымлівацца" прысутнічае ў многіх слоўніках беларускай мовы, напрыклад у slounik.org/, адпаведна яго ўжыванне не з'яўляецца памылкай і я супраць яго масавай замены ў артыкулах. Больш таго простая замена слова "атрымліваецца" на "ўдаецца" ці "выходзіць" у большасці выпадкаў па-мойму толькі пагаршае стыль (тут ці тут), то бок калі ўжо і ўносіць змены, то кожны раз патрэбна падбіраць канструкцыю, у прыведзеных выпадках сказы можна перапісаць праз канструкцыі са словам "здолець". Акрамя таго адзначу, што нават пры ручной замене ў некалькіх артыкулах ужо былі дададзены памылкі (тут ці тут), таму ўжываць аўтаматычныя інструменты дакладна не раю. --Hanylka (размовы) 01:06, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
@Hanylka, яно то ў слоўніках ёсць, але вельмі часта ўжываецца не адпаведна тым слоўнікам. Тут і праўда выпадак, калі трэба глядзець фактычна кожнае ўжыванне асобна. Аўтаматызваць можна толькі калі ёсць нейкія ўстолівыя выразы з памылковым сэнсам гэтага слова, а гэта трэба вялікую працу па праглядзе правесці. Наконт "выходзіць" і "удаецца" цалкам згодны з Вамі, і ўдзельніку напісаў ужо, часта і праўда там мусіць быць НЕ "атрымліваецца", але і не "выходзіць", а напрыклад "вырабляюць". -- Максім Л. (размовы) 20:56, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Што да "вырабляюць" слушна. Vianieda (размовы) 21:04, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А як па мне, перапрашаю за эгаізм, "атрымоўваецца" і "атрымліваецца" гэта звычайныя калькі, і без іх лепш. Здаецца яшчэ, што дыялектныя слоўнікі не даюць "атрымоўваецца" і "атрымліваецца" ў значэннях "выходзіць" і "удаецца", але трэба дапэўніцца яшчэ раз. Vianieda (размовы) 21:26, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Не трэба ў Вікіпедыі рабіць мову "бліжэй да народнай", бо гэта ёсць фалькларызацыя, а мова мае быць літаратурнай. --JerzyKundrat (размовы) 20:33, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я меў наўвазе, што некаторыя аўтары, меркавалі, што ў літаратурную мову слова "распавесці" памылкова трапіла, і на на самай рэчы, напраклад Янка Брыль, раілі супраць яго: "Пра небеларускае паходжанне гэтага слова гаварылі не толькі навукоўцы. Пісаў пра яго, напрыклад, і наш славуты літаратар Янка Брыль. У яго кнізе 1994 года «Вячэрняе» (стар. 183) чытаем:
«З любові да Валодзі (Караткевіча. — Заўв. адмін.) маладыя ўляпіліся за набытыя ім на вучобе ў Кіеве ўкраінізмы. Распавядаць — ад росповідати, ад чаго ў іх пайшоў і распавед, і прыкры наватвор аповяд, і распавяду, а то і такое ў маладой, шыкоўнай паэткі са сцэны: «Я вам распаўю свой верш...» Нібыта ён, шануючы вас, саграшыў у пялёначкі»."
Крыніца цытаты
https://vk.com/wall-71024062_6394
.
Vianieda (размовы) 21:03, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Назвы геаграфічных аб’ектаў рэспублік Расійскай Федэрацыі правіць

Добры дзень. Які пераклад геаграфічных назваў аб’ектаў, якія размешчаны ў нацыянальных рэспубліках будзе больш дарэчны? Справа ў тым, што назвы на рускай мове часам моцна адрозніваюцца ад нацыянальных назваў, напрыклад:

З аднаго боку ёсць украінскі кампраміс, калі Кіеў застаўся ў тадыцыйнай форме, але такія гарады як (укр.: Вишневе) запісваюцца як Вышнэвэ. У той час у Крыме, які юрыдычна належыць Украіне, але фактычна пад уладай Масквы — ўсе назвы перакладаюцца з украінскай мовы.

З іншага боку літоўскі прыклад, дзе Салечнікі, Вільна, Трокі і Пабродзе захаваліся толькі ў зносках. --Дзеручэнка Антон (размовы) 13:42, 17 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Калі глядзець на традыцыю БелЭн, то назвы расійскіх гарадоў даюцца транслітарацыяй з рускамоўнай назвы. Транслітараваныя назвы з іншых моў, думаю, можна пры жаданні падаваць у тэксце артыкулаў, форма гэтай падачы можа быць рознай. Аналогія з назвамі Украіны і Літвы бачыцца слабой, бо там руская мова не з’яўляецца афіцыйнай, у той час як у рэспубліках Расіі яна афіцыйная.--Artsiom91 (размовы) 19:46, 17 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Слушная аргументацыя. --DobryBrat (размовы) 23:41, 17 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дужа на жаль вымушаны пагадзіцца з вамі. (Бо інакш не пойме ніхто — гэта ж галоўнае…) Дарэчы, а калі… стане неафіцыйнай — тады, спадзяюся, зменім? Ці тут ужо сыграе «традыцыйныя» назвы? Ryčard Humel (размовы) 08:09, 26 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я бы яшчэ адзначыў праблему адсутнасці стандартызаваных правілаў транслітарацыі з усіх моў народаў РФ і мабыць прыйдзецца вынаходзіць нейкую сістэму самім.
Аргументацыя спадара Арцёма — з першага боку добрая, асабліва важна тут пазіцыя БелЭн, і напэўна толькі яна і значая. Вось у Беларусі ёсць дзве афіцыйныя мовы і мы ўсё роўна пішам па-беларуску, а ў Казахстане таксама некалькі афіцыйных моў і мы ўсё роўна пішам расійскія формы: не Эскемен, а Усць-Каменагорск, не Петрапаўл, а Петрапаўлаўск і г.д.
Так што крытэрыі трэба і напэўна афіцыяльнасць расійскай мовы ці яшчэ нейкай іншай нам мала чаго павінна казаць і мабыць для некаторых выпадкаў у Расійская тапаніміцы, якая не зафіксавана ў энцыклапедыях, можна разглядаць падачу мясцовай формы назвы як першай. Plaga med (размовы) 10:58, 26 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Усць…ск і Пе…ўск такі падыходзяць пад тыя «традыцыйныя назвы», што б пад імі ні разумелі. А багата якія рэчы — не. Хоць, як некаторыя «традыцыі» замацоўваюцца ў нас, я цудоўна ведаю (як з той жа ТЫба (Chiba))… Без акрэслення нейкіх, хай сваіх, хай нутраных, правіл, баюся, не абыйсціся.
Інакш аказіяналізмы і…чакацьмем як любы расійскамоўны бомж назву вырыгне, каб у беларускамоўную «традыцыю» асвяціць. Ryčard Humel (размовы) 13:26, 26 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У дагонку пра казахскія назвы. Інстытут мовазнаўства прапануе ўсё ж перадаваць назвы населеных пунктаў згодна з казахскай вымовай і нібыта ідзе распрацоўка нормаў для перадачы такіх назваў, а ў выпадках, калі назва, запазычаная з рускай мовы прыжылася, перадаваць яе ў дужках, як з горадам Семей. Plaga med (размовы) 19:51, 17 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Выключна з рускай, гэта прапісана недзе ў нарматыўных дакументах. А на адыгейскай мы нават не ведаем як гэта ўсё гучыць. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:36, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Партрэтная галерэя ў артыкулах пра народы правіць

Партрэтная галерэя ў артыкулах пра народы, як напр. украінцы ці літоўцы, надмерная ў картцы, не існуе дакладных крытэрыяў яе напаўнення. Калі ёсць у рэдактараў патрэба, спіс выдатных асоб можна змясціць непасрэдна ў артыкуле. Прапаную партрэтныя галерэі з картак у артыкулах пра народы прыбраць. --JerzyKundrat (размовы) 10:03, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Падтрымліваю. Гэта толькі стварае глебу для канфліктаў наконт таго, хто мае гонар там знаходзіцца, а хто не; наконт таго ці належаў чалавек для пэўнага народа або не; пры гэтым, на мой погляд, ніяк інфарматыўна не паляшпае артыкул. Як варыянт, замест галерэй у картцы можна размясціць фота ў нацыянальным адзенні, як напрыклад зараз у артыкуле Партугальцы. Artsiom91 (размовы) 11:59, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Згодны. Не, гэта не энцыклапедычна ніяк (пра "срачагоннасць" тут нат не кажу).--Ryčard Humel (размовы) 19:24, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Цалкам падтрымліваю. У англійскай Вікіпедыі прынята ставіць у карты з распаўсюджваннем этнасу па свеце. Параўнайце з артыкуламі Belarusians, Ukrainians, Lithuanians, Portuguese people etc. Plaga med (размовы) 12:48, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Падтрымліваю. Як выбіраць асоб? А на старонку зараз з-за галерэі ў картцы глядзець цяжка!--VladimirZhV (размовы) 14:34, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

С одной стороны, предлагается убрать портреную галерею, а с другой стороны, предлагается разместить список. Нонсенс. Портретную галерею в статье Беларусы нужно оставить. А если какой-то поляк начинает трястись от вида белорусов, если какому-то поляку не нравятся белорусы, если поляку белорусы глаза колют, то пусть этот поляк не смотрит белорусскоязычную Википедию. // Чуть что поляку не понравилось, то начинает самовольно блокировки на статьи ставить (https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларусы&diff=prev&oldid=4553620). Такой администратор тут не нужен. Белорусофобу и шовинисту тут не место. /// У поляков и белорусов ровно противоположные интересы. Пускай поляки свои головы подставляют. А белорусов надо беречь.--Pracar (размовы) 13с01, 6 жніўня 2023 (+03)

Як цудоўна, што вы стараецеся вечна свае прымхі ўводзіць у абсалют (і не толькі праз асабістую непрыязь да асобных калегаў, а наагул). Так, нам тут не трэба ні паланафілія, ні русафілія. Вы праўда збіраецеся вінаваціць у гэтым нейкіх (я разумею каго) удзельнікаў? Зазірнецеце сабе ў галаву, мо яно толькі там, бо я сам не люблю паланафіліі, але яе не назіраю. Чы пытанне пра "сусьліка"? --Ryčard Humel (размовы) 19:31, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Пісаць, што "не трэба ні паланафілія, ні русафілія" могуць толькі недалёкія людзі і шкоднікі. Никто не возьмёт Беларусь ни в НАТО, ни в ЕС. И белорусам это не нужно. Для Беларуси оптимальным и выгодным является союз с Россией. Так что можно спать спокойно. И никакой поляк нам голову не задурит. // И Украину никто не возьмёт ни в НАТО, ни в ЕС. И для Украины оптимальным и выгодным является союз с Россией. А если Украина этого не понимает, то пусть сама справляется со своим проблемами, как хочет и как может. А может Украина мало. Предал Запад Украину в 2014 г., предал и сейчас. --Pracar (размовы) 11:22, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
(абраза выдалена) Ryčard Humel (размовы) 16:27, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ryčard Humel, выношу афіцыйнае папярэджанне за парушэнне Вікіпедыя:Этычныя паводзіны і Вікіпедыя:Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі. Абмяркоўваем тут па тэме, на асобы іншых удзельнікаў не пераходзім, на правакацыі не рэагуем. Пры паўтарэнні падобнага будзе блакіроўка на суткі.--Artsiom91 (размовы) 16:36, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Справядліва, але я ведаў, на што іду. Баюся, што другіх слоў для гэтакага ўдзельніка ў мяне не будзе. Ryčard Humel (размовы) 17:23, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дарэчы, гэта: "…могуць толькі недалёкія людзі і шкоднікі" не ёсць абразаю, як на вашу думку? Як называнне мяне ў трэцяй асобе на маёй жа старонцы пры першым перасячэнні з удзельнікам? Ryčard Humel (размовы) 17:27, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Думаю нам удасца знайсці кансэнсус, і блакіроўка больш не спатрэбіцца. --JerzyKundrat (размовы) 13:13, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

С польским шовинистом и белорусофобом консенсус искать не имеет смысла. --Pracar (размовы) 13:21, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Але ж усе працэсы, якія праходзяць у Вікіпедыі, звязаны з пошукам кансэнсусу, аб чым нащпрост сказана тут. --JerzyKundrat (размовы) 13:34, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Шаноўны Pracar, шукаючы кансэнсус, пагаджуся з Вамі, што если поляку белорусы глаза колют, то пусть этот поляк не смотрит белорусскоязычную Википедию, таму што ў БелВікі сапраўды шмат кантэнту, дзе прадстаўлены партрэты беларусаў. Пашырыў бы сказанае не толькі на палякаў, але й на карыстальнікаў Вікіпедыі любой нацыянальнасці. --JerzyKundrat (размовы) 19:46, 8 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ух ты! Вы польскі шавіністы, як аказалася! А я дык думаў! :) Чорт, хварс нейкі ўжэ… Мяне расійскамоўныя "на 8 десятых белорусы" (не ў ВП) маскалём так абзывалі за прозвішча. Смех смехам, але калісь пара "даваць па лапках" за гэтакія "экзарцысы". Ryčard Humel (размовы) 19:38, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

А еще в Википедии можно забрать функции администратора у польского шовиниста и белорусофоба, а то и вообще заблокировать его аккаунт. И проблеме конец. --Pracar (размовы) 14:19, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Можна й так. Але для гэтага таксама патрэбен Вікіпедыя:Кансэнсус. --JerzyKundrat (размовы) 14:25, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Не думаю, што ўсе разумеюць, пра што кажа Pracar і як гэта звязана з дадзеным пытаннем. Прашу пісаць для ўсіх і па сутнасці пытання, прытрымліваючыся ВП:Э і пазбягаючы абвінавачанняў асобных удзельнікаў. Plaga med (размовы) 14:37, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

А что тут понимать? С одной стороны, предлагается убрать портреную галерею, а с другой стороны, предлагается разместить список. Абсурд. Портретную галерею в статье Беларусы нужно оставить. А если какой-то поляк начинает трястись от вида белорусов, если какому-то поляку не нравятся белорусы, если поляку белорусы глаза колют, то пусть этот поляк не смотрит белорусскоязычную Википедию. // Чуть что поляку не понравилось, то начинает самовольно блокировки на статьи ставить (https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларусы&diff=prev&oldid=4553620). Такой администратор тут не нужен. Белорусофобу и шовинисту тут не место. /// У поляков и белорусов ровно противоположные интересы. Пускай поляки свои головы подставляют. А белорусов надо беречь.--Pracar (размовы) 14:41, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Кончено поберегите себя, уважаемый Игорь Михайлович, иначе Ваша истерика из берегов выйдет. --JerzyKundrat (размовы) 14:48, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Наконт предлагается разместить список Удзельнік:Pracar перабольшвае, можна абысціся і без спіса. --JerzyKundrat (размовы) 14:34, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

У беларускамоўнай Вікіпедыі можна абысціся і без адміністратара "JerzyKundrat".--Pracar (размовы) 14:37, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Безумоўна, гэта так! --JerzyKundrat (размовы) 14:40, 7 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Можна, але ня трэба (прынамсі пакуль). Ryčard Humel (размовы) 19:42, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Паколькі Вікіпедыя:Шаблоны/Карткі прызначаны для кароткага інфармавання чытача пра апісанае ў артыкуле і кіруючыся тым, ш што Вікіпедыя — не галерэя, са згоды Супольнасці выдаляю фотагалерэі з картак у артыкулах (белыя бразільцы, украінцы, сербы, рускія, літоўцы, беларусы), у артыкул украінцы па-мойму цікавая выява сама падцягнулася са сховішча.

Таксама статусны артыкул японцы быў з адмыслова аформленай галерэяй, змяніў на выяву з ВікіДыты, што знаходзілася там найвышэй. --JerzyKundrat (размовы) 18:06, 8 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Всё никак не успокоится этот польский шовинист и беклорусофоб "JerzyKundrat". Портретную галерею в статье Беларусы нужно оставить. А если какой-то поляк начинает трястись от вида белорусов, если какому-то поляку не нравятся белорусы, если поляку белорусы глаза колют, то пусть этот поляк не смотрит белорусскоязычную Википедию. // Чуть что поляку не понравилось, то начинает самовольно блокировки на статьи ставить (https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларусы&diff=prev&oldid=4553620). Такой администратор тут не нужен. Белорусофобу и шовинисту тут не место. /// У поляков и белорусов ровно противоположные интересы. Пускай поляки свои головы подставляют. А белорусов надо беречь. --Pracar (размовы) 07:41, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

"Пры рэдагаванні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам — пасля таго як адзін з удзельнікаў уносіць праўку ці дадатак на якой-небудзь са старонак Вікіпедыі, усе, хто ўбачаць гэту змену, могуць на яе адрэагаваць, змяніўшы ці адмяніўшы яе, або пакінуць яе ў сіле. У апошнім выпадку «маўчанне» (нябытнасць рэакцыі) з’яўляецца знакам згоды з занесенай праўкай, пры ўмове, што пра яе стала вядома дастатковаму ліку ўдзельнікаў." Дык "маўчання" няма. І няма галасавання і кансэнсусу.--Pracar (размовы) 09:22, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Усё так. Кожны можа адкатваць праўкі іншага ўдзельніка. Можна гэта рабіць і ўзаемна. Аднак вельмі хутка будзе парушана Вікіпедыя:Правіла трох адкатаў, што стварае падставу для блакавання. Прычым, калі з аднаго боку адкаты будуць рабіць розныя ўдзельнікі, то парушэння з іх боку не будзе. Калі вельмі хочаце галасаванне, то ў пачатку тэмы некалькі ўдзельнікаў выказаліся супраць галерэі ў картцы, можаце пакуль пашукаць прыхільнікаў сваёй думкі хоць бы у такой колькасці. Што да кансэнсусу, то нейкіх аргументаваных думак, чаму галерэя мусіць быць менавіта ў картцы, пакуль не ўбачыў.--Artsiom91 (размовы) 09:33, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Выказванні -- гэта не афіцыйнае галасаванне, а "меркаванне" на Форуме.--Pracar (размовы) 09:38, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Цяжка не пагадзіцца. Аднак гэтыя меркаванні дазваляюць бачыць тэндэнцыю. Калі хочаце, то можам правесці афіцыйнае галасаванне, але тады будзе карысна шукаць прыхільнікаў сваёй думкі ўжо зараз.--Artsiom91 (размовы) 09:41, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Шукаць прыхільнікаў, у сваю чаргу, будзе прасцей, калі выказаць сваю думку аргументавана, а не парушаць этычныя паводзіны адносна іншых удзельнікаў. Artsiom91 (размовы) 09:43, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А чаму "Artsiom91" не кажа аб парушэнні этычных паводзін з боку адміністратара "JerzyKundrat" (https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вікіпедыя:Форум&diff=prev&oldid=4553716)? Нам увогуле не зразумелы сэнс такога выказвання з боку адміністратара. І гэта ўзровень беларускамоўнай Вікіпедыі?--Pracar (размовы) 09:55, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
ОК. Выношу афіцыйнае папярэджанне ўдзельнікам Pracar і JerzyKundrat за парушэнне Вікіпедыя:Этычныя паводзіны і Вікіпедыя:Недапушчальнасць абраз, пагроз і агрэсіі (у прыватнасці, пераход на асобы) у гэтым абмеркаванні. У выпадку працягу будзь-якога пераходу на асобы і абмеркавання ўдзельнікаў, а не ўзнятай тэмы пра галерэю, будзе накладзена блакіроўка на 24 гадзіны.--Artsiom91 (размовы) 10:00, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А можна прыгадаць яшчэ такое польскае нахабства (https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Размовы_з_удзельнікам:Pracar&diff=prev&oldid=4074951), (https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Размовы_з_удзельнікам:Pracar&diff=next&oldid=4074955) і г.д. Адміністратару адміністратару "JerzyKundrat" указвалі на яго хамства і беларусафобію, а ён толькі пасміхаўся і пісаў "Ніц се не зменя". // Такі адміністратар тут не патрэбны.
Удзельнік Pracar заблакаваны на 2 гадзіны.--Artsiom91 (размовы) 10:35, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Запраўды, чаму б не прагаласаваць? "Аргументы" пэўнага калегі галасаванне не пераважаць, пагатоў, што сяк-так яны… аргументы. Ryčard Humel (размовы) 19:45, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

І гэта вельмі дрэнна, што ў беларускамоўнай Вікіпедыі ёсць такі адміністратар "JerzyKundrat", які выклікае такія негатыўныя рэакцыі і выказванні ад іншых удзельнікаў. І гэта не ў першы раз, а шматразова. Ёсць усе падставы, лічыць, што дзеянні і пазіцыя адміністратара "JerzyKundrat" (якога не раз за апошнія гады папракалі у польскім шавінізме і беларусафобіі) не спрыяюць развіццю беларускамоўнай Вікіпедыі. // І спачатку трэба забраць функцыі адміністратара ва ўдзельніка "JerzyKundrat", а толькі пасля вырашаць пытанніі. --Pracar (размовы) 09:50, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Ці "Artsiom91" заадно з польскім хамам, шавіністам і беларусафобам?--Pracar (размовы) 10:06, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
А можа, толькі вы і вашы бздуры ў галаве тут з такімі "прад’явамі"? Ryčard Humel (размовы) 19:47, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Наўпрост зараз, па-мойму карткі з выявамі людзей у нацыянальнай вопратцы у арт. літоўцы ці ўкраінцы выглядаюць больш дарэчы, чым складзеная з памылкамі картаграма ў арт. беларусы. --JerzyKundrat (размовы) 16:07, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Магчыма. Хацеў паставіць таксама выявы ў нацыянальным аддзенні, але хутка не знайшоў добрае фота. Artsiom91 (размовы) 16:21, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Там увогуле наяўнасць выявы не з'яўляецца абавязковай, падрабязная інфармацыя пра рассяленне маецца адразу ніжэй. --JerzyKundrat (размовы) 16:24, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Картаграму можна абнавіць і яно будзе бачна ў іншых раздзелах, не праблема. Можаце заўвагі пакінуць на старонцы відарыса ў commons, а я пазней падхаплю і паспрабую падправіць Plaga med (размовы) 18:38, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Калі колькасць прадстаўнікоў этнаса па краінах паказваць, то ўвогуле картадыяграма мае выкарыстоўвацца замест картаграмы. Картаграма выкарыстоўваецца для адлюстравання ўдзельнай вагі ў працэнтах. Для нацый з уласнай дзяржавай увогуле картаграфічнае адлюстраванне рассялення мае паказаць: "нацыянальная дзяржава" + "дыяспара". Хоць канешне ўжо існы зараз відарыс падрэдагаваць варта б, як мінімум. --JerzyKundrat (размовы) 20:22, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Калі пачынаць рэдагаваць карту, то трэба адразу ж даказваць, што 25,6 тыс. беларусаў у ЗША паводле БРЭ, гэта аўтарытэтней, чым 600-700 тыс. паводле Кіпеля. Асілім? --JerzyKundrat (размовы) 20:40, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Закінуў у Сховішча новую версію карты — больш выдзеліў Беларусь, дадаў Узбекістан, "пасвятліў" Бразілію, ЗША, Канаду, Славакію. --JerzyKundrat (размовы) 21:51, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Адначасова таксама рэдагаваў карту, дадаў яшчэ Кыргызстан і абнавіў Чэхію з Канадай у параўнанні з вашай. У Канадзе па перапісе знаходжу больш за 20 тыс. насельніцтва, у Чэхіі 4-7 тыс., Кыргызстан — каля 2 тыс. Plaga med (размовы) 22:30, 9 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Усё правільно, толькі малю: давайце сістэмно гэта рабіцьмем, а не ў асобных артыкулах! --Ryčard Humel (размовы) 19:50, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Беларускі N-корпус правіць

Калегі, вітаю! Ці не ведае хто, што з Корпусам? Дужа шкада губляць такі карысны інструмент… Альтэрнатывы, падаецца, няма? --Ryčard Humel (размовы) 16:38, 27 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Магу толькі сказаць, што застаўся сам рухавік, граматычная база, праверка правапісу, фанетычны канвертар, неяк працуе біблійны корпус, Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (часткова), Слоўнік Насовіча, моўная даведка, паралельны руска-беларускі корпус усё яшчэ працуе, а таксама засталіся некаторыя напрацоўкі па граматыцы ў languagetool.org і starnik.by, але гэта абсалютна не кампенсуе ўсю тую работу, якую мы страчаем з закрыццём БНК. Не магу знайсці код рухавіка, знайшоў толькі наступны рэпазіторый, які можна даследаваць на магчымасць самастойнага разгортвання на сваім серверы. Такія праекты павінны фінансавацца на дзяржаўным узроўні. Проста няма словаў… Plaga med (размовы) 20:47, 27 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ага… павінны былі б, каб дзяржаве было хоць трохі не напляваць. Карацей, бяда-бяда… Ryčard Humel (размовы) 21:31, 27 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Граматычная база, рухавік, але тут патрэбныя самі тэксты, каб працавала --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:42, 1 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Ці стварыў хто ўжо якую працоўную групу па аднаўленні працы N-корпусу? Што трэба для аднаўлення? Калі вы кажаце «тэксты», што гэта значыць? Якія ёсць шанцы аднавіць арыгінальны Корпус? Ці мог бы хто адказаць на гэтыя пытанні без намёкаў? Я бачыў трэд на гэтую тэму ў Фэйсбуку, але цяпер не дам рады знайсці. — Wizardist г 17:53, 5 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Мы маем доступ толькі для рухавіка, не да базы размечаных і правераных тэкстаў. Гэта вялізная праца, якая на дадзены момант прыбрана з агульнага доступу. Plaga med (размовы) 17:55, 5 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Хутчэй за ўсё Корпус паў ахвярай «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, якімі цяпер прызнаны ўсе рэсурсы на беларускай мове. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:11, 6 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ато-ж але… У прынцыпе, уся наша мова "тэрарыстычная" — нехта яшчэ супраціўляцца супраць агульнага панавання единого спрабуе — чым не тэрарызм? Ryčard Humel (размовы) 19:19, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Блін, не знайшоў у FB… хоч што б даведацца. Ryčard Humel (размовы) 19:53, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Афармленне раздзелаў зносак правіць

Прапаную супольнасці абмеркаваць афармленне і назвы раздзелаў зносак у артыкулах. Зараз маем прапісанае ў Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў:

Зноскі афармляюцца ў асобным стандартным раздзеле (або псеўдараздзеле) «Зноскі». Вітаецца карыстанне шаблонам {{зноскі}}.

Гэта было прынята ў 2010 годзе, аднак тады не было ўлічана наступнае:

  1. лічылася, што няма неабходнасці рэдагаваць асобна раздзел зносак, таму робіцца псеўдараздзел без кнопкі «правіць». Але зараз ужываецца і магчымасць даваць тэкст зносак непасрэдна ў раздзеле, як зроблена тут. То бок, рэдагаваць раздзел сэнс ёсць. Таксама, іншае афармленне раздзела ў зыходніку выглядае неаднастайна; стварэння псеўдараздзелаў шаблонамі няма ні ў якіх іншых моўных раздзелах вікіпедыі.
  2. нярэдка бывае два раздзелы: адзін з тэкставымі тлумачэннямі, другі са спасылкамі на крыніцы інфармацыі. Зыходзячы з логікі стварэння раздзела «Зноскі», часта раздзел з тлумачэннямі называецца «Заўвагі», як у гэтым жа артыкуле Мінск. Аднак, гэтыя заўвагі таксама з’яўляюцца зноскамі, то бок узнікае нейкая супярэчнасць у назвах раздзелаў.

Да таго ж, некаторую блытаніну ствараюць назвы шаблонаў (відаць, узятыя з рускай вікіпедыі) {{Каментарыі}} і {{Заўвагі}}: быццам шаблон «Каментарыі» трэба ўжываць у раздзеле з тэкставымі заўвагамі, і шаблон «Заўвагі» — для зносак на крыніцы. Прапаную таксама ўдакладніць назвы шаблонаў пры неабходнасці.

Прапановы па ўдакладненні назваў раздзелаў былі ў 2015 годзе. Асноўная думка там — называць раздзел «Зноскі» няправільна, бо 1) так не робіцца ў папяровай літаратуры, 2) і так бачна што там зноскі. Замест варыянта «Зноскі» прапанавалася некалькі іншых, цяжка сказаць які з іх лепей.

Пытанне было трохі абмеркавана зараз. Асноўная праблема — што лічыць «заўвагамі»: ці толькі тэкставыя каментарыі (без спасылак на крыніцы), ці ўсе зноскі (у тым ліку і спасылкі на крыніцы). У залежнасці ад гэтага, можна ўжываць назвы для двух раздзелаў, напрыклад, «Заўвагі» і «Крыніцы» (падобна на be-tarask:ВП:СТРАЗ у раздзеле тарашкевіцай), або «Каментарыі» і «Крыніцы» (і «Заўвагі» або «Зноскі», калі раздзел адзіны; такое часцей бывае ў рускай вікіпедыі). Прашу супольнасць выказаць меркаванне на гэты конт.--Artsiom91 (размовы) 11:10, 17 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  • Я, напрыклад, не бачу ніякага сэнсу ў змене. Цытата з ВСЭ: Сноска, дополнительный текст (пояснение, ссылка на источник, примечание редактора и т. п.), помещаемый внизу полосы ; з Издательский словарь-справочник / Мильчин А. Э.— М.: ОЛМА-Пресс, 2003.: «СНОСКА — помещаемые внизу полосы примечание, библиогр. ссылка, перевод иноязычного текста, связанные с осн. текстом знаком С.». А вось кнопка «правіць» часам патрэбна, напрыклад, калі няма патрэбы адкрываць для рэдагавання ўвесь артыкул.--VladimirZhV (размовы) 18:42, 17 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  • Аб'ём артыкулаў расце, прыйшла пара адмовіцца ад псеўдараздзела на карысць адпаведнага раздзела. Як яго назваць, па-мойму не самае прынцыповае пытанее. --JerzyKundrat (размовы) 18:50, 17 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
    • Адмовіцца пара, але як назваць, таксама важнае пытанне. Лічу, што назва «Заўвагі» можа быць прыменена толькі да раздзела «Каментарыі», бо называць спіс спасылак на крыніцы «заўвагамі» дзіўна, як мне падаецца, і нелагічна. Раздзел, які зараз мае назву «зноскі», магчыма перайменаваць, але толькі не ў «заўвагі». З павагай, ZlyiLev (размовы) 00:48, 18 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Падсумую меркаванні ўдзельнікаў. Падтрымана адмовіцца ад псеўдараздзела на карысць паўнавартаснага раздзела, але як назваць няма яснасці, магчыма «Зноскі» і добрае выйсце. «Заўвагі» хутчэй для раздзела з каментарыямі. Таму як вынік прапаную ахвочым у далейшым выкарыстоўваць паўнавартасны раздзел замест шаблона {{Зноскі}}, які стварае псеўдараздзел. Назва яго можа быць адвольнай, тым часам створана перасылка {{Крыніцы}}, таму магу прапанаваць напрыклад

== Заўвагі і крыніцы ==   <!-- ці адным агульным раздзелам без падраздзелаў, ці падраздзелы выступаюць двума асобнымі раздзеламі -->
=== Заўвагі ===
{{notelist}}        <!-- або {{Заўвагі|group="К"}} у выпадку нестандартных назваў груп -->

=== Крыніцы ===
{{reflist}}         <!-- або {{Крыніцы}} -->

або

== Зноскі ==
{{reflist}}

Да пытання ўніфікацыі можна будзе вярнуцца пазней, у залежнасці ад пашырэння варыянтаў па практыцы.--Artsiom91 (размовы) 17:28, 26 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Хутка ўводзіць яўны загаловак можна, прапісаўшы ў кодзе {{subst:зноскі}} (ці дапісаўшы subst: да існуючага шаблона) — пры захаванні старонкі яно заменіцца на
 == Крыніцы ==
 {{reflist}}
--Artsiom91 (размовы) 17:33, 26 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Цікава, але я не ведаючы, што нейкія "псеўдараздзелы" трэба ствараць, так і зрабіў: == Зноскі ==. Як разумею, надалей гэта правільны патэрн? --Ryčard Humel (размовы) 14:36, 27 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Папытаў людзей, няма традыцыі ў назве такіх раздзелаў нават у друку. Хто как хаціт. Быццам усе нейтральна паставіліся да кожных варыянтаў -- зносак, заўваг, каментароў, крыніц. Выглядае так, задача выключна тэхнічная і на наш густ, пагатоў як слушна Вы заўважылі ВП:НЕПАПЕРА. Псеўдараздзелы, так, як раней пісаў, часта нязручна ва ўжыванні і яшчэ часцей хтосьці не разумее як яно зроблена. -- Максім Л. (размовы) 14:55, 27 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Капіталізацыя ў назвах правіць

Дабрыдзень паспольнасці! Варта б абмеркаваць усё-такі ўжыванне вялікіх літар у назвах. Бо тут, падаецца, усё ясна, але ж, аказваецца, не зусім. Зірніце на старонку да перайменавання, я вынес там парачку. Рэч у тым, пры ўсёй відавочнасці, што разбежнасці ў крыніцах ёсць, варта акрэсліцца і для сябе ўнутрана, бо колькасць "разнабояў" па артыкулах проста зашкальвае (да мяне — толькі ў іншы бок — таксама вынесена на пераймненаванне). --Ryčard Humel (размовы) 06:46, 2 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Наконт ужывання вялікай літары ў рэлігійных назвух было абмеркаванне Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Хрысціянская лексіка ў кантэксце розных абрадавых і канфесійных традыцый#Канчатковае галасаванне, п.1. Дакладных вынікаў па гэтым пункце зроблена не было, але можна пачытаць аргументы ўдзельнікаў. Было яшчэ абмеркаванне Вікіпедыя:Форум/2015#Расійская імперыя - Расійская Імперыя, дзе акрамя імперый абмяркоўвалі таксама капіталізацыю ў назвах княстваў. Таксама па тэме: Вікіпедыя:Форум/Архіў/2012-май-2013-май#Тытулы, Размовы:Спіс прэзідэнтаў ЗША.--Artsiom91 (размовы) 13:51, 3 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Сп. Арцёме, дзякуй за спасылкі! З іх я бачу толькі то, што пытанне так і застаецца ўнутры беВП неразвязаным (свае думкі на кожны выпадак, я мяркую, не варта агучваць). Рэч у тым каб сабраць усе такія рэчы (із спасылкамі з розных гутарак — у адну) ды абмеркаваць, але я ўжо паняў, што такога не будзе. Порхацьмемся аказіянальна, шукацьмем "крыніцы" (якіх па ’08 няма нармальных) і г. д. Perpetuum IMmobile. Ну, не — дык не, не мне тут лезці. Ryčard Humel (размовы) 23:39, 13 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Ці варта павялічыць актыўнасць супольнасці? правіць

Прывітанне,

Ці варта абнавіць дзейнасць беларускай супольнасці Вікімедыі па-за Беларуссю (можна і ўнутры) больш арганізавана?

Што маю на ўвазе

  1. Больш папулярызацыйных івэнтаў. Напрыклад, як Вікіпедыя можа аб'ядноўваць беларусаў раскіданых па свету і трымаць у адзіным культурным полі.
  2. Больш адукацыйнага дзвіжа. Напрыклад, вікіфікацыя дыяспараў.
  3. Больш калабарацый. Можа зладзіць сумесныя дзвіжы з іншымі філіямі, ці наогул кшталту Вікілетніка,

як быў 2017, і нават кручэ.

Вядома гэта планы даволі эпічныя, але можна паціху раскачыгарыцца, каб вяртацца ў Беларусь з развітой супольнасцю і разгалінаванымі сувязямі.

Арганізацыйныя пытанні можна абмеркаваць, з тымі каму цікава прыкласціся будзе да справы.

Тут сама галасавалка: https://www.facebook.com/groups/1645396869043051/posts/3413340672248653/

Можна тут выказацца.

Дзякуй --Mr. Zabej (размовы) 21:24, 25 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Як выглядае, самая вялікая колькасць рэдактараў раздзела на сёння менавіта з Беларусі. Дыяспара ў гэтым сэнсе не тое каб вельмі актыўная. Ці я ўсё ж памыляюся? --JerzyKundrat (размовы) 22:10, 25 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Мне складана сказаць, хто больш актыўны.
Што заўважна:
  1. Ведаю, што найбольша бачныя людзі выштурхнуты за мяжу. Таму неякі рост папулярнасці запаволены, калі не спынены наогул. Як разумею ніякіх рэалак зараз не адбываецца і тым больш нейкіх публічных актыўнасцяў.
  2. Што актывізаваліся "рэдактары", якія прасоўваюць "рускі мір" у кантэнце.
  3. Адкрытая камунікацыя супольнасці скарацілася радыкальна ці раскідалася па куткам, каб яе ніхто не заўважыў.
Магчыма трэба:
  1. правесці даследванне і даведацца, што ўдзельнікі ўсё яшчэ жадаюць рабіць у плане роста супольнасці (звязнасці ядра і ашырэння кола падтрымкі) і як гэта карэлюе з іх лакацыяй.
  2. падумаць як можна павялічыць бачнасць вікісупольнасці, магчыма праз актыўнасць замяжой у рэале. Бо тут гэта магчыма рабіць свабодна.
  3. пашутрміць, як мы можам павялічыць звязнасць беларусаў, раскіданых па усяму свету. Тут у Вікіпедыі адчыняецца новая магчымасць, стаць агульным медыюмам для сувязі тых, хто ўнутры і звонку праз інтэлектуальнае ўзаемаздеянне.
Mr. Zabej (размовы) 10:52, 27 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Тэзіс аб тым, што рост папулярнасці запаволены, калі не спынены наогул можна аднесці бадай да раздзелаў на ўсіх еўрапейскіх мовах. Статыстыка БелВікі ў часе выглядае даволі прывабна на гэтым фоне. Паводле маіх назіранняў спад заўважны ў 2021 годзе, з таго часу расцем. Розныя нацыяналістычныя погляды ў БелВікі прасоўваліся ад пачатку яе існавання, нейкага злому ў гэтым сэнсе апошнім часам я б не канстатаваў. Дапускаю, што рэдактары з Беларусі ў шэрагу выпадкаў паводзяць сябе абачліва — акалічнасць як акалічнасць. --JerzyKundrat (размовы) 18:01, 27 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дзякуй, за лінк па статыстыцы. Таскама цікава якія асонўныя выкліка зараз для вікісцпльнасці на ваш погляд? Mr. Zabej (размовы) 20:42, 20 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Рускемір проста выкідаць трэба; калі нахабна лезе, дык блакаваць за барбарства, тут да адмінаў, падаецца нічога дужа страшнага не вісіць падоўгу, сочаць… Ryčard Humel (размовы) 02:20, 2 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дарэчы можа быць цікава.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeLN9V_CES-4pmS8sp5FbKfTe1qQp5GR1aQhdlzYH8qvqR2WQ/viewform
Тут вікімедыя будзе рэфлексаваць, як змагацца з падобнымі праблемамі. Mr. Zabej (размовы) 21:03, 20 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Ніжэй пададзена медыянная колькасць актыўных удзельнікаў, якія цягам месяца рабілі хаця б адну праўку ў беларускім раздзеле, паводле wikiscan.org

  • 2023 год — 269
  • 2022 год — 266
  • 2021 год — 249
  • 2020 год — 247
  • 2019 год — 244
  • 2018 год — 219
  • 2017 год — 225
  • 2016 год — 225
  • 2015 год — 233
  • 2014 год — 202
  • 2013 год — 216
  • 2012 год — 214
  • 2011 год — 177
  • 2010 год — 153
  • 2009 год — 118
  • 2008 год — 85
  • 2007 год — 39

--JerzyKundrat (размовы) 15:31, 30 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Цікавы перыяд роста з 2021 па 2022.
"праглядў старонак БелВікі за студзень" - гэта зразумела, а што значыць радок Польша і Літва, складана паверыць, што ў польскую вікіпедыю так мала заходзіць Mr. Zabej (размовы) 10:19, 1 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
"БелВікі" — значыць Беларускай Вікіпедыі, колькасць праглядаў "ПольВікі" з Польшчы 228 481 тыс. у студзені 2023 года — падобнае ў шкалу для БелВікі ўвогуле не ўкладваецца. --JerzyKundrat (размовы) 23:38, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Літоўская Вікіпедыя праглядаў з Літвы 9 341 тыс. за той жа перыяд, наш узровень — Галісійская Вікіпедыя, дзе 768 тыс. праглядаў з Іспаніі, Ісландская Вікіпедыя мае 653 тыс. праглядаў з Ісландыі.

Наступная статыстычная выкладка паказвае колькасць праглядў старонак БелВікі за студзень адпаведнага года па трох краінах, тыс.

Краіна2020202120222023
Беларусь405477492627
Польшча48424972
Літва66718

--JerzyKundrat (размовы) 18:31, 30 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Гм… хе-хе. Рэдактары ў Беларусі, калі што пад "Богам" (у якога "касманаўты ў шаломах" ходзяць…) >івэнты > рэал>? Або наагул усё на "дыяспару" пакінуць? Неяк няўцямна і незразумела гэта ўсё выглядае… --Ryčard Humel (размовы) 02:16, 2 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вядома для дыяспары могуць быць рэалкі, але трэба неяк зразумець, як працаваць з часткай супольнасці з майнлэнда. Mr. Zabej (размовы) 10:15, 1 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Супольнасць працуе, плённа і рупліва, штодня. --JerzyKundrat (размовы) 23:46, 11 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Паўтаруся, праблем у нас больш не з актыўнымі рэдактарамі, а з пасіўнымі чытачамі. --JerzyKundrat (размовы) 00:04, 12 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
От жа ж… з’едліва, але праўда… Ryčard Humel (размовы) 00:07, 12 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

InternetArchiveBot правіць

Звяртаюся сюды, не валодаю ангійскай мовай, каб напісаць на старонцы размоў Удзельнік:InternetArchiveBot. Ён у другі раз пазначае недаступнай спасылку Отряд космонавтов РКК «Энергия». Геннадий Михайлович СТРЕКАЛОВ на старонцы Генадзь Міхайлавіч Стракалаў. Спасылка працавала тады і працуе зараз. Першы раз я адкаціў, зараз гэта рабіць не стаў, каб не нарвацца на вайну правак. Толькі пазначыў сёняшнюю дату звароту. Падобнае заўважаў раней. Можа хто штосці падкажа ці зробіць?--VladimirZhV (размовы) 14:31, 18 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Выкажу здагадку, што мажліва расійскі сервер адхіляе запыты з «недружалюбных краін». І таму, калі ў вас беларускі ip, то можа і працуе, але бот атрымлівае памылку і, як вынік, пазначае спасылку як непрацуючую. --Авадзень (размовы) 23:37, 18 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Паставіў да спасылкі шаблон {{Cbignore}}, пры наяўнасці якога, згодна з дакументацыяй бота, ён ігнаруе спасылку і не будзе яе выпраўляць. Спадзяюся, гэта дапаможа.--Artsiom91 (размовы) 22:14, 20 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дзякую! Будзем назіраць.--VladimirZhV (размовы) 05:20, 21 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Стручок і боб правіць

Звяртаю ўвагу на тое, што стручок и боб (струк) — розныя плады. Стручок — плод капуставых і насенне ў ім на перагародцы. Гл. напрыклад: у ВРЭ Стручок і Боб.--VladimirZhV (размовы) 13:15, 12 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Дзякуй за заўвагу. Так, ведаю пра тое што ёсць такія розныя плады, але трохі блытаюся ў беларускай тэрміналогіі. Я выпраўляў струк на стручок, каб пазбавіцца ад спасылак на старонку Струк, якая зараз старонка неадназначнасцей. Пры тым назва струк ужывалася як у артыкулах пра бабовыя, так і ў артыкуле пра капусту. Думаю, лепей за ўсё будзе стварыць артыкул пра плод боба і выправіць перасылкі на яго. Пакуль свае праўкі ў бабовых адмяню.--Artsiom91 (размовы) 13:39, 12 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я да сённяшняга таксама блытаўся. Сустракаюцца струк і боб з аднолькавым значэннем, у тым ліку ў слоўніках. Так жа, які струк і стручок. А яны таксама розныя.--VladimirZhV (размовы) 16:36, 12 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Новае па транслітарацыі правіць

  Супраць выкарыстання гэтага ў беларускай Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 17:19, 5 красавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Калі ставіць пытанне аб выкарыстанні інструкцыі ў Вікіпедыі, то таксма з’яўляюся супраць выкарыстання дадзенай інструкцыі, бо
- не зразумела практычная неабходнасць скасавання старой інструкцыі і надання цалкам новай, лічу дадзены праект недастаткова абгрунтаваным,
- лічу, што стварэнне адной графічнай сістэмы для перадачы як беларускамоўных, так і рускамоўных назваў шкодзіць мэтам транслітарацый для абедзвюх моў. Бачу, што ў перспектыве такая сістэма можа ў прыватных выпадках блытаць карыстальнікаў,
- лічу распрацаваныя нормы недасканалымі,
- ну і асабіста мне прыкра, як выкідваецца ў сметнік добрая праца і гістарычная пераемнасць у пісьмовай традыцыі беларускай мовы, а таксама я бачу, што дадзены праект у будучым будзе спрыяць выцясненню беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама мяркую, што дадзены праект не зможа цалкам выцесніць старую транслітарацыю і што ў будучым старая сістэма можа вярнуцца, а пераход да новай сістэмы зараз з’яўляецца паспешным і можа апынуцца ў будучыні марнаваннем часу нашага калектыву. Plaga med (размовы) 22:40, 5 красавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Цалкам падтрымліваю. Bulbata (размовы) 20:24, 22 мая 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ёсць пытанне легітымнасці рашэнняў пасля 2020 года. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:36, 17 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  Супраць прынамсі бо няма ўпэўненасці, што гэтыя правілы праўда ўзгоднены з мовазнаўцамі, т.б. паходзяць ад рэгулятара мовы. Хаця, стаіць агульны грыф узгаднення з НАНБ, але нават не адпаведнага Інстытута. Што за спіцэліст у НАНБ зараз усё ўзгадняе даволі проста здагадацца. -- Максім Л. (размовы) 12:00, 30 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Я таксама за захаванне выкарыстання старых нормаў--Хамелка/ разм. 12:51, 30 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ой! Ясна ж, што гэтае дрэні пільнавацца нам ніяк няможна. Заўтра "Камусьці" ў галаву мача лясне, што беларускае мовы наагул не існуе (і НАН гэта аформіць, куды дзенецца), дык што — закрываемся? --Ryčard Humel (размовы) 22:01, 10 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Падручнікі правіць

Чытаю ўкраінскі школьны падручнік: «У аснове дзяржаўнай прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага (Літоўскія статуты 1529, 1566, 1588 гг.) ляжалі звычайныя пісаныя нормы ўкраінскага права, гэта значыць „Рускай праўды“ і тыя нормы, якія існавалі ў традыцыях украінскага народа яшчэ ў эпоху Кіеўскай Русі». Далей у тым жа духе.--Ohlumon (размовы) 11:35, 30 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Такіх прыкладаў і украінскай, і ў расійскай навучальнай, калянавуковай і нат навуковай літаратуры проста процьмы. Шмат разоў сустракаў. Што зробіш? Проста "забыць і не заўважаць". Ryčard Humel (размовы) 02:04, 12 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Брытанскія тытулы правіць

Хто-небудзь ведае, чаму брытанскі тытулы пішуцца ў Рускай Вікіпедыі праз коску, а не ў дужках? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:50, 15 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Тута--Ohlumon (размовы) 10:23, 15 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Гл. таксама ru:Википедия:Именование статей/Персоналии#Британская титулованная знать, ru:Википедия:Опросы/Об именовании персоналий с титулами. Artsiom91 (размовы) 10:26, 15 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Глянуў. Ніякіх прычын так пісаць у нас у раздзеле няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:34, 17 ліпеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Тут можа іграць яшчэ і то, што гэтыя "тытулы" могуць успрымацца (а нават і е такімі) як частка поўнага імені (так, яно можа змяняцца на працягу жыцця). (Ну, што ж тут, другія народы — другія правілы іменавання). Нават з простымі імёнамі ўмоўных "нашчадкаў англа-саксаў", (ЗША, Канада і г. д.) ня ўсё проста, бо нашы паняткі імя-прозвішча да іх не можна прымяняць літаральна. First name, last name… "сярэдняе імя", якое можа перайсці ў "прозвішча" — даволі складана тут усё.
Пра знаць брытанскую, дык трэба рабіць так, як падаецца найпрасцейшым. Вам — у дужках падаецца. Мне падаецца прасцейшым варыянт як у руВП. Але пакуль правіла мы тут нутрана не прынялі… то разнабой магчымы, хоць і дужа непажаданы. Праўце ўсё на свой густ, абы аднолькава паўсюль было. (Даруйце за гэтак доўгі і дужа спознены допіс). Ryčard Humel (размовы) 02:21, 12 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Прапаную замяніць прадвызначаны змест «З пляцоўкі Вікіпедыя» на «З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі». Vlad5250 (размовы) 18:28, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

  За.--Artsiom91 (размовы) 19:19, 20 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  За Plaga med (размовы) 01:00, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  За. --JerzyKundrat (размовы) 23:29, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
  За Максім Л. (размовы) 11:26, 1 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Супраць нікога, замяніў.--Artsiom91 (размовы) 17:28, 4 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Рэкорд актыўнасці правіць

На сягодня актыўныя за апошнія 30 дзён 317 удзельнікаў БелВікі, гэта самы высокі зарэгістраваны паказчык у гісторыі праекта, магчыма заўтра ён яшчэ павялічыцца) --JerzyKundrat (размовы) 01:21, 11 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Усё ж такі самая большая колькасць актыўных удзельнікаў за месяц была ў сакавіку 2021 года — 344. Больш за 340 актыўных вікіпедыстаў было і ў красавіку таго ж года. Антон 740 (размовы) 01:59, 11 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У лютым 2023 перакрочылі былі лічбу 320, але не зафіксавалі гэтага, а дзе цяпер шукаць? --JerzyKundrat (размовы) 23:30, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Ёсць такая табліца, але тут статыстыка паводле месяцаў, то бок з 1 па 31 студзеня. А напрыклад колькасць удзельнікаў з 20 студзеня па 20 лютага не знайшоў. --Artsiom91 (размовы) 09:30, 22 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Дыяграма пабудавана паводле вышэйзгаданай табліцы і паказвае змену медыяннай колькасці ўдзельнікаў за месяц для кожнага года. Апошнія гады маем узыходную тэндэнцыю, і першыя вынікі 2023 года даюць падставу меркаваць, што гэта тэндэнцыя ўстойлівая. --JerzyKundrat (размовы) 12:39, 4 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Дадаў дыяграму на старонку Гісторыі беларускай Вікіпедыі, у падраздзел Актыўнасць удзельнікаў. --StachLysy (размовы) 15:56, 4 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Desktop improvements. A new change is coming! правіць

 

(Прывітанне! Калі ласка, дапамажыце перакласці на вашу мову)

Next week (the week of February 6), the Wikimedia Foundation Web team will move some links from the side menu («sidebar») to a new menu on other side of the screen.

This will make it easier to intuitively use all the links and tools within our interface. The table of contents will also appear a bit higher up the screen because the sidebar will be shorter. The latter change would mostly be interesting for editors. This is because readers use the sidebar much more rarely.

Why we are changing this

The interface does not distinguish between the links and tools that are relevant to the website and the links and tools that are relevant to a single page. Main page, random page, recent changes, are in the first group. What links here, related changes, cite this page, belong to the second one. This mix is confusing to new readers. Also new editors are not familiar with what each link does. Mixing these groups makes it less likely for people to explore these tools naturally.

This change also addresses the concern for the location of the table of contents. Previously, some editors using an earlier version of Vector 2022 told us that because the table of contents appeared below the sidebar, it was placed too much down below the page. After this change, the sidebar will be shorter and thus will shift the table of contents further up in the page. Also, this change will reduce the white space on the page by using more of the space for the display of tools.

Gadgets' compatibility

Technically skilled editors may need to update some gadgets and user scripts. Some of these might become redundant or obsolete. We provide support for users who would like to maintain the compatibility. Please explore this section of our documentation for more information on gadget compatibility.  

Let’s work together

Дзякуем! SGrabarczuk (WMF) (размовы) 23:55, 3 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Вітаю, паважанае спадарства! Хачу нагадаць, што засталося літаральна некалькі гадзін да завяршэння галасавання за Артыкул года. Можа хто жадаў бы прагаласаваць, але забыўся або не ведаў пра конкурс — не прапусціце магчымасць. --StachLysy (размовы) 20:48, 14 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Upcoming vote on the revised Enforcement Guidelines for the Universal Code of Conduct правіць

You can find this message translated into additional languages on Meta-wiki.

Hello all,

In mid-January 2023, the Enforcement Guidelines for the Universal Code of Conduct will undergo a second community-wide ratification vote. This follows the March 2022 vote, which resulted in a majority of voters supporting the Enforcement Guidelines. During the vote, participants helped highlight important community concerns. The Board’s Community Affairs Committee requested that these areas of concern be reviewed.

The volunteer-led Revisions Committee worked hard reviewing community input and making changes. They updated areas of concern, such as training and affirmation requirements, privacy and transparency in the process, and readability and translatability of the document itself.

The revised Enforcement Guidelines can be viewed here, and a comparison of changes can be found here.

How to vote?

Beginning January 17, 2023, voting will be open. This page on Meta-wiki outlines information on how to vote using SecurePoll.

Who can vote?

The eligibility requirements for this vote are the same as for the Wikimedia Board of Trustees elections. See the voter information page for more details about voter eligibility. If you are an eligible voter, you can use your Wikimedia account to access the voting server.

What happens after the vote?

Votes will be scrutinized by an independent group of volunteers, and the results will be published on Wikimedia-l, the Movement Strategy Forum, Diff and on Meta-wiki. Voters will again be able to vote and share concerns they have about the guidelines. The Board of Trustees will look at the levels of support and concerns raised as they look at how the Enforcement Guidelines should be ratified or developed further.

On behalf of the UCoC Project Team,

AAkhmedova (WMF) — 14:48, 12 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Voting now open on the revised Enforcement Guidelines for the Universal Code of Conduct правіць

You can find this message translated into additional languages on Meta-wiki.

Hello all,

The voting period for the revised Universal Code of Conduct Enforcement Guidelines is now open! Voting will be open for two weeks and will close at 23:59 UTC on January 31, 2023. Please visit the voter information page on Meta-wiki for voter eligibility information and details on how to vote.

For more details on the Enforcement Guidelines and the voting process, see our previous message.

On behalf of the UCoC Project Team,

AAkhmedova (WMF) — 00:02, 19 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Voting closes soon on the revised Enforcement Guidelines for the Universal Code of Conduct правіць

You can find this message translated into additional languages on Meta-wiki.

Hello all,

Voting closes on the revised Universal Code of Conduct Enforcement Guidelines at 23.59 UTC on January 31, 2023. Please visit the voter information page on Meta-wiki for voter eligibility information and details on how to vote. More information on the Enforcement Guidelines and the voting process is available in this previous message.

On behalf of the UCoC Project Team, --AAkhmedova (WMF) (размовы) 22:38, 30 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Universal Code of Conduct revised enforcement guidelines vote results правіць

The recent community-wide vote on the Universal Code of Conduct revised Enforcement Guidelines has been tallied and scrutinized. Thank you to everyone who participated.

After 3097 voters from 146 Wikimedia communities voted, the results are 76 % in support of the Enforcement Guidelines, and 24 % in opposition. Statistics for the vote are available. A more detailed summary of comments submitted during the vote will be published soon.

From here, the results and comments collected during this vote will be submitted to the Board of Trustees for their review. The current expectation is that the Board of Trustees review process will complete in March 2023. We will update you when their review process is completed.

On behalf of the UCoC Project Team,

AAkhmedova (WMF) — 22:15, 15 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

IMPORTANT: Admin activity review правіць

Hello. A policy regarding the removal of «advanced rights» (administrator, bureaucrat, interface administrator, etc.) was adopted by global community consensus in 2013. According to this policy, the stewards are reviewing administrators' activity on all Wikimedia Foundation wikis with no inactivity policy. To the best of our knowledge, your wiki does not have a formal process for removing «advanced rights» from inactive accounts. This means that the stewards will take care of this according to the admin activity review.

We have determined that the following users meet the inactivity criteria (no edits and no logged actions for more than 2 years):

  1. Дзяніс Тутэйшы (administrator)

These users will receive a notification soon, asking them to start a community discussion if they want to retain some or all of their rights. If the users do not respond, then their advanced rights will be removed by the stewards.

However, if you as a community would like to create your own activity review process superseding the global one, want to make another decision about these inactive rights holders, or already have a policy that we missed, then please notify the stewards on Meta-Wiki so that we know not to proceed with the rights review on your wiki. Thanks, Uncitoyen (размовы) 23:48, 19 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Community feedback-cycle about updating the Wikimedia Terms of Use starts правіць

You can find this message translated into additional languages on Meta-wiki.

Hello everyone,

Wikimedia Foundation Legal Department is organizing a feedback-cycle with community members to discuss updating the Wikimedia Terms of Use.

The Terms of Use (ToU) are the legal terms that govern the use of websites hosted by the Wikimedia Foundation. We will be gathering your feedback on a draft proposal from February through April. The draft will be translated into several languages, with written feedback accepted in any language.

This update comes in response to several things:

  • Implementing the Universal Code of Conduct
  • Updating project text to the Creative Commons BY-SA 4.0 license
  • Proposal for better addressing undisclosed paid editing
  • Bringing our terms in line with current and recently passed laws affecting the Foundation, including the European Digital Services Act

As part of the feedback cycle two office hours will be held, the first on March 2, the second on April 4.

For further information, please consult:

On behalf of the Wikimedia Foundation Legal Team,

AAkhmedova (WMF) — 23:07, 21 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Editing news 2023 #1 правіць

Прачытайце гэта на іншай мовеСпіс падпісчыкаў на гэты шматмоўны інфармацыйны бюлетэнь

Гэты інфармацыйны бюлетэнь змяшчае дзве ключавыя навіны аб працы каманды Рэдагаванне:

  1. Каманда рэдагавання завершыць даданне новых функцый на старонку Старонкі абмеркаванняў і разгарніце яго.
  2. Яны пачынаюць новы праект, Праверка рэдагавання.

Праект «Старонкі абмеркаванняў»

 
Некаторыя з маючых адбыцца змяненняў

Каманда рэдагавання амаль скончыла з гэтым першым этапам праект «Старонкі абмеркаванняў». Амаль усе новыя функцыі цяпер даступныя ў бэта-версія функцыі для Інструменты абмеркавання.

У ім будзе паказана інфармацыя аб тым, наколькі актыўна абмеркаванне, напрыклад, дата апошняга каментара. Хутка з’явіцца новая кнопка «Дадаць тэму». Вы зможаце адключыць іх па цане Special:Preferences#mw-prefsection-editing-discussion. Калі ласка, скажыце ім, што вы думаеце.

 
Штодзённы паказчык завяршэння рэдагавання па групах тэставання: інструменты абмеркавання (група тэставання) і накладанне мабільнага інтэрфейсу (кантрольная група)

A/B-тэст для Інструменты абмеркавання на мабільным сайце завершаны. Рэдактары былі больш паспяховыя з Інструменты абмеркавання. Каманда рэдагавання ўключае гэтыя функцыі для ўсіх рэдактараў на мабільным сайце.

Новы праект: Праверка Рэдагавання

Каманда рэдагавання пачынае праект у дапамогу новым рэдактарам Вікіпедыі. Гэта дапаможа людзям выявіць некаторыя праблемы да таго, як яны націснуць «Запісаць». Першы інструмент будзе заахвочваць людзей дадаваць спасылкі, калі яны дадаюць новы кантэнт. Калі ласка, паглядзіце гэтую старонку для атрымання дадатковай інфармацыі. Вы можаце далучыцца да тэлефоннай канферэнцыі 3 сакавіка 2023, каб даведацца больш.

-Whatamidoing (WMF) (размовы) 02:24, 23 лютага 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Your wiki will be in read only soon правіць