Памер старонкі: 16 212

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 08:57, 9 красавіка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Аўтадогляд Правіць

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 18:37, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Добры дзень!
Думаю, што такія паўнамоцтвы могуць быць прыдатнымі ў будучыні. Пастараюся ставіцца да гэтага статусу з адказнасцю, пазбягаць тэхнічных непаладак і спадзяваюся на падтрымку больш дасведчаных карыстальнікаў.
Шчыры дзякуй за давер! Plaga med (размовы) 18:48, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
  Зроблена, плёну і набыткаў! --JerzyKundrat (размовы) 18:50, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Вікіпедыя:Вікідадзеныя зараз перанясу, не спяшайце. --JerzyKundrat (размовы) 21:30, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Так, зараз разумею, што пэўна спяшаюся. Буду рабіць абмеркаванне з аргументаваннем. Plaga med (размовы) 21:33, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
  Зроблена, праўце смела, але пераносы робім адпаведным інстументарыем. --JerzyKundrat (размовы) 21:35, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
тады захоўваецца гісторыя версій. --JerzyKundrat (размовы) 21:38, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
А, добра тады, яшчэ асвойваю таксама і той інструментар, які сам маю. Буду тады пакідаць такія грунтоўныя рэчы адміністратарам! Plaga med (размовы) 21:42, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]
У меню ўгары маецца опцыя "Перанесці" даступная ўсім удзельнікам-карыстальнікам. --JerzyKundrat (размовы) 21:44, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Таксама будзем спадзявацца, што гэтыя дзеянні не выклічуць радыкальных пярэчанняў іншых калег. Бо карэктней было б на пару тыдняў змясціць прапанову на адмысловую старонку Вікіпедыя:Да перайменавання, каб усе зацікаўленыя маглі яе ўбачыць і выказацца. --JerzyKundrat (размовы) 21:52, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Зараз разбіраюся з абмеркаваннем, каб было ўсё празрыста. Plaga med (размовы) 22:07, 9 кастрычніка 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Шаблон:Asbox/styles.css Правіць

У беларускай вікіпедыі шаблоны накідаў (стабаў) не ўжываюцца, гл. Вікіпедыя:Накід, таму прашу не ствараць старонкі для шаблонаў стабаў. Artsiom91 (размовы) 16:56, 21 снежня 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

Окей, пачаў модуль пераносіць, але пакуль спынюся, раз такая справа. Дзякуй, што папярэдзілі адразу! Plaga med (размовы) 17:02, 21 снежня 2022 (+03)Адказаць[адказаць]

css-старонкі Правіць

Звярніце ўвагу, што на многіх css-старонках у англійскай вікіпедыі ўверсе стаіць радок /* {{pp-template|small=yes}} */ . Гэта выглядае быццам каментарый у кодзе, але парсер яго разгортвае як шаблон. У англійскай вікіпедыі гэты шаблон — замок у вуглу, які паказвае, што старонка абаронена ад рэдагавання пэўным групаў удзельнікаў. У беларускай жа вікіпедыі такога шаблона няма і ён непатрэбны, бо старонкі амаль ніколі не абараняюцца. Таму радкі /* {{pp-template|small=yes}} */ пры перакладзе варта прыбіраць. Artsiom91 (размовы) 22:58, 6 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Добры дзень! Так, заўважаў, але забываю прыбіраць. Пастараюся рабіць гэта сам Plaga med (размовы) 22:59, 6 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Шаблон:Картка‎ Правіць

Адкаціў вашыя праўкі на старонках Шаблон:Картка‎ і Модуль:Infobox‎‎, бо яны псавалі шаблоны, гл. Вікіпедыя:Размовы пра шаблоны. Калі хочаце ўнесці штосьці ў гэтыя шаблоны, калі ласка, спачатку праверце працу ў пясочніцы. Artsiom91 (размовы) 10:57, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Так, я ўчора крыху намудрыў, але нібыта змог абнавіць і выправіць усё, карткі працавалі. Я штосьці ўпусціў? Plaga med (размовы) 15:09, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У цяперашняй версіі Модуль:Infobox падтрымліваюцца параметры «вікідадзеныяN», якія дазваляюць загружаць у картку даныя з Вікіданых. Гэта магчымасць шырока ў нас ужываецца ў артыкулах. Яна была ўзята з рускай вікіпедыі, а ў англійскай, як разумею, яе няма, бо там вырашылі не ўжываць шырока загрузку з Вікіданых. У цэлым асноўная праблема ў тым, што не зусім карэктна казаць пра «абнаўленне» модуля, бо калі раней наш модуль быў на базе рускага, а стаў на базе англійскага або ўкраінскага, то гэта ўжо не абнаўленне, а перапісванне, і да яго варта падыходзіць нашмат больш адказна і перад гэтым добра вывучыць магчымасці як старой, так і новай рэалізацый.--Artsiom91 (размовы) 17:00, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Спачатку дадаваў англійскую рэалізацыю, а потым вырашыў узяць рускім вікі за аснову. Так што, калі там не было такога функцыяналу, то яго таксама і ў рускім раздзеле выкінулі. Plaga med (размовы) 19:07, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
У рускай два модуля: першы, ru:Модуль:Infobox, ужываецца і мае параметры «викиданные», на яго аснове і рабіўся наш шабон; другі, ru:Модуль:Карточка, рабіўся на аснове англійскага і не ўжываецца. Можна і ў нас зрабіць два модуля, калі ёсць неабходнасць у нейкіх функцыях англійскага модуля, якіх няма ў цяперашняй версіі.--Artsiom91 (размовы) 19:34, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
На дадзены момант, здаецца, такой патрэбы няма.
Калі я абнаўляў шаблоны і модулі, я шукаў вытокі праблемы з Шаблон:Арыфметычныя аперацыі, але на дадзены момант усё працуе файна. Plaga med (размовы) 20:14, 7 студзеня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Артыкулы Правіць

Пане Plaga med,

вам трэба ўважліва прагледзець усе прэамбулы ў артыкулах. Напрыклад, Анархізм у Беларусі — гісторыя анархістаў. Але анархізм — не гісторыя, а палітычная тэорыя. І калі раптам Беласток стаў беларускім горадам? Юрыдычна ён быў ім толькі са снежня 1939 да чэрвеня 1941. І беларусы заўсёды там былі ў меншасці.

Каралеўскі замак у Познані. Прэамбула грувасткая. Пры чым тут магістр? Яго месца ў тэксце. Тэкст жа складаецца са здагадак без крыніц, толькі ў канцы дзве зноскі на інтэрнэт-крамы. Спасылка таксама не працуе. І не трэба пісаць у прэамбулах слова гэта.

Наўскідку ўзяў два артыкулы. Ohlumon (размовы) 10:18, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

1. Артыкул пра анархізм у Беларусі — гэта гістарычы артыкул. Калі ёсць прапановы па зменах назваў — прапануйце яе да перайменавання. Пра анархізм як тэорыю ёсць асобны артыкул.
Пра Беласток можна змяніць фармулёўкі, бо тут акцэнт павінен быць, што там знаходзіліся актыўныя арганізацыі беларусаў.
2. Другі артыкул — мая адносна старая вучэбная спроба ў пераклады, так што артыкул сыры і трэба дапрацоўваць, пагаджаюся. Дадаў шаблон {{Няма крыніц}}. Plaga med (размовы) 22:55, 3 сакавіка 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ Правіць

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:18, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Трыўмфальны Правіць

Прабачце, можа што не зразумеў, але ж паводле правіл-2008 "ў" ставіцца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі (аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур). Калі націск падае (трыумф) — тут усё зразумела. Але ж у "трыўмфальны" націск падае на а? Прыклад: Трыўмфальная арка. З павагай, ZlyiLev (размовы) 23:17, 30 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]

Як бы і так, пішам «у» пасля галосных, калі падае націск з некаторымі выключэннямі, прычым што траур, што трыумф запазычаны праз нямецкую і ў гэтым можа быць закавыка. Я не магу адказаць, чаму так, але самі можаце паглядзець словы «трыумфальны», «трыумфальна» ў слоўніках пасля 2008-га. Можна напісаць у Інстытут мовазнаўства пацікавіцца пра падрабязнасці, можа гэта проста «не абнавілі», што, як па мне, не дужа імаверна.
На старонцы размоў Трыумфальная арка ідзе тлумачэнне праз логіку правіла, але я дапускаю, што можа быць такое выключэнне з-за этымалогіі слова. Дарэчы, у тым жа БРС «трыумфальная арка» падаецца як прыклад. Plaga med (размовы) 23:28, 30 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]
Дарэчы, з тым жа траурам неадназначна, нейк у слоўніках падаецца толькі «жалоба» і рэгіяналізмы «троур» і «тровур», гл. ЭСБМ :) Plaga med (размовы) 23:55, 30 жніўня 2023 (+03)Адказаць[адказаць]