Вікіпедыя:Як ствараць артыкул
Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці на чырвонай спасылцы на яго назву ў тэксце іншых артыкулаў або, калі такой спасылкі няма, набраць яго назву ў акенцы Шукаць у Вікіпедыі (яно ўверсе кожнай старонкі) і націснуць гузік пошуку. Калі Вы пайшлі па чырвонай спасылцы, то адразу трапіце ў акенца рэдагавання новага артыкула. Калі Вы карысталіся акенцам Шукаць у Вікіпедыі, то спачатку з’явіцца выніковая старонка з чырвонай спасылкай на назву артыкула, які Вы ствараеце (спасылка будзе размешчана ўверсе старонкі), націскаеце на спасылку і трапляеце ў акенца рэдагавання новага артыкула.
Пасля таго, як Вы напісалі тэкст артыкула ў акенцы рэдагавання (Гл. таксама: вікіфарматаванне), можна спачатку націснуць гузік Як будзе пад акенцам, каб убачыць, як будзе выглядаць напісаны Вамі артыкул, на гузік Як будзе можна націскаць паміж пісаннем, каб убачыць прамежкавыя вынікі Вашай працы. Калі Вы ўжо ўпэўніліся, што напісалі ўсё пажаданае, то націсніце гузік Запісаць, і артыкул будзе запісаны. Калі Вы не націсніце Запісаць, Ваша праца згубіцца — калі ласка, будзьце ўважлівыя. Калі Вы націснулі Запісаць, а пасля ўжо заўважылі ў Вашым артыкуле нейкія недакладнасці, то гэта проста выправіць праз закладку правіць уверсе старонкі, а пасля выпраўлення зноў Запісаць. Дарэчы, правіць і дапісваць Ваш артыкул можа кожны ўдзельнік.
Пункт 0 (неабавязковы). Зарэгіструйцеся!
правіцьКалі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасць пэўныя зручнасці ў працы і камунікацыі.
1. Пераканайцеся, што такога артыкула яшчэ няма
правіцьПерш чым распачаць новы артыкул, пераканайцеся, што няма аналагічнага артыкула з сінанімічнай назвай (прыклад: «бегемот» — «гіпапатам»). Для гэтага карыстайцеся пошукам.
Калі вы пераканаліся, што артыкула пра абраны вамі прадмет няма, то на ўсякі выпадак праглядзіце сумежныя артыкулы — магчыма, нейкі артыкул ужо змяшчае тую інфармацыю, якую Вы хочаце запісаць. Прагледзець спіс артыкулаў на агульную тэму можна, карыстаючыся катэгорыямі. Напрыклад, усе артыкулы пра народы Беларусі знаходзяцца ў Катэгорыя:Народы Беларусі.
Таксама, калі Вам вядомы падобны артыкул, напрыклад, на англійскай мове (у англамоўнай Вікіпедыі), то сярод яе міжмоўных спасылак («інтэрвікі») можа быць спасылка на артыкул у беларускамоўнай Вікіпедыі.
2. Падумайце, ці сапраўды варта ствараць асобны артыкул?
правіцьНе забывайце, што Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя. Пераканайцеся, што прадмет будучага артыкула адпавядае крытэрам значнасці і не парушае прынцыпаў «Чым не з’яўляецца Вікіпедыя?».
3. Абярыце для артыкула правільную назву!
правіцьЯк правільна назваць артыкул, чытайце тут: Вікіпедыя:Найменне артыкулаў. Коратка: пажадана, каб назва артыкула была напісана ў адзіночным ліку, назоўным склоне і адпавядала распаўсюджанай або афіцыйнай назве прадмета артыкула.
Праз 4 дні пасля рэгістрацыі вы зможаце пераносіць артыкулы.
4. Наперад!
правіцьУ полі пошуку ўвядзіце назву артыкула і націсніце «Знайсці». На старонцы вынікаў пошуку перайдзіце па спасылцы «Стварыць на гэтай вікі старонку». Калі Вы прайшлі па чырвонай спасылцы з іншага артыкула (чырвоная спасылка азначае, што артыкул яшчэ не створаны), то адразу трапіце ў акенца рэдагавання новага артыкула.
Стварыць новы артыкул Вы можаце, набраўшы назву тут, у полі пад надпісам «Распачаць новы артыкул!…».
Распачаць новы артыкул! альбо перайсці да існага
Назва: |
5. Правільна пачніце артыкул
правіцьАртыкул павінен пачынацца з кароткіх уводзін, у якіх коратка апісваецца і даецца вызначэнне прадмета артыкула. Напрыклад, «Вікіпе́дыя (англ.: Wikipedia) — адкрытая шматмоўная вікі-энцыклапедыя…».
6. Правільна аформіце артыкул
правіцьАкрамя ўласна зместу, галоўнымі складнікамі нармальнага артыкула з’яўляецца: энцыклапедычны тэкст, які не парушае нічыіх аўтарскіх правоў; унутраныя спасылкі, абавязковая прастаноўка катэгорый, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы; міжмоўныя спасылкі.
7. Апошнія мазкі
правіцьПасля стварэння новага артыкула пажадана:
- Стварыць перасылкі на назву створанага артыкула, калі гэта патрабуецца. Напрыклад: артыкул створаны пад асноўнай назвай «Горад Дзяржынск», дарэчным будзе стварыць перасылкі «Дзяржынск» і «Койданава».
- Зайсці на Wikidata і паставіць сярод інтэрвік спасылку на новаствораны беларускі адпаведнік.