Дзяржынск
Дзяржы́нск[3] (трансліт.: Dziaržynsk; да 29 ліпеня 1932 года — Ко́йданава ці Ко́йданаў) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Дзяржынскага раёна.
Горад
Дзяржынск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Мінска, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтадарозе Мінск — Баранавічы. Насельніцтва 27 441 чал. (2017)[4]. Праз горад працякае рака Нецечка[5].
Назва
правіцьГістарычны міф пра "татарскага хана Койдана", ад якога мела пайсці назва Койданава[6], бярэ пачатак з аўтарскага нарысу "Літоўскае палессе" ў кнізе "Жывапісная Расія", дзе А. Кіркор пісаў: "...отъ имени побежденнаго вождя Монголовъ, Койдана, Крутогорье названо Кайдановомъ, какъ и до сихъ поръ называется"[7]. Гісторыкі лічаць і саму "Койданаўскую бітву" міфам, які створаны ў XVI ст. з мэтай праслаўлення літоўскіх князёў як абаронцаў ад татараў[8].
У балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах вядомыя асновы Kai-, Dan- (другая аснова як у імёнах, ад якіх тапонімы Трыданы, Данейкі). Дворышча Кайдановічы згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. у складзе сяла Асабовічаў (цяпер у Пінскім раёне), разам з дворышчамі Карытаноўскія, Мышыкоўшчына[9] (ад прозвішчаў Кайданоўскі, Картаноўскі, Мышакоўскі).
Традыцыйная гістарычная назва паселішча падаецца ў форме Койданаў або Койданава. 29 ліпеня 1932 года горад афіцыйна пераназваны ў Дзяржынск, у гонар раннесавецкага дзеяча мясцовага шляхецкага паходжання (з Дзяржынава пад Івянцом) Ф. Дзяржынскага.
Гісторыя
правіцьАфіцыйнай[10] датай заснавання сучаснага Дзяржынска лічыцца 1146 год, калі паселішча згадваецца як Крутагор’е ў паданні пра старую Пакроўскую драўляную царкву, паводле Паўла Шпілеўскага, у старой койданаўскай праваслаўнай царкве захоўвалася ікона з надпісам «Крутагор’е, 1146 года»[11]. Аднак сучасныя энцыклапедычныя даведнікі[12][13] разглядаюць гэтыя звесткі толькі як імаверныя і датуюць першую пэўную пісьмовую згадку 1442 годам.
У 1439 годзе пабудаваны драўляны фарны касцёл[14].
У 1445 годзе вялікі літоўскі князь Казімір Ягелончык аддаў Койданаў свайму стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонтавічу, сыну Жыгімонта Кейстутавіча. У 1483 г. паселішча перайшло да князя Васіля Міхайлавіча Вярэйскага. Пасля смерці Вярэйскага з 1501 г. Койданавам валодала яго жонка Марыя. У выніку шлюбу яе дачкі Сафіі з канцлерам ВКЛ Альбрэхтам Гаштольдам ў 1522 г. перайшло да Гаштольдаў. З гэтага часу ў дакументах паселішча падчас называлі «Гаштольдава»[15].
У пачатку XVI ст. Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503 гг.).
У 1542 годзе уладальнікам Койданава стаў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары, які ў наступным годзе перадаў горад свайму сыну Жыгімонту ІІ Аўгусту. Горад з’яўляўся цэнтрам Койданаўскага стараства.
У 1552 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст аддаў Койданава з замкам брату жонкі Барбары Мікалаю Радзівілу Рудому. «Да гэтага часу адносіцца стварэнне Койданаўскага графства, якое, складаючы частку ўладанняў біржанскіх Радзівілаў, пасля смерці апошняга з гэтай галіны — Багуслава, у 1669 г. перайшло ва ўласнасць нясвіжскай лініі, дадало да тытулаў ардынатам нясвіжскім тытул уладара ў Койданаве і захавалася ў іх сямействе да 1831 г.»[16].
У інвентарах таго часу на тэрыторыі маёнтка фіксуецца істотная група ваенна-служылага насельніцтва, якая карысталася мясцовымі землямі на ўмовах нясення ваеннай службы і выканання іншых спецыяльных павіннасцей і не ўваходзіла ў склад прыгоннага сялянства[17].
У 1550—1831 гадах Койданаў вядомы як значны асяродак распаўсюджвання кальвінізму. Каля 1564 года Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 — мураваны), а таксама плябанію, школу і багадзельню.
Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1588 годзе паселішча атрымала статус мястэчка[13]. Паводле інвентару 1588 г. тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касцёл, рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Мінская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская.
Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазней кірмашы таксама збіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка).
«На кірмашах, дзе пераважна прадаюць коней і быдла, бывае вельмі шмат народу. Яўрэі займаюцца дробным гандлем і перакупніцтвам коней, бо Койданава мае сумную славу аднаго з цэнтраў канакрадства».[16]
Паводле звестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны гандлёвы пляц, забудаваны дамамі рамеснікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў.
11 ліпеня 1655 г. у пачатку Трынаццацігадовай вайны войскі Маскоўскай дзяржавы ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[18]:
...местечко Койданов взяли, и которыя... были в том местечке полския и литовския люди, и тех всех людей мечю предали и то местечко и посады все выжгли. |
Аднаўленне Койданава ішло марудна. У 2-й палове XVIII ст. тут збудавалі новы драўляны касцёл Св. Ганны. Станам на 1791 год у мястэчку было 134 дымы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Койданаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Мінскага павета Віленскай губерні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[12]. У 1800 г. двор і мястэчка, уласнасць Дамініка Радзівіла, 277 двароў, 1237 жыхароў, уніяцкая царква Пакрова Багародзіцы, кальвінскі збор, паштовая станцыя, 2 млыны, гандлёвыя лаўкі.
З XVIII стагоддзя Койданава з’яўляецца буйным цэнтрам распаўсюду хасідызму[19].
У вайну 1812 года пры адступленні расійскай арміі мясцовыя жыхары перашкодзілі казакам падпаліць склад аўса і сена[20]. Койданава было захоплена французскімі войскамі, арганізавана падпрэфектура, створаны склады харчавання. 15 лістапада 1812 года каля Койданава адбыўся вялікі бой, у выніку якога французы страцілі 1 тыс. салдат, 64 афіцэраў, каля 4 тыс. салдат патрапілі ў палон. Гэта перамога адкрыла расійскім вайскам шлях на Мінск.
У 1815 г. у мястэчку 262 жыхары мужчынскага полу. У 1840 г. шмат жыхароў памерлі ад эпідэміі халеры.
У 1843 г. «насельніцтва горада складае 1550 душ абодвух палоў. Апроч жыдоў і хрысціянаў тут жывуць на выдзеленых землях і татары»[14]. Паводле П. Шпілеўскага, койданаўскія татары досыць заможныя, «потому что живут ближе к Минску, и следовательно, имеют больше возможности сбывать в губернском городе свои огородные произрастания и выделаннные кожи»[11].
Канфесійная структура Койданава ў 1846 г. была наступнай: з 1889 чалавек 819 — праваслаўныя (каля 43 %), 777 — іудзеі (каля 41 %), 278 — каталікі(каля 15 %), 10 — евангелікі(каля 0,5 %), 5 — мусульмане (каля 0,3 %)[19]
У 1851 г. пабудавана мураваная праваслаўная царква. У 1866 г. — 234 двары, 1383 жыхары, царква, касцёл, кірха, сінагога. У першай палове 19 ст. на плошчы пабудаваны заезны дом (спалены польскімі вайскамі ў 1920 г.).
«Мястэчка Койданаў старое, як свет, а лепш сказаць, як Кітай, і як Кітай, чужое ўсякаму прагрэсу — якое было спрадвеку непрыгляднае, такое і цяпер засталося», — так пісаў у 1852 г. Уладзіслаў Сыракомля[14]. Значна больш прыемнае ўражанне ад Койданава засталося ў Паўла Шпілеўскага:
«В Койданове есть деревянный гостиный двор. Правда, он невелик, но в нем вы найдете довольно порядочные лавки галантерейные, суконные и с разными красными товарами. Даже обходжение лавочников-гостинодворцев довольно галантерейное. Здесь не тащат вас евреи за полы платья, а вежливо встречают с поклоном и не надоедают с предложением купить то, чего вы вовсе не хотите. Летом почти весь передний фронтовой ряд лавок гостиного двора завален бывает пресловутыми койдановскими грушами и яблоками весом в фунт и больше. Вообще в Койданове с удовольствием можно пробыть день, другой и погулять по чистым его площадкам и гористым окрестностям, испещренным бесчисленными садами, садиками и рощицами. В подобном местечке приятно остановиться после грязного Свержня»[11].
У час паўстання 1863-64 гг. у ваколіцах Койданава дзейнічалі паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам А. Ваньковіча і Б. Аскеркі[15].
У 1871 годзе праз мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У 1885 г. пачала дзейнічаць фабрыка па ачыстцы свіной шчаціны. У 1897 г. налічвалася 4744 жыхары. У 1899 г. пачала працаваць запалкавая фабрыка «Дружына» (згарэла ў 1919 г.), у 1900 г. — 208 рабочых. З 1908 г. дзейнічаў лесапільны завод.
У канцы XIX — пачатку XX ст. дзейнічалі кальвінскі збор, касцёл, царква, сінагога; працавалі народная і гарадская вучэльні, 2 яўрэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; рэгулярна праводзілася 6 кірмашоў.
Змітрок Бядуля згадвае цадзіка з Койданава, да якога прыязджалі веруючыя з усёй Расіі[21]. Паміж габрэямі абшчыны ў Койданава існавала сур’ёзная канкурэнцыя: «Кожны крамнік, гандляр, і нават рамеснік, меў ‘свайго’ пана, якога абслугоўваў, які даваў яму заробак. Кожны меў нават і ‘сваіх’ сялян, ‘свае’ вёскі, з якімі вялі гандаль. Часта на вуліцы або нават у сінагозе сварыліся паміж сабой за ‘сваіх’ паноў, за ‘сваіх’ сялян. Вялася ў гэтым кірунку пастаянная барацьба за збыт тавараў і вырабаў, за заваёву сімпатыі сялян і навакольных памешчыкаў»[22].
У 1905-07 гг. неаднаразова адбываліся антыўрадавыя выступленні рабочых.
У 1908 г. пачало працаваць гарадское вучылішча, якое ў 1913 г. было пераўтворана ў вышэйшую пачатковую школу. У 1912-13 гг. тут вучыўся беларускі паэт і драматург К. Крапіва.
У 1909 г. у мястэчку — 518 двароў, 4696 жыхароў, на чыгуначнай станцыі — 15 жыхароў. У 1911-12 гг. дзейнічала курсы па садаводстве і агародніцтве.
У Першую сусветную вайну з 1915 г. знаходзілася ў прыфрантавой зоне. З вясны 1916 г. мястэчка і чыгуначную станцыю неаднаразова бамбілі нямецкія самалёты.
З 1916 г. працавала фабрыка сухіх фарбаў. У 1917 г. у мястэчку 781 двор, 4009 жыхароў.
У сакавіку 1917 г. створаны Савет салдацкіх дэпутатаў, а ў маі арганізаваны бальшавіцкі камітэт. У лістападзе 1917 г. усталявана савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 г. акупіраваны нямецкімі вайскамі. З 1.1.1919 — у БССР, з 27.2.1919 — у складзе ЛітБел. З жніўня 1919 г. занята польскімі вайскамі, якія адступілі 10 ліпеня 1920 г. (мястэчка пры адступленні моцна пацярпела. У пачатку кастрычніка 1920 г. польскія войскі пасля баёў захапілі Койданаў, што адчыніла ім шлях на Мінск.
У лістападзе 1920 г. у выніку антыбальшавіцкага паўстання на чатыры дні ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка.
З 1921 г. паводле Рыжскай мірнай дамовы — у складзе БССР. У 1924 годзе Койданаў стаў цэнтрам раёна БССР (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938[23] быў у Мінскім раёне). У 1924 г. пачалі дзейнічаць электрастанцыя, Народны дом, фабрыка «Слон». У 1926 г. — 750 дамоў, 5475 жыхароў.
У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі мясцовы касцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію[24]. 15 сакавіка 1932 г. паселішча атрымала статус горада. 29 ліпеня 1932 г. бальшавікі змянілі назву паселішча на Дзяржынск у гонар Фелікса Дзяржынскага[25]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У маі 1932 г. адкрыты польскі агранамічны тэхнікум.
Падчас Другой сусветнай вайны з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 г. Дзяржынск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
-
Збор, бакавы фасад
-
Збор, брама
-
Збор, інтэр'ер
-
Касцёл Св. Ганны
-
Касцёл, бакавы ўваход
-
Касцёл, алтар
-
Чыгуначная станцыя
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Культура
правіцьДзейнічаюць гістарычна-краязнаўчы музей і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
У месце паставілі помнік у гонар 850-годзя заснавання Крутагор’я-Койданава-Дзяржынска.
Славутасці
правіць- Гарадзішча (XI—XIII стст.)
- Замчышча
- Касцёл Святой Ганны (XVIII ст.)
- Свята-Пакроўская царква (1851)
Страчаная спадчына
правіць- Кальвінскі збор (1613—1621)
- Койданаўскі замак
-
Рэшткі гарадзішча
-
Гарадзішча, помнік
-
Касцёл Св. Ганны
Вядомыя асобы
правіць- Адам Глобус — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.
- Артур Вольскі (1924—2002) — беларускі пісьменнік.
- Сяргей Сідор (1937—1998) — беларускі географ, педагог.
- Кайдановер (1624—1676) — талмудыст.
- Анастасія Ігараўна Віннікава (нар. 1991) — спявачка.
- Аляксандр Кандратавіч Бурак (1918—1993) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
- Георгій Васілевіч Будай (1913—1989) — адзін з удзельнікаў камуністычнага падполля і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Іосіф Майсеевіч Ліўшыц (1904—1997) — вучоны ў галіне гідралогіі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.
- Уладзімір Сцяпанавіч Бабраўніцкі (1905—?) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч.
- Яфім Майсеевіч Маршак (1905—1985) — беларускі дзеяч сельскай гаспадаркі і будаўніцтва.
- Ларыса Іванаўна Новаш (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
- Якаў Саўчык (1880—1955) — французскі дызайнер.
- Антоні Патоцкі (1867—1939) — пісьменнік і літаратурны крытык.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 99.
- ↑ Живописная Россия. Т. 3: Западная и южная Россия. Ч. 1: Литовское полесье [Очеркъ VI. Историческія судьбы Литовскаго полѣсья]. СПб, 1882. С. 75.
- ↑ А. Валахановіч. Крутагорская бітва // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. Т. 2. Мінск, 2006. С. 148-149.
- ↑ Писцовая книга Пинскаго и Клецкаго Княжествъ, составленная Пинскимъ Старостою Станиставомъ Хвальчевскимъ въ 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 187.
- ↑ Гісторыя Койданава (руск.)(недаступная спасылка). Дзержинский райисполком. Официальный сайт. (22 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2011. Праверана 12 кастрычніка 2012.
- ↑ а б в Шпилевский П. Н. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. Минск: Беларусь, 2004. — Сс. 92-93.
- ↑ а б ЭГБ 1996, с. 252.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ а б в Сыракомля Уладзіслаў. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах (Койданаў. Урыўкі з дзённіка) // Выбраныя творы. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Сс. 298—303.
- ↑ а б Дзяржынск // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя. Том 8. Мінская вобласць. Кніга ІІ. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Сс. 9-13.
- ↑ а б Ельскі Аляксандр. Койданава // Выбранае. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — Сс. 274—281.
- ↑ Калечыц Валянцін. Зямяне і баяры маёнтка Койданаў Менскага павета ў XVI—XVIII стагоддзях // Герольд Litherland : навуковы геральдычны часопіс. — 2021. ― № 22. ― С. 52―62.
- ↑ «Государев поход» 1655 // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ↑ а б Соркіна Іна. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ стагоддзя. — Вільня: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2010. — С. 205.
- ↑ Филатов Е. Н. Белорусско-литовские земли в 1772—1860 гг.: человек и общество. — Минск: Беларуская навука, 2021. С. 173.
- ↑ Зьмітрок Бядуля. Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі // Беларуская палічка.
- ↑ Соркіна. С. 237—238.
- ↑ Winnicki 2005, s. 43.
- ↑ Winnicki 2005, s. 72.
- ↑ Winnicki 2005, s. 41.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область
- ↑ http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
Літаратура
правіць- Держинск // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.;
- Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
- Валахановіч А. Койданава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 127. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
- Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год № 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [1](недаступная спасылка).
- Валахановіч А. Дзяржынск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Kojdanów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 246—249.
- Winnicki Z. Szkice kojdanowskie (польск.). — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. — 127 s. — ISBN 83-88178-26-1.
- Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
- Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
- Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржынск
- Геаграфічныя звесткі па тэме Дзяржынск на OpenStreetMap
- г. Койданаў на Radzima.org
- Вандроўка ў Дзяржынск (Койданава) Архівавана 6 чэрвеня 2012.