Альбрэхт Гаштольд

(пам. 1539) ваявода віленскі, канцлер вялікі літоўскі

Альбрэхт Гаштольд[5][6] (? — снежань 1539) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (узг. 1501), намеснік навагародскі (1503-1506), вялікі падчашы літоўскі (1505-1509), ваявода навагародскі (1508-1513), полацкі (1513-1519), троцкі (1519-1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533)[6].

Альбрэхт Гаштольд
Герб «Габданк»
Герб «Габданк»
Намеснік наваградскі
1503 — 1506
падчашы літоўскі
студзень 1505 — люты 1509
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Юрый Радзівіл
ваявода новагародскі
1508 — 1513
Папярэднік Іван Глінскі
Пераемнік Ян Забярэзінскі
ваявода полацкі
1513 — 1519
Папярэднік Станіслаў Глябовіч
Пераемнік Станіслаў Осцік
ваявода троцкі
1519 — 1522
Папярэднік Станіслаў Осцік
Пераемнік Канстанцін Астрожскі
ваявода віленскі
1522 — ?
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Ян Глябовіч
вялікі канцлер літоўскі
1522 — ?
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік вялікі канцлер літоўскі
Нараджэнне 1455 ці 1470[1]
Смерць снежань 1539[2]
Месца пахавання
Род Гаштольды
Бацька Марцін Гаштольд
Маці Сямёнаўна Гаштольдава[d][3]
Жонка каля Соф’я Васілеўна[4]
Дзеці Станіслаў Гаштольд
Бітвы вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1507—1508
вайна Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ, 1512—1522
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Надмагілле Альбрэхта Гаштольда ў Віленскім кафедральным саборы

Біяграфія

правіць

Сын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, быў пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Верагодна, каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце.

У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак.

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508)[6], узначальваў абарону Смаленска, у наступным годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай[7].

Не падтрымаў мяцеж М. Глінскага, але ў 1509—1510 быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка М. Радзівіла. У 15081511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны[8].

Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года[6], па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць[8]. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім[6], што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, верагодна таксама Шклоў.

Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 стагоддзя прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тысяч сем'яў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[9]. У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імператара Карла V.

Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве.

Радавод

правіць
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 


Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #136355692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  2. Urzędnicy podlascy XIV―XVIII wieku: spisy / пад рэд. E. Dubas-UrwanowiczKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 59. — 199 с. — ISBN 83-85213-16-3
  3. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 98.
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 236. — ISBN 978-83-65880-49-9
  5. Іншыя формы імя: Альберт, Альбрыхт
  6. а б в г д Гаштольды // Альбрехт // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  7. ЭнцВКЛ 2005.
  8. а б А. М. Нарбут. Гаштольды // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 500.
  9. Аляксандр Ярашэвіч. Гаштольды // «Спадчына» № 6, 1992.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць