Мікалай Радзівіл (1470—1521)
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[1]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Юр’евіч Забярэзінскі | ||||||
Пераемнік | Рыгор Станіслававіч Осцік | ||||||
Нараджэнне | каля 1470 | ||||||
Смерць | 1521 | ||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Радзівіл «Стары» | ||||||
Маці | Соф’я з Манівідаў[d] | ||||||
Жонка | Альжбета з Саковічаў | ||||||
Дзеці | Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян | ||||||
Дзейнасць | афіцэр | ||||||
![]() |
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Літвы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[1] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць. Быў старостам бельскім. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
БіяграфіяПравіць
Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г.
|
Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф'і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[2].
Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 года, Клецкай бітве 1506 года з татарамі.
У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж года стаў ваяводам троцкім, з 1510 года — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на з'ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбертам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529).
У 1518 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[1]:
- Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генеральны жамойцкі
- Мікалай (каля 1492 — 1529/1530), біскуп жамойцкі
- Станіслаў (пам. 1531)
- Соф'я, жонка Яна Забярэзінскага, намесніка гарадзенскага і ваўкавыскага
- Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
- Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага
Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 года. Спачыў у Віленскай кафедры[3].
ГалерэяПравіць
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла
З Нясвіжскай партрэтнай галерэі, 1733—37 гг.
З фрэскі касцёла Святога Юрыя ў Вільні, XVIII ст.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net (8 кастрычніка 2010).
- ↑ Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470–1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 493. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Радзівіл (1470—1521)