Мікалай Радзівіл (біскуп жамойцкі)

біскуп жамойцкі

Мікалай Радзівіл (каля 14923 лістапада 1529/1530, Варні, Жамойцкае староства) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (з 1521).

Мікалай Радзівіл
Герб
Біскуп жамойцкі
1521 — 1530
Папярэднік Марцін Лінтфар
Пераемнік Мікалай Вязгайла
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1492, каля 1495 ці 1 студзеня 1492
Смерць 3 лістапада 1529/1530
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл[1]
Маці Альжбета з Саковічаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Яна, падчашага вялікага літоўскага і старосту генеральнага жамойцкага.

Навучаўся ў Балонні і Рыме. Там жа ў Італіі, відаць, атрымаў капланскае прызначэнне.

Дзякуючы ўпрыву бацькі і стрыя біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, у 1521 годзе стаў біскупам жамойцкім. Не адыграў аднак вялікай ролі ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[2].

Галерэя

правіць

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 года невядомым мастаком. У 1950 годзе па загаду ўладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. Michalewiczowa M. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (zm. 1529/1530) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 319—321.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць