Варней
Варней (літ.: Varniai, традыцыйная беларуская назва — Варні, або Ворні[2][3][4]) — горад у Цяльшэйскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варнейскай сянюніі. Насельніцтва 1218 чал. (2010).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цяльшэй (на лініі Шаўляй — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Гісторыя
правіцьУ XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[5]. У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.
Заснаванне паселішча пад назвай Варні датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[5]. У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.
У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.
У XVI стагоддзі за абодзвюма паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіцьУ горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.
- Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
- Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.)
- Духоўная семінарыя (XVIII ст.)
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў.
Галерэя
правіць-
Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла
-
Касцёл Св. Аляксандра
-
Колішняя духоўная семінарыя, цяпер музей
-
Сядзіба жамойцкіх біскупаў
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вольга Гарбачова. Паўстанне 1830—1831 гг. у лёсе Ігната Дамейкі Архівавана 12 снежня 2007. // Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі: Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (Мір, 12 вер. 2002 г.) Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канапланік (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2002. — 136 с., [4] іл. ISBN 985-6599-64-4.
- ↑ Аркадзь Куляшоў. Хамуціус:Паэма(недаступная спасылка) // «Полымя». — 1975. — № 9. — С. 73—101.
- ↑ Г. Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г. // Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1—2 (20—21), снежань 2004
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 941
- ↑ Варней // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Варней // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
правіць- Грынявецкі В. Варні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 390. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Wornie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 941—942
- Ворне (Ворни) // Варней // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варней