Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Спецыяліст па ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XV—XVII стагоддзяў, кавальству Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018)[1].
Генадзь Мікалаевіч Сагановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | габілітаваны доктар (2018) і кандыдат гістарычных навук (1989) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў вёсцы Турнай Івацэвіцкага раёна[1].
Скончыў у 1984 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у 1984—1987 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР[1].
У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кавальскае рамяство Беларусі XIV—XVIII ст.»[1].
З 1987 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. У 2005 годзе звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы і ЕГУ[1].
У 2018 годзе ў Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1]. 30 мая 2018 года рада інстытута зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: ваенна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Нямецкага ордэна, палітычная культура шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Усходняй Еўропы, калектыўныя ідэнтычнасці ў ранні Новы час[1].
Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму.
Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, у т. л. «Невядомая вайна 1654—1667 », «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым).
Адзін з заснавальнікаў і старшыня ў 1987—1992 гадах Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства. З 1994 года заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».
Сям’я
правіцьЖанаты, двое дзяцей.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), узнагародай журнала «Przegląd Wschodni» (2001), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[1][3].
-
Генадзь Сагановіч на прэзентацыі беларускамоўнага выдання кнігі Томаса Бона «„Мінскі феномен“. Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.» (2016) у Мінску (Беларусь). Фота 18 красавіка 2016 г.
Бібліяграфія
правіць- Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
- Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
- Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
- Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
- Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
- Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
- Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
- У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
- Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
- Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
- Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
- Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
- Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфа. Мінск, 2015; Вільнюс, 2016.
Заўвагі
правіцьЛітаратура
правіць- САГАНОВІЧ Генадзь Мікалаевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Саганович Геннадий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
- Выбраныя працы Г. Сагановіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі»
- Генадзь Сагановіч «Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г»
- Генадзь Сагановіч «Невядомая вайна, 1654—1667»
- Генадзь Сагановіч «Мода на плагіят?»
- Генадзь Сагановіч «Вайна з беларускай гісторыяй»