Івацэвіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці Беларусі

Івацэвіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Івацэвічы.

Івацэвіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Івацэвічы
Дата ўтварэння 20 верасня 1947
Кіраўнік Аляксандр Барысавіч Грыцук[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 76,47 %, руская 22,67 %
Размаўляюць дома: беларуская 48,22 %, руская 50,74 %[2]
Насельніцтва (2009)
59 906 чал.[2] (5-е месца)
Шчыльнасць 20,02 чал./км² (11-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,43 %,
рускія — 3,67 %,
іншыя — 1,9 %[2]
Плошча 2 998,11[3]
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
144 м[4]
Івацэвіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча — 3 тыс. км². Адзін з найбуйнейшых раёнаў Брэсцкай вобласці. Даўжыня мяжы раёна больш за 250 км.

Геаграфія

правіць

Рэльеф

правіць

Паверхня раёна плоскаўзгорыстая на поўначы і нізінная на поўдні. Паўночную частку раёна займаюць схілы Слонімскага ўзвышша і Баранавіцкая раўніна, паўднёвую — Прыпяцкае Палессе. 70 % тэрыторыі на вышыні 150—170 м, 25 % на вышыні 140—150 м. Найвышэйшы пункт 190 м (за 4 км на захад ад вёскі Міронім), самая нізкая адзнака 141 м (урэз возера Гошча).

Геалогія

правіць

У тэктанічных адносінах паўночная частка раёна прымеркавана да Івацэвіцкага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды чацвярцёвага ўзросту магутнасцю 60—80 м, у ледавіковых лагчынах да 125 м. Складзены з флювіягляцыяльных і марэнных адкладаў сожскага ледавіка. Ніжэй залягаюць водна-ледавіковыя і марэнныя ўтварэнні бярэзінскага ўзросту. Чацвярцёвую тоўшчу падсцілаюць неагенавыя і палеагенавыя пяскі, алеўраліты (магутнасцю да 40 м), пашыраныя на захадзе раёна. Амаль паўсюдна развіты мелавыя магутнасцю да 67 м (мел, мергель, пяскі), вендскія і рыфейскія магутнасцю да 170 м пясчана-гліністыя і ў меншай ступені вулканагенна-асадкавыя ўтварэнні. Магутнасць платформавага чахла 350—450 м. Паверхня крышталічнага фундамента на адзнаках 100—250 м ніжэй узроўня мора.

У раёне пераважаюць тарфяна-балотныя і балотныя глебы, якія займаюць 52 % агульнай плошчы землекарыстання. 45,8 % тэрыторыі раёна занята лясамі, 11 азёр займаюць плошчу 5 тыс. га, самае буйное з якіх — Выганашчанскае, плошчай 2600 га.

Гідраграфія

правіць

Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокам Грыўда, таксама рака Бронная, рака Запруда, рака Фядоска. Чамялоўскае вадасховішча. Па тэрыторыі раёна праходзіць Агінскі канал, які бярэ свой пачатак ад возера Выганашчанскае, а таксама Косаўскі канал. Балота Аброўскае.

Флора і фаўна

правіць

На тэрыторыі раёна выяўлены 73 віды дзікіх жывёл і 29 відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Паводле ацэнак экспертаў, такі ўзровень біялагічнай разнастайнасці з’яўляецца адным з самых высокіх у Беларусі. На тэрыторыі раёна знаходзяцца ўстойлівыя папуляцыі такіх відаў, як вялікі арлец (Aquila clanga), дупель (Gallinago media), арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla), вераценнік вялікі (Limosa limosa), барадатая кугакаўка (Strix nebulosa)[5].

Транспарт

правіць

Па тэрыторыі раёна пралягае чыгунка Брэст — Мінск, аўтастрада Брэст — Мінск — мяжа Расіі. Адлегласць ад Мінска — 230 км, Брэста — 150 км.

Гісторыя

правіць

Раён утвораны як Косаўскі 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Косава. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Альбаўскі, Альшаніцкі, Бусяжскі, Бялавіцкі, Гошчаўскі, Грыўдаўскі, Жытлінскі, Любішчыцкі, Падстарынскі, Стайкаўскі, Сянкевіцкі, Яблонкаўскі, Яглевіцкі. 20 верасня 1947 года перайменаваны ў Івацэвіцкі раён, у сувязі з пераносам цэнтра з горада Косава ў рабочы пасёлак Івацэвічы, які адначасова набыў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гошчаўскі, Падстарынскі, Сянкевіцкі, Яблонкаўскі сельсаветы, утвораны Кушняроўскі сельсавет, Альбаўскі сельсавет перайменаваны ў Верашкоўскі. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Быценскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі сельсаветы скасаванага Быценскага раёна. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Альшаніцкі сельсавет, 17 красавіка 1959 года — Грыўдаўскі сельсавет. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Аброўскі, Козікаўскі, Святавольскі сельсаветы скасаванага Целяханскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, горад Косава, гарадскі пасёлак Івацэвічы, Аброўскі, Бусяжскі, Быценскі, Бялавіцкі, Верашкоўскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Жытлінскі, Козікаўскі, Кушняроўскі, Любішчыцкі, Святавольскі, Стайкаўскі, Яглевіцкі сельсаветы перададзены Бярозаўскаму раёну. 6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў горад Косава, гарадскі пасёлак Івацэвічы, Аброўскі, Бусяжскі, Быценскі, Бялавіцкі, Верашкоўскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Жытлінскі, Козікаўскі, Кушняроўскі, Любішчыцкі, Святавольскі, Стайкаўскі, Яглевіцкі сельсаветы Бярозаўскага раёна, гарадскі пасёлак Целяханы, Выганашчаўскі, Гортальскі, Коланскі, Рэчкаўскі сельсаветы Пінскага раёна. 28 мая 1966 года гарадскі пасёлак Івацэвічы атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 1 красавіка 1968 года скасаваны Бялавіцкі сельсавет і ўтвораны Мілейкаўскі сельсавет. 30 кастрычніка 1972 года скасаваны Доўгаўскі сельсавет, 17 лістапада 1980 года Верашкоўскі сельсавет перайменаваны ў Квасевіцкі, Коланскі сельсавет — у Амяльнянскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна было 116 населеных пунктаў[6]. 5 сакавіка 1981 года Выганашчаўскі сельсавет перайменаваны ў Выганашчанскі. 16 лютага 1987 года ўтвораны Косаўскі сельсавет, скасаваны Бусяжскі сельсавет, Кушняроўскі сельсавет перайменаваны ў Падстарынскі. 16 сакавіка 1987 года скасаваны Гортальскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года горад Івацэвічы і Твацэвіцкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны Выганашчанскі і Козіцкі сельсаветы, Целяханскі пассавет рэарганізаваны ў Целяханскі сельсавет[7]. 17 верасня 2013 года скасаваны Косаўскі сельсавет[8], 9 жніўня 2022 года — Аброўскі, Амяльнянскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Любішчыцкі і Падстарынскі сельсаветы[9].

Насельніцтва

правіць
  • 1971 — 71,6 тыс.
  • 2008 — 63,4 тыс. (2006). З іх 47,9 % гарадскога насельніцтва.

Нацыянальны састаў: беларусы — 92,7 %, украінцы — 1,2 %, палякі — 0,8 %, рускія — 0,5 %.

Гарадскія паселішчы: Івацэвічы, Косава, Целяханы

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://ivacevichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=12118&Itemid=844&lang=ru
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. В Ивацевичском районе обнаружено 102 вида животных и растений, включенных в Красную книгу Архівавана 12 красавіка 2021. (руск.)
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 22. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области
  9. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области

Літаратура

правіць
  • Івацэвіцкі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.