Мілейкаўскі сельсавет
Міле́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мілейкі. Колькасць двароў — 637, колькасць жыхароў — 1311.
Мілейкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мілейкі |
Дата ўтварэння | 1 кастрычніка 1968 |
Насельніцтва (2009) | 1 395 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Старшыня — Галабурда Валянціна Іванаўна[1], кіраўнік спраў — Хоміч Наталля Аляксееўна [1].
Гісторыя Правіць
Утвораны 1 красавіка 1968 года ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мілейкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[2]. 16 лютага 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бусяжскага сельсавета (вёскі Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бусяж[3].
Насельніцтва Правіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1395 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ а б Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.