Бусяж (вёска)
Бу́сяж[1] (трансліт.: Busiaž, руск.: Бусяж) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавета.
Вёска
Бусяж
| ||||||||||||||||||
Назва Правіць
На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Бусяж» звязаны з паняццем «буса» — лодка, выдзеўбаная з дубовых калодаў[2].
Гісторыя Правіць
Першы пісьмовы ўспамін пра Бусяж датуецца 1556: на сесіі Слонімскага земскага суда (суддзя Ян Віктарын з Івацэвічаў) разглядалася скарга Мікалая Юндзіла, земяніна Слонімскага павета, на Лаўрына Аравіцкага ва ўкрыванні збеглых ад яго сялян. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.
У 1645 маёнтак належаў Альбрэхту Праслаўскаму, які аддаў яго ў заставу маршалку слонімскаму Яну Мялешку. Па смерці апошняга Бусяж перайшоў да харунжага слонімскага Жыгімонта Праслаўскага і яго брата Крыштафа, каноніка віленскага. 15 мая 1648 браты прадалі маёнтак падканцлеру Казіміру Льву Сапегу. У 1779 на месцы драўлянай узвялі новую мураваную грэка-каталіцкую царкву. Пры ёй 27 жніўня рэгулярна праводзіўся кірмаш.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бусяж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1863 тут адкрылася двухкласае народнае вучылішча. Станам на 1886 у мястэчку было 17 двароў, існавалі царкоўны прыход, школа, карчма, вадзяны млын. На 1905 сялянскі зямельны клін складаў 572 дзесяціны.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бусяж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косаўскай гміне Косаўскага павета. Станам на 1924 у мястэчку было 16 будынкаў, у фальварку — 2.
У 1939 Бусяж увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам сельсавета Косаўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут быў 91 двор, працавалі крама, пошта, хата-чытальня, медыцынскі пункт. У 1957 адбыўся першы выпуск Бусяжскай сярэдняй школы. 16 лютага 1987 года Бусяжскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мілейкаўскага сельсавета[3]. Станам на 2002 у вёсцы была 81 гаспадарка, на 1 студзеня 2008 — 79 гаспадарак.
Насельніцтва Правіць
- XIX стагоддзе: 1886 — 187 чал.
- XX стагоддзе: 1905 — 328 чал. у мястэчку Бусяж і 14 чал. у фальварку Бусяж; 1924 — 136 чал. у мястэчку Бусяж і 16 чал. у фальварку Бусяж; 1940 — 365 чал.; 1959 — 179 чал.; 1970 — 175 чал.; 1979 — 202 чал.; 1999 — 213 чал.
- XXI стагоддзе: 2002 — 219 чал.; 1 студзеня 2008 — 211 чал.; 2010 — 182 чал.
Інфраструктура Правіць
У Бусяжы працуюць клуб, бібліятэка, ФАП, пошта.
Турыстычная інфармацыя Правіць
Славутасці Правіць
- Свята-Успенская царква (XVІII ст.; колішні касцёл)
Страчаная спадчына Правіць
- Сядзіба
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 42—43.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура Правіць
- Зайка А. Вёска Бусяж: тут рабілі лодкі-бусы Архівавана 11 лістапада 2010. // «Газета для вас», 27 ліпеня 2009.
- Busiaż // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. S. 279.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бусяж (вёска)