Алесь Зайка

беларускі краязнавец

Алесь Зайка, Аляксандр Фаміч Зайка (12 жніўня 1948, Заполле — 26 чэрвеня 2018[1], Заполле, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі краязнавец.

Алесь Зайка
Дата нараджэння 12 жніўня 1948(1948-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2018(2018-06-26) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мовазнавец, краязнаўства
Альма-матар
Прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1971). Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Заполле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней загадваў школьным этнаграфічным музеем.

Праз усё жыццё збіраў фальклор, запісваў народныя словы і выразы, фатаграфаваў традыцыйную архітэктуру. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фалькларыстыку і гісторыю паселішчаў.[1]

Укладальнік выданняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Пасмяротна выйшла кніга «Мікратапаніміка Івацэвіччыны» (2018), рыхтуецца да выдання яшчэ некалькі кніг[1].

Памёр 26 чэрвеня 2018 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна. Пахаваны на могілках у Бялавічах.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в г Не стала Алеся Зайкі Архівавана 1 кастрычніка 2020. — racyja.com, 27.06.2018

Літаратура

правіць