Бялавічы (Івацэвіцкі раён)
Бяла́вічы[1] (трансліт.: Bialavičy, руск.: Белавичи) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета. За 15 км ад горада і чыгуначнай станцыі Івацэвічы, 141 км ад Брэста. 373 жыхароў, 165 двароў (1995).
Вёска
Бялавічы
| ||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Вядомы з другой паловы 15 ст. як сяло Слонімскaгa павета ВКЛ. У 16—17 ст. належалі М. Глінскаму, С. Чартарыйскаму, Тышкевічам, Л. Сапегу і інш. З 1526 мястэчка. У 1630 пабудавана Ільінская царква. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 1921—1939 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—47 у Косаўскім, у 1947—62 і з 1965 у Івацэвіцкім, у 1962—65 у Бярозаўскім раёнах. З 12 кастрычніка 1940 года па 1 красавіка 1968 года цэнтр Бялавіцкага сельсавета.
У баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі паблізу вёскі 1 лістапада 1943 года загінуў І. І. Баброў — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці
Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассавета[2], да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсавета[3].
НасельніцтваПравіць
- пач. 1880-х — 42 двары, 664 жыхары
- 1995 — 165 двароў, 373 жыхароў
ІнфраструктураПравіць
Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
СлавутасціПравіць
- Драўляная Свята-Ільінская царква (2-я пал. 18 ст.) са званіцай (1885). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000293
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI–XIII стагоддзі), на могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000294
- Курган перыяду ранняга сярэднявечча (XI–XIII стагоддзі), за 2 км на захад, урочышча Хвойня — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000295
- Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI–XIII стагоддзі), за 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000296
Страчаная спадчынаПравіць
- Драўляная капліца
- Адміністрацыйны будынак
Вядомыя асобыПравіць
- Ігнат Гамаліцкі (1791—?) — брэсцкі канонік
- Іпаліт Гамаліцкі (1804—1846) — доктар багаслоўя, прафесар, апошні рэктар уніяцкай духоўнай семінарыі ў Жыровічах
- Міхал Гамаліцкі (1791—1861) — лекар, педагог, гісторык
У вёсцы пахаваны беларускі краязнавец Аляксандр Фаміч Зайка (1948—2018).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области»(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
СпасылкіПравіць
Бялавічы (Івацэвіцкі раён) на Вікісховішчы |
- Бялавічы (Івацэвіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)