Міхаіл Шчурко (1907 — 11 кастрычніка 1972) — рэлігійны дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.

Міхаіл Шчурко
Дата нараджэння 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1972(1972-10-11)
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў в. Бялавічы (цяпер Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) у беларускай праваслаўнай сям’і. У 1948 годзе быў адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў канферэнцыі ў Констанцы (Нямеччына), на якой была адноўлена БАПЦ. Там жа быў рукапаложаны ў стан іерэя ўладыкам Сергіем (Ахатэнкам). 27 лістапада 1949 года разам з сям’ёй прыбыў у Аўстралію. У 1950 годзе ўдзельнічаў у першым сходзе беларусаў Паўднёвай Аўстраліі. З таго ж года пачаў весці набажэнствы для беларусаў у лагеры Вудсайд (каля Адэлаіды). Працягваў святарскую дзейнасць разам з украінскімі святарамі ў Адэлаідзе. Вёў богаслужэнні для беларускіх вернікаў у арэндаваных памяшканнях пакуль БАПЦ не была пабудавана і асвечана ў 1963 годзе ўласная царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Адэлаіда). На пасадзе настаяцеля беларускай парафіі заставаўся да канца свайго жыцця.

Літаратура

правіць
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2004. — 448 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны). — ISBN 985-6730-79-1