Сергій (Ахатэнка)
Сергій (Сяргей), свецк. Ягор Пракопавіч Ахатэнка (укр.: Єгор Прокопович Охотенко; 12 сакавіка 1890, с. Малыя Гарошкі Жытомірскага павета, цяпер Украіна — 2 кастрычніка 1971, Адэлаіда, Аўстралія) — епіскап Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ), першаіерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).
Архібіскуп Сергій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Царква | Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Аляксандр (Іназемцаў) | ||||||
Пераемнік | Андрэй (Крыт) | ||||||
|
|||||||
Царква | Украінская аўтакефальная праваслаўная царква | ||||||
Дзейнасць | прэсвітар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Ягор Пракопавіч Ахатэнка | ||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1890 |
||||||
Смерць |
2 кастрычніка 1971 (81 год) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1925 | ||||||
Прыняцце манаства | 28 чэрвеня 1919 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 1 жніўня 1943 |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сялянскай сям'і: бацькі — Пракоп і Феадоля Ахатэнкі. У 1911—21 — у Богаяўленскім манастыры ў Жытоміры, дзе атрымаў першапачатковую духоўную адукацыю. Пастрыжаны ў манахі 28.6.1919. Першыя гады на шляху да святарскага сану правёў у Жытоміры. Служыў аканомам Архірэйскага дома і адначасова наведваў святарскія курсы. У 1925 у Кіеве рукапаложаны ў іераманахі. З 1932 г. — архімандрыт. Святарскія абавязкі выконваў у праваслаўных прыходах у мясцовасцях Карасцень, Народзічы, Эмільчыцы, Кулешы на Украіне. За рэлігійную дзейнасць праследваўся савецкімі ўладамі. У 1937 быў арыштаваны органамі бяспекі і высланы на папраўчыя работы ў Бярдзянск. На пачатку Другой сусветнай вайны быў вызвалены. Служыў настаяцелем сабора ў Мелітопалі. Прыняў епіскапскае пасвячэнне 1.8.1943 у праваслаўным кафедральным саборы ў Кіраваградзе.
З 1944 — у эміграцыі. Па просьбе беларускіх палітычных, грамадска-культурных і рэлігійных дзеячаў і са згоды вышэйшых іерархаў УАПЦ садзейнічаў адбудове БАПЦ у эміграцыі. 4-5.06.1948 удзельнічаў у 1-м саборы БАПЦ у г. Констанц (Германія), дзе быў абраны ў склад часовага кіраўніцтва БАПЦ і духоўнай Кансісторыі. На сесіі сабора БАПЦ 20.12.1949 выбраны галавою сабора і ўзведзены ў сан архіепіскапа. Прымаў удзел у аднаўленні кіруючых і адміністрацыйных структур БАПЦ.
У 1950 пераехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў г. Адэлаідзе, узначальваў Аўстралійскую епархію БАПЦ і працягваў сваю святарскую дзейнасць сярод беларускіх вернікаў.
Пахаваны на грэчаскіх могілках у Адэлаідзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3