12 жніўня
12 жніўня — дзвесце дваццаць чацвёрты (дзвесце дваццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 1383: Войска крыжаносцаў, разам з Вітаўтам, заняла Трокі і аблажыла Вільню.
- 1399: Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разбітая войскамі Залатой Арды.
- 1581: Выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
- 1654: Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Якавам Чаркаскім.
- 1794: Капітуляцыя Вільні перад расійскімі войскамі.
- 1851: Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынаходніцтва швейнай машыны.
- 1877: Адкрыты спадарожнік Марса — Дэймас.
- 1964: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка адхілена ад Алімпійскіх гульняў з-за палітыкі расізму ў краіне.
- 1985: Авіякатастрофа лайнера Боінг 747 пад Токіа.
- 2000: Затанула расійская падлодка К-141 Курск.
Нарадзіліся
правіць- 1644: Генрых Ігнац Франц фон Бібер, аўстрыйскі кампазітар
- 1762: Георг IV, кароль Вялікабрытаніі і Гановера
- 1774: Роберт Саўці, англійскі паэт-рамантык
- 1800: Жан-Жак Ампер, французскі філолаг
- 1817: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч (пам. 25.12.1894)
- 1881: Эрвін Шродзінгер, нямецкі фізік (пам. 4.1.1961)
- 1904: Аляксей Мікалаевіч, Яго Імператарская Высокасць Спадчыннік Цэсарэвіч і Вялікі Князь
- 1917: Ціхан Кісялёў, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР (пам. 1983)
- 1924: Мухамед Зія-уль-Хак, прэзідэнт Пакістана
- 1930: Джордж Сорас, амерыканскі фінансіст і грамадскі дзеяч
- 1930: Жак Цітс, французскі матэматык бельгійскага паходжання
- 1945: Жан Нувель, французскі архітэктар
- 1956: Мікалай Віктаравіч Статкевіч, беларускі палітык
- 1966: Лера Сом, беларуская паэтэса
- 1975: Кейсі Афлек, амерыканскі акцёр
Памерлі
правіць- 875: Людовік II, кароль Італіі
- 1204: Бертольд IV Меранскі, граф Андэкса
- 1399: Андрэй Альгердавіч, князь полацкі
- 1484: Сікст IV, Папа Рымскі
- 1827: Уільям Блэйк, англійскі паэт, пісьменнік, мастак, друкар, гравёр і містык (нар. 28.11.1757)
- 1689: Інакенцій XI, Папа Рымскі
- 1845: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (нар. 5.3.1777)
- 1897: Фёдар Буслаеў, гісторык рускай мовы (нар. 25.10.1818)
- 1911: Ёзеф Ізраэлс, нідэрландскі мастак
- 1936: Пятро Мятла, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 1890)
- 1964: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік
- 1966: Артур Аліксаар, эстонскі паэт
- 1982: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно
- 1992: Юрка Луцкевіч, адзін з кіраўнікоў БНП, настаўнік (нар. 22.10.1920)
- 2001: Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец (нар. 29.1.1924), доктар філалагічных навук, прафесар.
Святкуюць
правіцьІншае
правіць- Метэорны паток Персеід дасягае максімуму.