Лера Сом
паэтэса, бард
Лера Сом (сапраўднае імя — Алена Уладзіміраўна Сом; 12 жніўня 1966, Полацк) — беларуская паэтэса, бард. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998).
Лера Сом | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Віцебскі педагагічны інстытут. З 1989 года працуе настаўнікам у СШ № 5 г. Полацка (у дадзены час гэта СШ № 14 г. Полацка). У 1999 годзе скончыла завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» (2001—2005). Жыве ў Полацку.
Творы
правіцьПаэтычныя зборнікі
правіць- «Блюз каралеўскай кухні» (1994)
- «Адзінокая зорка» (1996)
- «Там, на небе» (2000)
- «Свабода Слова Зіма» (2005)
- «Каралева прыйдзе ноччу» (2007)
Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001)
Зноскі
Літаратура
правіць- Спрынчан А. В. Сом Лера (Алена Уладзіміраўна) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 81. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 80—81.