Генры Фонда

Генры Джэйнс Фонда (англ.: Henry Jaynes Fonda; 16 мая 1905 — 12 жніўня 1982) — амерыканскі акцёр тэатра і кіно, лаўрэат прэміі «Оскар», бацька акцёраў Пітэра і Джэйн Фонда.

Генры Фонда
Henry Fonda
Henry Fonda in Slim.JPG
Імя пры нараджэнні Генры Джэймс Фонда
Дата нараджэння 16 мая 1905(1905-05-16)
Месца нараджэння Гранд-Айленд, Небраска, ЗША
Дата смерці 12 жніўня 1982(1982-08-12) (77 гадоў)
Месца смерці Лос-Анджэлес, ЗША
Грамадзянства
Бацька William Brace Fonda[d][2]
Маці Elma Herberta Jaynes[d][2]
Жонка Margaret Sullavan[d], Afdera Franchetti[d], Frances Ford Seymour[d], Susan Blanchard[d] і Shirley Maye Adams[d]
Дзеці Пітэр Фонда і Джэйн Фонда
Адукацыя
Прафесія акцёр
Кірунак вестэрн
Узнагароды BAFTA (1957)
«Оскар» (1980, 1981)
IMDb ID 0000020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фонда стаў вядомы як акцёр Брадвея. Яго дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар'ера рэзка пайшла ў гару пасля атрымання намінацыі на прэмію Оскар у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага рамана Джона Стэйнбека аб фермерскай сям'і з Аклахомы, якая ў часы Вялікай Дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцця пераязджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.

Усе шэсць дзесяцігоддзяў у Галівудзе Генры Фонда падтрымліваў свой ​​вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі класікай Галівуда: «Выпадак у Окс-Боў», «Містэр Робертс», «Дванаццаць угневаных мужчын». Пазней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысёра Серджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камедыях як «Тваё, маё і наша» з Люсіль Бол.

Зноскі

  1. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage

СпасылкіПравіць