Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
Ці́хан Я́каўлевіч Кісялё́ў (30 ліпеня (12 жніўня) 1917, в. Агародня Дабрушанскай воласці, Гомельскі павет[1] — 11 студзеня 1983[1], Мінск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.[2]
Ціхан Кісялёў | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
16 кастрычніка 1980 — 11 студзеня 1983 | |||
Папярэднік | Пётр Міронавіч Машэраў | ||
Пераемнік | Мікалай Мікітавіч Слюнькоў | ||
| |||
5 снежня 1978 — 23 кастрычніка 1980 | |||
Прэм’ер-міністр | Аляксей Мікалаевіч Касыгін | ||
| |||
9 красавіка 1959 — 11 снежня 1978 | |||
Папярэднік | Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч | ||
Пераемнік | Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў | ||
| |||
1952 — жнівень 1955 | |||
Папярэднік | Фёдар Пахомавіч Сіляеў | ||
Пераемнік | Пётр Міронавіч Машэраў | ||
Партыя | КПСС з 1940 | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | выкладчык беларускай мовы і літаратуры | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 30 ліпеня (12 жніўня) 1917 в. Агародня, Дабрушанская воласць, Гомельскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя | ||
Смерць | 11 студзеня 1983 (65 гадоў) Мінск, СССР | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 г. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941).[1] Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 г. на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобл.[2]. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946)[1]. У 1948—1952 гг. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 г. — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21.10.1980 г. З 1980 г., пасля смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў.[1][2]
Сям’яПравіць
Жонка Ніна Фёдараўна Лапіцкая, дачкі Людміла і Ангеліна, унукі Ірына і Ціхан.
УзнагародыПравіць
ПамяцьПравіць
Яго імём названы вуліцы ў Мінску, Гомелі. У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. У. Лятун)[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС…
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Киселёв Тихон // История Беларуси: …
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
ЛітаратураПравіць
- Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС. 1990. № 7;
- Киселев Тихон // История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3