Аляксей Мікалаевіч Касыгін

Аляксе́й Мікала́евіч Касы́гін (руск.: Алексей Николаевич Косыгин, 21 лютага 1904 — 18 снежня 1980) — савецкі дзяржаўны дзеяч.

Аляксей Мікалаевіч Касыгін
руск.: Алексей Николаевич Косыгин
Kossygin Glassboro.jpg
старшыня Савета Міністраў СССР[d]
15 кастрычніка 1964 — 23 кастрычніка 1980
Папярэднік Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
Пераемнік Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР[d]
4 мая 1960 — 15 кастрычніка 1964
Папярэднік Фрол Раманавіч Казлоў
Пераемнік Дзмітрый Фёдаравіч Усцінаў
Кіраўнік урада СССР[d]
15 кастрычніка 1964 — 23 кастрычніка 1980
Папярэднік Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
Пераемнік Мікалай Аляксандравіч Ціханаў
Нараджэнне 8 (21) лютага 1904[1]
Смерць 18 снежня 1980(1980-12-18)[3][4][…] (76 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Lyudmila Gvishiani-Kosygina[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер
Бітвы
Узнагароды
медаль «Серп і Молат» медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» ордэн Белага льва Нацыянальны ордэн Хасэ Марці ордэн Клемента Готвальда Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎ Gold Star Order
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Касыгін нарадзіўся ў горадзе Санкт-Пецярбургу ў 1904 годзе ў рускай сям’і рабочых. Быў прызваны ў Чырвоную Армію падчас Грамадзянскай вайны, а пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе Касыгін працаваў у Сібіры ў якасці інструктара спажывецкай кааперацыі. Вярнуўся ў Ленінград і ў пачатку 1930-х гадоў. У час Вялікай Айчыннай вайны, Касыгін быў членам Дзяржаўнага камітэта абароны, дзе быў адказным за перамяшчэння савецкай прамысловасці з тэрыторый, якія былі пад пагрозай захопа нямецкімі войскамі. З 1948 года Касыгін займаў пасаду міністра фінансаў на працягу года, а пазней, з 1949 па 1953, пасаду міністра лёгкай і харчовай прамысловасці. Быў выдалены Сталіным з Палітбюро ў 1952 годзе, дзеля таго, каб аслабіць пазіцыі Касыгіна ў рамках савецкай іерархіі.

Пасля смерці Сталіна ў 1953 годзе, Мікіта Хрушчоў стаў новым лідарам савецкай дзяржавы. З 20 сакавіка 1959 года Касыгін быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па планаванні (Дзяржплан), пасаду ён будзе займаць крыху больш за год. Пасля Касыгін стаў першым намеснікам старшыні Савета Міністраў. Калі Хрушчоў быў зрушаны ў 1964 годзе, А. М. Касыгін і Леанід Брэжнеў сталі прэм’ерам і першым сакратаром ЦК КПСС адпаведна. Касыгін, нароўні з Брэжневым і Мікалаем Падгорным, Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, былі членамі нядаўна створанага калектыўнага кіраўніцтва. Знаходзячыся на пасадзе старшыні Савета Міністраў СССР, дамагаўся правядзення эканамічных рэформаў, выкладзеных ім у дакладзе аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці на Пленуме ЦК КПСС, які праходзіў у верасні 1965 года. Сутнасць гэтых рэформаў была ў дэцэнтралізацыі народнагаспадарчага планавання, павышэнні ролі інтэгральных паказчыкаў эканамічнай эфектыўнасці (прыбытак, рэнтабельнасць) і павелічэнні самастойнасці прадпрыемстваў. Гэтая рэформа, нароўні з яго больш адкрытай пазіцыяй па рашэнні Пражскай вясны (1968), зрабіла Касыгіна адным з самых ліберальных членаў вышэйшага кіраўніцтва.

Больш кансерватыўныя члены вышэйшага кіраўніцтва лічылі некаторыя погляды Касыгіна занадта радыкальным, але яны ніколі ня спрабавалі зрушыць яго з пасады прэм’ера, нават калі ён і Брэжнеў былі ў дрэнных адносінах. У 1980 годзе Касыгін падаў у адстаўку з пасады Старшыні Савета Міністраў з-за дрэннага стану здароўя. Памёр праз два месяцы 18 снежня 1980.

Зноскі

  1. Косыгин Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 282. Праверана 1 ліпеня 2016.
  2. Косыгин Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 282. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Alexei Kosygin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Alexei Kosygin // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Alexej Nikolajewitsch Kossygin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118715194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.