Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

медаль СССР

Меда́ль «За до́блесную пра́цу ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 6 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастакі І. К. Андрыянаў і. Е. М. Раманаў.

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 6 чэрвеня 1945
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 15 студзеня 1939
Колькасць каля 16 096 750
Характарыстыкі
Матэрыял медзь
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За вызваленне Прагі»
Малодшая Медаль «Ветэран працы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статут медаля правіць

Медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:

  • рабочыя, інжынерна-тэхнічны персанал і служачыя прамысловасці і транспарту;
  • калгаснікі і спецыялісты сельскай гаспадаркі;
  • работнікі навукі, тэхнікі, мастацтва і літаратуры;
  • работнікі савецкіх, партыйных, прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый — забяспечыўшыя сваёй доблеснай і самаадданай працай перамогу Савецкага Саюза над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Прагі».

Па стану на 1 студзеня 1987 года медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджана каля 16 100 000 чалавек[1].

Апісанне медаля правіць

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з медзі і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля профільная пагрудная выява таварыша І. В. Сталіна у форме Маршала Савецкага Саюза. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «НАШЕ ДЕЛО ПРАВОЕ», у ніжняй частцы па акружнасці надпіс «МЫ ПОБЕДИЛИ».

На рэверсе медаля надпісы: па акружнасці — «ЗА ДОБЛЕСТНЫЙ ТРУД», а ў цэнтры — «В ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЕ 1941—1945 ГГ.», у верхняй частцы — серп і молат, у ніжняй частцы — пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай чырвонай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі зялёная палоска шырынёй 7 мм. Края стужкі абрамлены вузенькімі жоўтымі палоскамі.

Ілюстрацыі правіць

Зноскі

  1. Балязин В. Н. За подвиг ратный и трудовой. — М.: Просвещение, 1987. — С. 191.
  2. Такія пасведчанні выдаюць у РФ асобам, якія не атрымалі медаль у свой час па тых ці іншых прычынах (сам медаль не выдаецца). У ранніх «савецкіх» варыянтах на левай палавінцы пасведчання змешчаны чорна-белы малюнак медаля; у пазнейшых пасведчаннях савецкага перыяду малюнак медаля таксама адсутнічае.

Літаратура правіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 102—103. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 88—89.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць