Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Меда́ль «У па́мяць 250-го́ддзя Ленінгра́да» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «В память 250-летия Ленинграда»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «В память 250-летия Ленинграда»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 16 мая 1957
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 1 445 900
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Малодшая Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 мая 1957 года ў азнаменаванне 250-годдзя горада Ленінграда. Аўтар малюнка медаля — мастак Н. А. Сакалоў.

Статут медаля

правіць
 
Рэверс медаля

Медалём узнагароджваліся грамадзяне горада, вызначыўшыяся ў правядзенні работ па аднаўленні і рэканструкцыі горада і забяспечыўшыя сваёй працай развіццё яго прамысловасці, транспарту, гарадской гаспадаркі, гандлю, навуковых і культурна-асветных устаноў, пры ўмове пражывання ў Ленінградзе або яго прыгарадах не менш за 5 гадоў:

  • рабочыя, інжынерна-тэхнічны персанал і служачыя прамысловых прадпрыемстваў, будоўляў, транспарту і гарадской гаспадаркі Ленінграда;
  • работнікі навукі, тэхнікі, мастацтва, літаратуры, асветы і аховы здароўя;
  • работнікі дзяржаўных устаноў, партыйных, прафсаюзных, камсамольскіх і іншых грамадскіх арганізацый;
  • ваеннаслужачыя;
  • пенсіянеры, інваліды вайны і працы;
  • хатнія гаспадыні, якія прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні горада, працы школ і дзіцячых устаноў.

Падставай для ўзнагароджання з'яўлялася асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення народнай гаспадаркі. Гэтая кніжка з'яўлялася дакументам, які пацвярджае ўдзел у работах па аднаўленні горада. У ёй паказвалася норма гадзін на тыдзень, якія жыхар павінен адпрацаваць на аднаўленчых работах і факт выканання нормы, падмацаваны пячаткаю адпаведнай ўстановы[1].

Медалём узнагароджваліся таксама ўдзельнікі абароны Ленінграда ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», незалежна ад месца іх пражывання.

Узнагароджанне медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выканаўчым камітэтам Ленінградскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.

Уручэнне медаля праводзілася:

  • ваеннаслужачым — камандзірамі воінскіх частак, злучэнняў, начальнікі устаноў, устаноў
  • асобам з грамадзянскага насельніцтва — выканаўчымі камітэтамі раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў працоўных.

Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «У памяць 800-годдзя Масквы».

Апісанне медаля

правіць

Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» вырабляецца з каляровага металу i мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля рэльефны малюнак помніка У. І. Леніну ля Фінляндскага вакзалу на фоне Нявы і будынка Адміралцейства. Ззаду помніка — разгорнутыя сцягі, унізе — лаўровая галіна з каласамі і малюнак сярпа і молата. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «В память 250-летия Ленинграда» і выява пяціканцовай зоркі з разбягаючыміся прамянямі.

На рэверсе медаля малюнак будынка Смольнага, над якім надпіс у два радкі: «ГОРОДУ-ГЕРОЮ СЛАВА!». Унізе лічба — «250». У верхняй частцы медаля ў перавітым стужкай вянку з лаўровага i дубовага лісця і каласоў малюнак ордэнаў Леніна і Чырвонага Сцяга, якімі ўзнагароджаны Ленінград.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белымі палоскамі па краях. Пасярэдзіне стужкі чырвоная паласа, якая мае з кожнага боку па дзве жоўтых вузкіх палоскі.

Зноскі

правіць
  1. И. Ю. Милова. Моя блокада. VIII. Последний год войны : Журнал. — СПб.: История Петербурга, 2009. — В. 3 (49). — С. 60—61.

Літаратура

правіць
  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 170—171. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 97—98.

Спасылкі

правіць