Палітбюро ЦК КПСС

РСДРП — РСДРП(б) — РКП(б) —
УКП(б) — КПСС

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Партыйная арганізацыя
Палітбюро
Сакратарыят
Аргбюро
Цэнтральны Камітэт
Абкам
Акругкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі
Уладзімір Ленін
Іосіф Сталін
Мікіта Хрушчоў
Леанід Брэжнеў
Юрый Андропаў
Канстанцін Чарненка
Міхаіл Гарбачоў

Статут
З’езды партыі
Канферэнцыі партыі
ВЛКСМ
Праўда
Ленінская гвардыя
Апазіцыі ў УКП(б)
Вялікі тэрор
Антыпартыйная група
Генеральная лінія партыі

Руская партыя
Еўсекцыя

Палітбюро́ ЦК КПСС (Палітычнае бюро ЦК КПСС) — кіруючы орган ЦК КПСС, у які ўваходзілі найбольш уплывовыя члены Цэнтральнага Камітэта, якія вызначалі палітыку партыі, а ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы — і ўсёй дзяржавы, паколькі, паводле Канстытуцыі СССР, кампартыя з’яўлялася «перадавым атрадам рабочых у іх барацьбе за будаўніцтва камуністычнага грамадства і прадстаўнічым кіруючым ядром усіх арганізацый рабочых, як грамадскіх, так і дзяржаўных» (1936), «кіруючай і накіравальнай сілай» савецкага грамадства (1977). Такім чынам, члены Палітбюро фактычна ўваходзілі ў шэрагі вышэйшага кіраўніцтва СССР, нават калі фармальна не займалі дзяржаўных пасад.

Выпіс з пратакола пасяджэння Палітбюро 17 студзеня 1940 г., па якім вырашана перадаць у суд 457 чалавек і 346 з іх расстраляць, а 111 — выслаць у лагер

Упершыню Палітбюро ЦК РСДРП(б) на чале з Ленінам было ўтворана на пасяджэнні ЦК 10 (23) кастрычніка 1917 для палітычнага кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем (у яго ўваходзілі А. С. Бубнаў, Р. Я. Зіноўеў, Л. Б. Каменеў, У. І. Ленін, Р. Я. Сакольнікаў, І. В. Сталін, Л. Д. Троцкі). Адноўлена як дзеючы орган у 1919 на VIII з’ездзе РКП(б). Называлася Палітбюро ЦК РКП(б), пазней — Палітбюро ЦК ВКП(б), на XIX з’ездзе ВКП(б) 1952 пераназвана ў Прэзідыум ЦК КПСС, на XXIII з’ездзе КПСС 1966 ізноў пераназвана ў Палітбюро ЦК КПСС. На Пленуме ЦК КПСС 16 кастрычніка 1952 г. зацверджана і абрана Бюро Прэзідыума ЦК, у складзе: Л. П. Берыя, М. А. Булганін, К. Я. Варашылаў, Л. М. Кагановіч, Г. М. Малянкоў, М. Г. Пярвухін, М. З. Сабураў, І. В. Сталін, М. С. Хрушчоў. 5 сакавіка 1953 г. Бюро Прэзідыума ЦК КПСС ліквідавана пастановай Сумеснага пасяджэння Пленума ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў СССР.[1][2]

Паводле Статуту КПСС, Палітбюро ЦК КПСС абіралася на пленумах ЦК КПСС для кіравання працай партыі ў перыяд паміж пленумамі ЦК. Менавіта Палітбюро ЦК КПСС прымала рашэнні, якія пасля зацвярджаў ЦК КПСС. У склад Палітбюро ЦК КПСС уваходзілі члены Палітбюро (да 1990, таксама кандыдаты ў члены Палітбюро).

У склад Палітбюро ЦК КПСС уваходзіла ад 8 (у пач. 1920-х гадоў) да 25 (у 1970-х гадах) членаў. Як правіла, у яго ўваходзілі: Генеральны сакратар ЦК КПСС, старшыня Савета міністраў СССР, старшыні прэзідыумаў Вярхоўных саветаў СССР і РСФСР, першыя сакратары ЦК КПУ, першыя сакратары Маскоўскага гаркама і/ці Ленінградскага абкама КПСС, з 1973 таксама старшыні КДБ, міністры замежных спраў і абароны.

Пры М. С. Хрушчове ў склад Прэзідыума ЦК сталі ўключаць першых сакратароў некаторых рэспубліканскіх кампартый (традыцыя захавалася і пазней), а ў 19901991 г. у Палітбюро па пасадзе ўваходзілі першыя сакратары ўсіх рэспубліканскіх ЦК (у тым ліку адразу дзвюх КП Эстоніі).

Рэкорд і антырэкорд працягласці знаходжання ў складзе Палітбюро належаць двум Маршалам Савецкага Саюза: даўжэй за ўсіх членам Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС быў К. Я. Варашылаў (34 з паловай года), менш за ўсіх — Г. К. Жукаў (120 дзён).

Калі ў 1990 годзе ў СССР у рамках рэформы вярхоўнай улады была ўведзена пасада Прэзідэнта і з’явіліся альтэрнатыўныя палітычныя сілы, роля Палітбюро ў кіраванні краінай рэзка зменшылася.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць