Ордэн Клемента Готвальда

Ордэн Клемента Готвальда — вышэйшая ўзнагарода Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Ордэн Клемента Готвальда
Rad Klementa Gottwalda
Cs2okg.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Rad Klementa Gottwalda
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхаславакія
Тып Ордэн
Дата заснавання 1953 год
Статус Не ўручаецца
Колькасць 181

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1953 годзе як «Ордэн будаўніцтва сацыялістычнай Радзімы», у лютым 1955 года пераназваны ў ордэн Клемента Готвальда.

СтатутПравіць

Узнагароджанне адбываецца за выбітныя поспехі ў справе будаўніцтва сацыялізму ў Чэхаславакіі. Узнагароджваюцца як асобныя людзі, так і працоўныя калектывы.

Ордэн уручаецца таксама асобам, ганараваным ганаровым званнем Героя Чэхаславацкай Рэспублікі ці Героя Сацыялістычнай Працы Чэхаславацкай Рэспублікі.

Носіцца на левым боку грудзей.

Апісанне знакаПравіць

Ордэн уяўляе з сябе залатую пяціканцовую зорку чырвонай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах прамянёў. У цэнтры ў залатым медальёне выява профілю Клемента Готвальда. Пры дапамозе вушкі і кольцы знак ордэна мацуецца да залатога звяна ў выглядзе вянка з ліпавага лісця з дыяментавым каменем. Верх звяна — залатая пласціна з надпісам «ČSSR». Звяно мацуецца да нагруднай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру з цёмна-чырвонай паласой па сярэдзіне.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць