Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Мікала́й Мікі́тавіч Слюнько́ў (26 красавіка 1929, вёска Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — савецкі партыйны дзеяч, кіраўнік БССР у 1983—1987 гадах.
Мікалай Мікітавіч Слюнькоў | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
26 чэрвеня 1987 — 1990 | |||
| |||
6 сакавіка 1986 — 26 чэрвеня 1987 | |||
| |||
13 студзеня 1983 — 6 лютага 1987 | |||
Папярэднік | Ціхан Якаўлевіч Кісялёў | ||
Пераемнік | Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 26 красавіка 1929[1] (91 год) | ||
Дзеці | Inessa Sliunkova[d] | ||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Пасля сканчэння школы з’ехаў у Мінск, скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Пачаў працоўную дзейнасць чорнарабочым на Мінскім трактарным заводзе. Далей працаваў памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намеснікам начальніка, начальнікам цэха, намеснікам старшыні і старшынём заводскага прафесійнага саюзу МТЗ.
Член КПСС з 1954 года. Завочна скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1962).
У 1960—1965 гг. — дырэктар Мінскага заводу трактарных запасных частак. У 1965—1972 — дырэктар Мінскага трактарнага заводу, генеральны дырэктар Мінскага вытворчага трактарабудаўнічнага аб’яднання.
У 1972—1974 гг. першы сакратар Мінскага гаркаму партыі. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 года «за выдатныя дасягненні ў кіраванні Мінскім вытворчым трактарабудаўнічным аб’яднаннем, партыйнай арганізацыяй Беларусі» Слюнькову Мікалаю Мікітавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з узнагароджаннем ордэнам Леніна і Залатой зоркі «Серп і молат».
У 1974—1983 гг. намеснік старшыні Дзяржплану СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 гг.[2] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
З 1987 г. сакратар ЦК КПСС, член Палітбюро ЦК КПСС, адначасова ў 1987—1988 гг. загадчык Эканамічнага аддзелу ЦК КПСС. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7, 10, 11 скліканняў, народны дэпутат СССР з 1989 г. З 1988 г. старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
З 1990 года на пенсіі. Жыве ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Nikolaj N. Sljunkow // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вадзім Якушаў Белоруссия (Belarus) (руск.) . Краіны і прэзідэнты. Праект WMS. Праверана 5 красавіка 2009.
СпасылкіПравіць
- Слюньков Николай Никитович (руск.) . Герои страны. Праверана 5 красавіка 2009.
- Валер Санько. Чарнобыльская катастрофа і Мікалай Слюнькоў // Наша слова, № 17, 2014
- Біяграфіі: [1](руск.) , [2](руск.) , [3](руск.)
- ОНТ. Нікалай Слюнькоў. Інтэрв’ю праз 20 гадоў