Рагачоўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі

Рагачоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Бабруйскім, Кіраўскім, Быхаўскім, Слаўгарадскім раёнамі Магілёўскай вобласці і Кармянскім, Чачэрскім, Буда-Кашалёўскім, Жлобінскім раёнамі Гомельскай вобласці.

Рагачоўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Рагачоў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Віталь Аляксандравіч Сушко[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,19 %, руская 24,96 %
Размаўляюць дома: беларуская 32,11 %, руская 55,97 %[2]
Насельніцтва (2009)
60 933 чал.[2] (7-е месца)
Шчыльнасць 29,41 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,88 %,
рускія — 4,91 %,
іншыя — 3,21 %[2]
Плошча 2 066,99[3]
(7-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
152 м[4]
Рагачоўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першыя людзі з'явіліся на тэрыторыі сучаснага Рагачоўскага раёна 14 тыс. гадоў таму — плямёны археалагічнай культуры Лінгбі. Знойдзена некалькі прадметаў гэтага перыяду і адно паселішча. У эпоху мезаліту і неаліту людзі ўжо асвойваюць большую частку тэрыторыі раёна: знойдзена больш за 25 паселішчаў гэтага перыяду, у тым ліку 5 на тэрыторыі горада. Пры археалагічных раскопках знойдзены гарадзішчы Збароў і Кісцяні.

Тэрыторыя раёна была ў складзе Чарнігаўскага, Кіеўскага і Тураўскага княстваў, а ў XIII стагоддзі увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У XV стагоддзі Маскоўскія войскі Івана III ўзялі Рагачоў, але потым былі вымушаныя сысці. У часы Рэчы Паспалітай тэрыторыя знаходзілася ў Рагачоўскім старостве.

У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай ўсё левабярэжжа краіны з Рагачовам адыходзіць да Расійскай імперыі. Кацярына II робіць Рагачоў цэнтрам Рагачоўскай правінцыі, а ў 1777 — цэнтрам Рагачоўскага павета. У павет уваходзілі цяперашнія Рагачоўскі, Жлобінскі, Чачэрскі, Кармянскі, Буда-Кашалёўскі і палова Кіраўскага раёна.

29 красавіка 1919 года ў складзе РСФСР была ўтворана Гомельская губерня, у яе склад увайшла і Рагачоўшчына.

Рагачоўскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — горад Рагачоў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Азяранскі, Гадзілавіцкі, Дварэцкі, Забалацкі, Запольскі, Збароўскі, Кісцянёўскі, Крушынаўскі (Вялікакрушынаўскі), Лучынскі, Мадорскі, Побалаўскі, Свержанскі, Станькаўскі, Старасельскі, Ціхініцкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Асаўніцкі (Асавіцкі) сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Вішанскі, Гарадзецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Меркулавіцкі, Прыбарскі, Свяцкі (Святкоўскі), Стаўпнянскі сельсаветы скасаванага Гарадзецкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Доўскі сельсавет скасаванага Журавіцкага раёна; 5 снежня 1931 года — Званецкі сельсавет Быхаўскага раёна. 12 лютага 1935 года Доўскі, Званецкі, Курганскі, Маластралкоўскі, Свержанскі сельсаветы перададзены новаўтворанаму Доўскаму раёну; Асаўніцкі (Асавіцкі) сельсавет — Кіраўскаму раёну. 5 красавіка 1936 года ў склад раёна вернуты Маластралкоўскі сельсавет Журавіцкага раёна, Прыбарскі сельсавет перададзены Буда-Кашалёўскаму раёну, Меркулавіцкі сельсавет — Чачэрскаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года Свяцкі (Святкаўскі) сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі. 29 красавіка 1950 года Кіраўскі сельсавет перададзены Жлобінскаму раёну. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Вішанскі, Крушынаўскі, Мадорскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Балатнянскі, Доўскі, Журавіцкі, Званецкі, Курганскі, Рэкценскі, Серабранскі сельсаветы скасаванага Журавіцкага раёна. 11 чэрвеня 1957 года Рэкценскі сельсавет перададзены Слаўгарадскаму раёну Магілёўскай вобласці. 12 студзеня 1960 года пасёлак торфапрадпрыемства Беліцкае рэарганізаваны ў рабочы пасёлак Беліцк. 14 красавіка 1960 года скасаваны Кісцянёўскі, Маластралкоўскі, Серабранскі, Станькаўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Карма, Барсукоўскі, Бычанскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Кароцькаўскі, Куракаўшчынскі, Курганіцкі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы скасаванага Кармянскага раёна. 19 верасня 1963 года ўтвораны Кісцянёўскі сельсавет, скасаваны Куракаўшчынскі сельсавет. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Карма, Барсукоўскі, Бычанскі, Валынецкі, Ворнаўскі, Кароцькаўскі, Курганіцкі, Ліцвінавіцкі, Расохскі, Стараградскі, Струкачоўскі, Струменскі, Хляўнянскі сельсаветы перададзены Чачэрскаму раёну. 25 сакавіка 1965 года да раёна далучаны Акцяброўскі сельсавет Чачэрскага раёна, які 30 ліпеня 1966 года перададзены адноўленаму Кармянскаму раёну. 27 лютага 1978 года Рагачоў атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 1 снежня 1998 года горад Рагачоў і Рагачоўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 1 снежня 2009 года скасаваны Лучынскі сельсавет і Беліцкі пассавет[5].

Геаграфія

правіць

Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з нязначнымі ўзвышшамі. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 З ° ніжэй за нуль, ліпеня — +18,5 °C. Ападкі — 590 мм у год, вегетатыўны перыяд — 192 дні. Па тэрыторыі раёна працякаюць Дняпро, яго прытокі Друць, Дабрыца, Добасна, Ракутун, Ржаўка, Гутлянка, Вуглянка. Азёры: Святое, Крушынаўскае, Добрае, Вялікае Камарына і інш. 32 % тэрыторыі раёна займаюць хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, асінавыя, яловыя лясы. У раёне 40 тыс. га лугоў. У пасляваенныя гады непадалёк ад вёскі Гарадзец геолагі адкрылі найбагацейшыя паклады торфу.

Насельніцтва

правіць

На тэрыторыі раёна размешчана 208 населеных пунктаў. У склад раёна ўваходзяць 17 сельскіх саветаў.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.