Крушынаўскае

(Пасля перасылкі з Крушынаўскае возера)

Крушынаўскае возера — возера ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Друць, за 22 км на паўночны захад ад горада Рагачоў, каля пасёлка Заазер'е.

Крушынаўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,6[1] 145,4[2] м
Даўжыня 1,9 км
Шырыня 0,72 км
Плошча 0,96 (1,03[3]) км²
Аб’ём 0,00394 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,61 км
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Сярэдняя глыбіня 4,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 23,6 км²
Выцякаюць Заазер'е
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Крушынаўскае возера (Беларусь)
Крушынаўскае возера
Крушынаўскае возера
Крушынаўскае возера (Гомельская вобласць)
Крушынаўскае возера
Крушынаўскае возера
Map

Плошча паверхні 0,96 (1,03[3]) км². Даўжыня 1,9 км. Найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,61 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя - 4,1 м. Аб'ём вады 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 23,6 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны на поўдні і ўсходзе параслі хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма[4]. Берагі нізкія, пясчаныя[4]. Сцёк у Друць па рацэ Заазер'е на поўдні і ручаю без назвы на поўначы.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, джгір, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8, 47. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  3. а б Сайт ДА па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы «Белводгас»(недаступная спасылка) (руск.)
  4. а б Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 4. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць