Адкрыць галоўнае меню

Аку́нь звыча́йны (Perca fluviatilis) — рыба сямейства акунёвых.

Акунь звычайны
Perca fluviatilis Prague Vltava 4.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perca fluviatilis (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява
     Першапачатковы арэал      Пашыраны арэал
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168470
NCBI  8168
EOL  223357
FW  354572

АпісаннеПравіць

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Галава вялікая. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 — 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Першы спінны плаўнік шэры (на ім характэрная чорная пляма), другі — зеленавата-жоўты, грудныя — жоўтыя. Луска дробная.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны ў Еўропе (няма акунёў у Італіі, на Пірэнейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі), у Сібіры (да Калымы). У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне.

Асаблівасці біялогііПравіць

Летам і вясной чародкамі жыве ў затоках, восенню і зімой пераходзіць на больш адкрытыя прыглыбінныя месцы, буйныя экзэмпляры жывуць на глыбіні.

Акунь становіцца палаваспелым на другім-трэцім годзе жыцця. Нераст пачынаецца пасля раставання лёду на вадаёмах. За некалькі дзён да яго афарбоўка акунёў становіцца асабліва яркай. Яны збіраюцца чародамі ў затоках, старыцах, слаба праточных участках вадаёма. Самкі адкладваюць на водныя расліны да 200 тыс. ікрынак, склееных у выглядзе стужак, а самец палівае іх малокамі (апладненне вонкавае).

Аплодненая ікрынка рачнога акуня пачынае развівацца, яе клеткі дзеляцца, іх колькасць пад абалонкай ікрынкі павялічваецца. Праз 9—14 сутак пасля апладнення фарміруецца лічынка). Яна пакідае абалонку ікрынкі і выходзіць у ваду. У першыя дні самастойнага жыцця лічынка корміцца за кошт запасаў пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка, размешчанага на яе брушным баку. Зрасходаваўшы іх, лічынка пераходзіць на кармленне дробнымі планктоннымі рачкамі і іншымі беспазваночнымі жывёламі, якія знаходзяцца ў тоўшчы вады. Паступова ў лічынкі, якая падрасла, з’яўляюцца луска і плаўнікі, і яна становіцца мальком. Малёк акуня хутка расце і за адзін год дасягае даўжыні не менш за 10 см.

Кулінарнае выкарыстаннеПравіць

Папулярны аб'ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў.

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20 — 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць студзень, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.

ЛітаратураПравіць