Акунепадобныя

(Пасля перасылкі з Perciformes)

Акунепадобныя (Perciformes), калючапёрыя — самы шматлікі атрад касцістых рыб.

Акунепадобныя

Акунь звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perciformes


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  167640
NCBI  8111
EOL  5184
FW  35920

Апісанне

правіць

Даўжыня цела ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Для большасці акунепадобных уласціва наяўнасць у першым спінным плаўніку калючых пёраў[1]. Ёсць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры.

Пашырэнне

правіць

Уключае 21 падатрад, 150 сямействаў, каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40 % ад агульнай колькасці ўсіх відаў рыб)[1].

У асноўным акунепадобныя прадстаўлены марскімі відамі, большасць з якіх насяляе прыбярэжную зону трапічных мораў; яны часта сустракаюцца сярод каралавых рыфаў (сямействы Chaetodontidae, Pomacentridae і інш.). Многія віды ўступаюць у сімбіёз з буйнымі актыніямі. Пелагічныя віды сустракаюцца ўдалечыні ад берагоў (в т. л. прадстаўнікі Sciaenidae, Carangidae, Istiophorus). Глыбокаводныя рыбы часта маюць органы свячэння (сямейства Acropomatidae); аб'ёмны страўнік (род Chiasmodon), які дазваляе заглынаць рыбу большага памеру, чым яны самі. Сярод донных сустракаюцца рыбы, якія закопваюцца ў грунт (Trachinidae, Uranoscopidae).

Звыш 2000 відаў акунепадобных жыве ў пэесных вадаёмах я яшчэ каля 2400 видаў заходзяць у прэсныя воды; іх відавая разнастайнасць памяншаецца ад экватарыяльнага пояса да больш высокіх шырот. У вадаёмах Беларусі сустракаюцца віды сямейства акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), бычковых (бычок-пясочнік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчык звычайны).

Акунепадобныя з'явіліся ў верхнім меле, большасць сямействаў вядома з эацэну.

Промысел і развядзенне

правіць

Многія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. У Беларусі прамысловае значэнне маюць акунь і, у меншай ступені, судак[1].

Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць