Касцістыя рыбы (Teleostei) — надатрад прамянёвапёрых рыб.

Касцістыя рыбы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Teleostei


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161105
NCBI  32443
EOL  46582210
FW  133643

Каля 40 атрадаў, 420 сямействаў, каля 20 тыс. сучасных відаў. Жывуць амаль ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Вядомы з сярэдняга трыясу (каля 215 млн гадоў назад), з верхняга мелу (каля 80 млн гадоў назад) дамінуюць сярод рыб (больш за 90 % усіх відаў).

Апісанне

правіць

Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 5 м (меч-рыба, тунцы, самы). Шкілет касцявы, пазванкі амфіцэльныя (дваякаўвагнутыя), луска касцявая — цыклоідная (гладкая) або ктэноідная (з шыпікамі), у некаторых яе няма. Брушныя плаўнікі абдамінальныя (на бруху), таракальныя (на грудзях) або югулярныя (на горле). Хваставы плаўнік звычайна гомацэркальны (раўналопасцевы). У плаўніках калючкі (у вышэйшых касцістых рыб). Плавальны пузыр (бывае недаразвіты) закрыты або праз канал можа быць звязаны са страваводам. Ёсць цыбуліна аорты, артэрыяльны конус захоўваецца толькі ў найбольш старажытных форм.

Раздзельнаполыя, некаторыя гермафрадыты (напр., марскія акуні). Апладненне звычайна вонкавае. Некаторыя касцістыя рыбы жывародныя (напр., галамянка, гамбузія). Расліннаедныя і драпежнікі, ёсць паразіты (напр., некаторыя вугры, сомікі).

Да касцістых належаць амаль усе асноўныя прамысловыя рыбы.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць