Марскія акуні[1] (Sebastes) — род касцістых рыб сямейства скарпенавых падатраду перкоідных, маюць атрутныя залозы на вострых промнях плаўнікоў, укол выклікае балючае мясцовае запаленне.

Марскія акуні

Sebastes chlorostictus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sebastes Cuvier, 1829


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  166705
NCBI  34820
EOL  46568109
FW  35916

У родзе марскія акуні налічваецца каля 90 відаў, з якіх 4 жывуць у паўночных водах Атлантычнага, а амаль усе астатнія - ва ўмераных водах паўночнай часткі Ціхага акіяна, прычым каля амерыканскага ўзбярэжжа іх разы ў два больш, чым каля азіяцкага. Сярод гэтых відаў самыя дробныя ледзь дасягаюць у даўжыню 20 см, а самыя буйныя перавышаюць 1 м, пераўзыходзячы па памерах ўсе іншыя віды сямейства і дасягаючы масы 15 кг. Па форме цела марскія акуні нагадваюць рачнога, але тым не менш настолькі адрозніваюцца ад яго па многіх асаблівасцях знешняй і ўнутранай будовы. Жывуць марскія акуні да 15 гадоў.

Зноскі

  1. Напісанне Марскія акуні ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.133-134

Спасылкі правіць