Весланосыя (Polyodontidae) — сямейства рыб з атрада асетрападобных.

Весланосыя
Paddlefish Polyodon spathula.jpg
(Polyodon spathula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyodontidae

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161085
NCBI  7911
EOL  8301
FW  63619

АпісаннеПравіць

Цела голае або пакрыта вельмі дробнымі, разрозненымі шыпкамі. Вочы слабаразвітыя. Рыла моцна падоўжанае, на яго ніжнім баку два вельмі кароткія вусікі. Рот ніжні, вялікі, на сківіцах дробныя зубы. Спінны плаўнік адзін, адсунуты назад, знаходзіцца над анальным плаўніком. Каналы бакавой лініі на галаве і тулаве акружаны костачкамі. Жаберная накрыўка моцна выцягнута ззаду.

ПашырэннеПравіць

Рыбы прэсных вод Паўночнай Амерыкі і Кітая (кітайскі весланос лічыцца вымерлым).

Асаблівасці біялогііПравіць

Па тыпу харчавання — планктонафагі або драпежнікі.

Даўгавечныя, характэрна доўгае палавое выспяванне. Самкі нерастуюць не кожны год.

ЛітаратураПравіць