Кефалевыя[1] (Mugilidae) — сямейства касцістых рыб, адзінае ў атрадзе кефалепадобныя (Mugiliformes).
Гэта невялікая група рыб з замкнёнай плавальнай бурбалкай і без бакавой лініі жыве пераважна ў паўднёвых морах. У асноўным марскія (прыбярэжныя) і саланаватаводныя рыбы, некаторыя жывуць у прэсных водах (Liza abu). Пры кармленні заглынаюць дновы пясок, заглынаюць ядомыя часціцы і выплёўваюць ўсё астатняе. Распаўсюджаныя, у прыватнасці, у Чорным і Азоўскім морах. Асноўнае прамысловае значэнне мае лабан (Mugil cephalus).
Зноскі
- ↑ Кефалевыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242