Джгір-насар

Джгір-насар, ёрш-насар (Gymnocephalus acerina) — рыба сямейства акунёвых. Народныя назвы біручок, бабыр, чыранос і інш.

Джгір-насар
Stamp of Ukraine s1787 Gymnocephalus acerinus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnocephalus acerina Güldenstädt, 1774

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1169887
EOL  223128

АпісаннеПравіць

Даўжыня да 16—20 см, маса да 200 г. Адрозніваецца прадаўгаватым целам і доўгім рылам. Колер светла-жаўтаваты, на спіне, баках, плаўніках цёмныя плямы. Рот высоўны. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны ў рэках басейнаў Чорнага і Азоўскага мораў. Водзіцца ў рэках басейнаў Дняпра і Прыпяці.

Трымаецца каля глыбокіх мясцін з чыстай вадой і пясчаным або камяністым дном.

Асаблівасці біялогііПравіць

Жыве чародкамі. Прыдонная рыба. Актыўны на змярканні і ноччу. Зімуе на глыбокіх мясцінах.

Пражэрлівы. Корміцца доннымі арганізмамі, асабліва лічынкамі хіраманід. Знішчае ікру і малявак рыб, шкодзіць рыбнай гаспадарцы.

Полавая спеласць у 3-4 гады. Нераст у красавіку—маі на перакатах з буйназярністым пясчаным або камяніста-галечным дном.

ЛітаратураПравіць

  • Гладкі Г. Джгір-насар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. / рэдкал. І. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ. 1983.