Рагачоў

горад у Беларусі

Рагачо́ў[3] (трансліт.: Rahačoŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Рагачоўскага раёна. За 121 км на поўнач ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Аўтадарогі на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін. Прыстань на рацэ Дняпро. Насельніцтва 34 825 чал. (2017)[4].

Горад
Рагачоў
У цэнтры горада
У цэнтры горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
14,64 км²
Вышыня цэнтра
136 ± 1 м і 137 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 32 029 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
2339
Паштовыя індэксы
247250
Аўтамабільны код
3
СААТА
3247501000
Афіцыйны сайт
Рагачоў на карце Беларусі ±
Рагачоў (Беларусь)
Рагачоў
Рагачоў (Гомельская вобласць)
Рагачоў

Гісторыя правіць

Старажытнасць правіць

Умацаваны цэнтр старажытнага Рагачова — Замкавая гара — размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. Гарадзішча займала край мыса каля сутокаў Друці з Дняпром. Пляцоука блізкая да трохвугольнай, ад карэннага берага аддзялялася лугападобным ровам. 3 трох бакоў была ахавана высокімі стромкімі схіламі, а з боку поля — ровам. Штучныя ўмацаванні не захаваліся, уезд размяшчаўся з паўднёвага боку. Знойдзены прылады працы (нажы, сярпы, разцы, сякеры і інш.), прадметы побыту (фрагменты замкоў і ключы, шылы, крэсівы, пісала і інш.), зброя і рыштунак конніка (наканечнікі стрэл, фрагменты шпор, дэталі цугляў), ювелірныя вырабы (шпількі, пярсцёнкі, паясныя спражкі), касцяныя вырабы (арнаментаваныя накладкі, абломак шахматнай фігуры), а таксама рыбалоўныя кручкі, фрагменты ганчарнага посуду. Старажытнае насельніцтва Рагачова займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, былі развіты апрацоўка жалеза, каляровых металаў, косці, дрэва і інш., існавалі гандлёвыя сувязі з Кіевам і Валынню. На думку П. Ф. Лысенкі, паселішча на Замкавай гары ўзнікла ў XI ст. Найбольш верагодна, што горад вырас з феадальнага замка.

Перыяд Кіеўскай Русі правіць

Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 г. пры апісанні раздачы кіеўскім князем Усеваладам Ольгавічам сваім братам гарадоў Тураўскай і Уладзімірскай зямель. Уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Другі раз згадваецца ў летапісе пад 1188 г. пры апісанні аблогі Святаславам Усеваладавічам горада Друцка.

У складзе Вялікага Княства Літоўскага правіць

З канца XIII ст. ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, уладанне князя Даўмонта. У XIVXVIII стст. цэнтр Рагачоўскай воласці, кіраваўся старостам. У 1509 г. пінскі князь Фёдар Іванавіч і яго жонка Алена завяшчалі Рагачоў (у ліку іншых гарадоў) вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Старому. У 1548 г. тут існавала царква св. Кузьмы і Дзям’яна. У XVI ст. на месцы старажытнага гарадзішча быў пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам, які меў стратэгічнае значэнне і ў XVII ст. ўваходзіў у сістэму пагранічнай абароны на Дняпры (спалены ў 1654 г., канчаткова знішчаны ў 1780 г.). У 1566 г. згадваецца царква святых Кузьмы і Дзям’яна[5]. Пад час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1657 гг. горад некалькі разоў захопліваўся маскоўскімі войскамі і пацярпеў ад ваенных дзеянняў. У канцы XVI ст. ў ваколіцах Рагачова дзейнічалі казацка-сялянскія атрады С. Налівайкі і Дубіны.

У складзе Расійскай імперыі правіць

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалитай 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. У 17771796 гг. і з 1802 г. у Магілёўскай, у 17961802 гг. у Беларускай губернях. 16 жніўня 1781 г. атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). У 1880 г. — 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя заводы. У 1900 г. працавала 36, у 1913 г. — 50 фабрык и заводащ. У 1902 г. праз Рагачоў пракладзена чыгунка Магілёў — Жлобін. Падчас рэвалюцыя 1905—1907 гг. У горадзе прайшлі забастоўкі працоўных. У 1906 г. адкрыта Рагачоўскае рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя.

Перыяд рэвалюцый і Грамадзянскай вайны правіць

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 31 мая 1917 г. у горадзе аформілася бальшавіцкая арганізацыя, у лістападзе 1917 г. створаны атрад Чырвонай гвардыі і Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. З 13 да 30 студзеня 1918 г. горад быў заняты 1-м польскім корпусам на чале з Ю. Р. Доўбар-Мусніцкім. З лютага да 22 лістапада 1918 г. горад быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года абвешчана аб прыналежнасці тэрыторыі да Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзейнічала Рагачоўскае камуністычнае падполле.

У складзе савецкай дзяржавы правіць

З 1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў уключыць яго ў састаў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. З мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. — Гомельскай вобласці. У 1936—1941 гг. і з 1944 г. дзейнічаў настаўніцкі інстытут. 2 ліпеня 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, 13 ліпеня 1941 г. вызвалены Чырвонай Арміяй у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1941 г. З 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 гг. зноў акупіраваны. За ўвесь час акупацыі ў горадзе і раёне загублена 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 г. войскамі 1-й і 50-й арміі 1-га Беларускага фронту. 13 вайсковым часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1971 г. знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. З 27 лютага 1978 г. горад абласнога падпарадкавання[6]. У 1988 годзе ў склад горада ўключана вёска Задруцце Лучынскага сельсавета[7].

Сучаснасць правіць

19 красавіка 2010 г. горад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1880 год — 4,5 тыс. чал.; 1897 год — 9 038 чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1939 год — 15,2 тыс. чал.[8]; 1959 год — 10,2 тыс. чал.[8]; 1970 год — 16 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 34,1 тыс. чал.; 2009 год — 33,6 тыс. чал.; 2016 год — 34 937 чал.[9]; 2017 год — 34 825 чал.[4]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Дзейнічае найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці згушчанага малака і іншых відаў малочных кансерваў у Беларусі — Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат.

Культура правіць

Рагачоўскі музей народнай славы.

Славутасці правіць

 
Графіці на жылым доме адлюстроўвае Уладзіміра Караткевіча, які шмат часу правёў у Рагачове

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. НГАБ, ф. 1783, воп. 1, спр. 6, с. 483
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1818—IX ад 27 лютага 1978 г. Аб аднясенні горада раённага падпарадкавання Рагачова Гомельскай вобласці да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  7. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 сакавіка і 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  8. а б в г Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Гольбин Яков Абрамович // ekonomika.by (руск.)
  11. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 463.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць