Свята-Аляксандра-Неўская царква (Рагачоў)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне горада на вул. Саннікава, 13.
Славутасць | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°04′58″ пн. ш. 30°03′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Рагачоў |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская епархія |
Дата пабудовы | 1989 год |
Гісторыя
правіцьУ 1886 годзе у Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяцікупальны храм меў цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны.
У 1989 годзе быў пабудаваны новы храм з цэглы, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура храма вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й палавіны XIX стагоддзя. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму завершаны 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай і фланкіраваны макаўкамі. Алтарная частка павышана 4-гранным шатровым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Па яе баках далучаны акруглыя прытворы і рызніцы. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў геаметрычных ліштвах. Уваход завершаны кілепадобным казырком[1].
Зноскі
- ↑ Аляксандра-Неўская царква Архівавана 2 жніўня 2021.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Рагачоў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)