Аляксандр Яраславіч Неўскі
Аляксандр Яраславіч (30 мая 1220, Пераяслаў-Залескі — 14 лістапада 1263, Гарадзец) — князь наўгародскі (1236—1240, 1241—1251), цвярскі (1247—1252), вял.кн. кіеўскі (1249—1263), уладзімірскі (1252—1263), прылічаны да святых. З роду Рурыкавічаў (11-е калена).
Сын пераяслаўскага кн. Яраслава Усеваладавіча. Паводле Жыція, разбіў шведскі атрад у бітве на Няве (15.7.1240), але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясною 1241 г. узяў штурмам і разбурыў крэпасць Капор'е, выгнаў немцаў са Пскова. У 1242 г. разбіў немцаў на льдзе Чудскога возера (г.зв. «Лядовае пабоішча», 5.4.1242). У 1245 г. адбіў некалікі літоўскіх набегаў на паўночна-заходнюю Русь, у 1253 г. адбіў напад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з Лівонскім ордэнам, у 1256 г. здзейсніў паспяховы паход у Фінляндыю. Вёў перапіску з Папам Рымскім, яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, 5 разоў ездзіў да Каракарума і Сарая. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.
У 15 ст. ад наўгародцаў празваны «Храбрым», у 16 ст. — «Неўскім». Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 г., кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой ў ліку дабраверных. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-воінам.
Паводле загаду імп. Пятра I, у 1724 г. рэшткі Аляксандра Яраславіча перенесеныя з Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург у Аляксандра-Неўскі манастыр (пазней лаўра), дзе захоўваюцца дасюль.
Зноскі
- ↑ Александра Брячиславна // Русский биографический словарь — СПб.: 1896. — Т. 1. — С. 114.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
ЛітаратураПравіць
- Князь Александр Невский и его эпоха: Исслед. и материалы. СПб., 1995;
- Пашуто В. Т. Александр Невский. М.; Екатеринбург, 1995.
- Раздорский А. И. Александр Невский, кн. (1220 или 1221—1263) // Санкт-Петербург: Энциклопедия. 2-е изд., испр. и доп. СПб: ООО «Бизнес-пресса»; М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2006. 1024 с.: ил. ISBN 5-8110-0107-X