Пскоў

горад у Расіі

Пскоў (руск.: Псков) — горад (з 903 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пскоўскай вобласці. Насельніцтва 187,1 тыс. чалавек (2024). Упершыню згадваецца пад 903 годам.

Горад
Пскоў
руск.: Псков
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Пскоўскі кром
Пскоўскі кром
Краіна
Суб’ект Федэрацыі
Гарадская акруга
Каардынаты
Унутранае дзяленне
14 мікрараёнаў
Кіраўнік горада (мэр)
Барыс Андрэевіч Ёлкін
Заснаваны
903
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Плёскаў
Горад з
Плошча
95,6 км²
Вышыня цэнтра
45 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
187 129 чалавек (2024)
Шчыльнасць
95,6 чал./км²
Нацыянальны склад
рускія (87,36 %), украінцы (1,45 %), беларусы (0,87 %)
Канфесійны склад
хрысціяне (пераважна праваслаўныя Маскоўскага патрыярхату); іншыя — каталікі
Этнахаронім
пскавічы, пскавіч, пскавічка;
пскавіця́не, пскавіця́нін, пскавіця́нка
Часавы пояс
Тэлефонны код
8112
Паштовыя індэксы
180xxx
Аўтамабільны код
60
Ідэнтыфікатар
58401
Афіцыйны сайт
Пскоў на карце Расіі ±
Пскоў (Расія)
Пскоў
Пскоў (Пскоўская вобласць)
Пскоў

Геаграфія

правіць

Горад размешчаны на рацэ Вялікай (упадае ў Пскоўскае возера) пры зліцці яе з Пскавой.

Клімат

правіць
Клімат Пскоў
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 11,0 11,3 18,5 27,6 32,0 33,6 35,0 34,6 30,3 22,6 14,1 12,4
Сярэдні максімум, °C −3 −2,3 2,9 11,3 18,0 21,3 23,6 21,8 16,0 9,2 2,5 −1
Сярэдняя тэмпература, °C −5,6 −5,5 −1 6,3 12,3 16,0 18,3 16,7 11,6 6,0 0,3 −3,4
Сярэдні мінімум, °C −8,3 −8,8 −4,9 1,3 6,5 10,6 13,0 11,6 7,2 2,7 −1,9 −5,8
Абсалютны мінімум, °C −34,9 −35,3 −29 −14,7 −4,5 0,4 3,1 1,4 −3,6 −12,5 −23 −28,2
Норма ападкаў, мм 48,0 35,2 35,4 34,7 54,8 87,1 75,6 90,6 65,6 62,1 53,4 47,0
Крыніца: Климат, погода г. Псков

Гісторыя

правіць

Упершыню ў летапісе згадваецца пад 903 годам. З X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі, а з XII ст. належаў Наўгародскай дзяржаве. У 1240 годзе горад захапілі крыжакі, але ў 1242 годзе яго вызвалілі войскі наўгародскага князя Аляксандра Неўскага.

Самай старажытнай часткай горада з’яўляецца дзядзінец, што спачатку меў драўляныя, а потым (з XIII ст.) каменныя ўмацаванні і атрымаў назву Пскоўскі Крэмль, альбо Кром. У плане гэта неправільны шматграннік, абнесены каменнымі сценамі з вежамі, якія складзены з вапняковых пліт шэрага колеру. Найбольш вядомыя вежы маюць назвы Куцякрома (1400) і Смердзя. У сярэдзіне XIII ст. зрабілі каменную паўднёвую частку сцяны Крома, т. зв. Першы ці Персі. Сцяна выходзіць на р. Вялікая, адкуль пачынаюцца ўмацаванні іншых гарадскіх кварталаў.

З XIII ст. да Крома прыбудаваны яшчэ адзін умацаваны гарадскі квартал, які атрымаў назву Даўмонтаў горад. На працягу XIV—XV ст. тут узвялі шэсць каменных храмаў і каменныя палаты. Археолагі знайшлі рэшткі гэтых будынкаў, а таксама сляды старажытных вуліц, вымашчаных драўлянымі плахамі на лагах. Быў знойдзены і драўляны вадаправод у выглядзе труб, што складаліся з двух жолабаў, абгорнутых бяростай.

У 1309 годзе ўзводзяць трэцяе кола гарадскіх сцен і з’яўляецца ўмацаваны «Сярэдні горад». У кан. XIV — пач. XV ст. гарадскія сцены дабудавалі і павялічылі іх таўшчыню да 4 метраў, а таксама зрабілі 6 вежаў з байніцамі. У другой палове XIV ст. узводзіцца новы каменны сабор св. Троіцы, 20 каменных храмаў у розных частках горада і чацвёртае кола гарадскіх сцен, абнесенае глыбокім ірвом. Асобны раён горада называўся Запскоўскім і знаходзіўся на другім беразе рэчкі Пскавы.

У канцы XII ст. за рэчкай Вялікай, на адлегласці 1,5 км ад дзядзінца, быў узведзены першы мураваны Спаса-Міражскі сабор. Храм быў зроблены ў тэхніцы мяшанай муроўкі, дзе чаргаваліся рады тонкай цэглы — плінфы і каменных пліт. Сабор быў распісаны ўнікальнымі фрэскамі. Яшчэ адзін прыгожы сабор Нараджэння Багародзіцы быў узведзены ў 1310 ў Снетагорскім манастыры. Храм быў складзены з каменнай пліты і меў шыкоўны фрэскавы роспіс.

З XIV ст. склалася самастойная пскоўская будаўнічая школа. Пскоўскія дойліды стварылі аднакупальную, трохапсідную кубічную кампазіцыю храма, а таксама асобны тып бесслуповага храма з сістэмай прыступкавых скляпенняў. Плоскія пабеленыя сцены падзялялі плоскімі лапаткамі на тры часткі з паўкруглымі аркамі ў завяршэнні храма. У якасці прыкладу можна прывесці царкву Успення ў Мялетаве (1463). Адной з адметных рысаў пскоўскай школы былі высокія шматпралётныя званіцы.

Пазней, у XVI—XVII стагоддзях у Пскове будавалі вялікія, у некалькі паверхаў, купецкія дамы з тоўстымі сценамі. У сценах былі лесвіцы, пераходы, нішы і схованкі. Аконныя праёмы рабіліся ў выглядзе амбразур, зачыняліся каванымі аканіцамі і кратамі. З боку двара быў высокі ганак на шырокіх слупах з аркамі (да прыкладу — палаты Паганкіных, збудаваныя каля 1645). Пскоўскіх дойлідаў запрашалі на працу ў розныя гарады, у тым ліку, і ў Маскву.

У XIV—XV ст. расквітнела пскоўская школа жывапісу. Творы маюць павышаную экспрэсію вобразаў, падкрэсленасць блікаў і выразнасць мазка пэндзля (напр., фрэскі сабора Раства Багародзіцы і царквы Успення). Да другой паловы XIV ст. адносяцца ўнікальныя абразы «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятніца, Варвара і Улляна».

У XV ст. ўзнікае славуты пскоўска-пячорскі манастыр у мясцовасці Пячора, які меў абароннае значэнне. У 1473 збудавалі першую падземную пячорную Успенскую царкву. У XVI ст. вакол манастыра ўзнікае пасад, які абнеслі разам з манастыром каменнай сцяной з 9 вежамі. Уваход ішоў праз Святыя вароты з вежай. У XVI ст. у манастыры зрабілі шматпралётную двух’ярусную вежу-званіцу з гадзіннікам. У XVI—XVII стст. тут будуюць 4 цэрквы, якія дайшлі да нашых дзён.

У 1465 годзе ўзнікае пятае кола гарадскіх сцен Пскова. Горад дзяліўся на 7 канцоў. За межамі горада з’явіліся рамесныя слабоды. У цэнтрах канцоў альбо слабод пачалі будаваць храмы, якія адначасова былі і складамі зброі.

З 1510 у складзе Рускай дзяржавы. У XVI—XVII стст. горад працягваў стабільна развівацца, узрасла шчыльнасць забудовы ў межах сцен Акольнага горада, асвойваліся ўсе прыдатныя для пражывання ўчасткі. У XVI ст. гарадскія сцены мелі даўжыню 9 км і 37 вежаў, з якіх вылучалася вежа Грамячая, збудаваная ў 1524 годзе. За межамі гарадскіх сцен развіваўся пасад. Разам з пасадам тэрыторыя Пскова ў XVI—XVII стст. складала каля 428 га; у горадзе і на пасадзе налічвалася каля 40 парафіяльных цэркваў і 46 манастыроў. Насельніцтва Пскова да сяр. XVI ст. склала каля 30 тыс. чал. У Пскове дзейнічалі Нямецкі (Нямецка-шведскі) і Любецкі (Ганзейскі) гасціныя двары.

Пскоў — адна з баз рускіх войскаў падчас Лівонскай вайны 1558—1583, у кан. 1550-х — пач. 1560-х гг. па загадзе цара Івана IV Грознага ўзмоцнены крапасныя сцены Акольнага горада: з дапамогай драўляных прыбудоў пашыраны старыя вежы, з унутранага боку каменнай сцяны ўзведзена драўляная з забітых зямлёй драўляных зрубаў. Важнай старонкай у гісторыі горада стала Пскоўская абарона (1581—1582).

У Смутны час Пскоў да верасня 1608 г. заставаўся верным маскоўскаму ўраду, восенню — зімой 1607 г. у пскоўскія турмы былі дасланыя 400 удзельнікаў паўстання Балотнікава (1606—1607). З верасня 1608 г. да пач. 1610 ваяводамі Пскова былі стаўленікі Ілжэдзмітрыя II, у гэты час у горадзе перыядычна ўспыхвалі сацыяльныя канфлікты, у траўні 1609 горад пацярпеў ад наймацнейшага пажару. У снежні 1611 — маі 1612 у Пскоў знаходзіўся Лжэдзмітрый III. У 1613 на Пскоў і яго наваколлі здзяйснялі напады шведскія войскі і атрады А. І. Лісоўскага. У 1615 г. горад вытрымаў аблогу шведскіх войскаў пад камандаваннем караля Густава II Адольфа.

У XVII ст. Пскоў займаў важнае месца ў знешнім гандлі Рускай дзяржавы. У горадзе склаліся вядомыя купецкія прозвішчы (Карамышавы, Меншыкавы, Паганкіны, Падзноевы, Постнікавы, Русінавы). Тут адбылося адно буйное гарадское Пскоўскае паўстанне (1650).

Адзін з важных цэнтраў збору рускіх войскаў падчас руска-шведскай вайны (1656—1658) і Паўночнай вайны (1700—1721). У 1701—1705 пад асабістым кантролем цара Пятра I горад умацаваны абарончым поясам бастыёнаў, паўбастыёнаў і іншых збудаванняў, у складзе якіх выкарыстоўваліся ўмацаванні XVI—XVII стст. і царкоўныя будынкі, якія прымыкалі да крапасных сцен. Пасля завяршэння Паўночнай вайны і пераносу дзяржаўнай мяжы на захад Пскоў страціў сваё ранейшае ваеннае значэнне.

Цэнтр Пскоўскага павета і Пскоўскай правінцыі (1719—1776) Санкт-Пецярбургскай (да 1710 Інгерманландскай) губерні (1708—1727), Наўгародскай губерні (1727—1772), Пскоўскай губерні (1772—1776). Цэнтр Пскоўскай губерні (1776—1927; у 1777—1796 Пскоўскае намесніцтва). У 2-й пал. XIX — пач. XX ст. адкрыты рух па чыгуначных лініях: Луга — Пскоў (1859), Пскоў — Востраў (1860), Рыга — Валк — Пскоў (1889), Балагое — Пскоў (1897), Нарва — Пскоў — Полацк (1916; разбурана ў 1941—1944).

З 1915 года ў Пскове падчас Першай сусветнай вайны размяшчаўся штаб Паўночнага фронта.

Савецкая ўлада ўстаноўлена 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 года. 24—28 лютага 1918 года горад заняты германскімі войскамі, якія знаходзіліся ў ім да лістапада 1918 года. 25 лістапада 1918 года заняты часцямі РСЧА, 24-26 мая 1919 года — белымі войскамі (у т. л. атрадамі пад камандаваннем С. Булак-Балаховіча) і ваеннымі фарміраваннямі Эстонскай Рэспублікі. 26 жніўня 1919 года пасля жорсткага бою зноў заняты Чырвонай Арміяй[1].

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1926 43 200 [2]
1939 60 000 [2]
1959 81 000 [2]
1970 126 700 [3]
1974 146 000 [2]
Год Колькасць
1979 175 700 [3]
1987 202 000 [4]
1989 203 800 [3]
1996 207 000 [5]
1998 208 500 [6]
Год Колькасць
2002 202 800 [3]
2010 203 300 [3]
2016 208 145
2017 209 840
2018 210 501 [7]
Год Колькасць
2020 210 340 [8]
2021 209 400 [3]
2023 189 315 [9]

Адукацыя

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Большая российская энциклопедия
  2. а б в г Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 21. — С. 199.
  3. а б в г д е Знания, Большая российская энциклопедия — 2022. Праверана 5 снежня 2024.
  4. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 1989. — С. 386. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
  5. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 523. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін — С. 106.
  7. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  8. https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/nas200325_1.htm
  9. https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/NAS230403_1.htm
  10. https://www.gera.de/sixcms/detail.php?id=17947
  11. https://old.daugavpils.lv/en/46
  12. https://www.daugavpils.lv/en/assets/upload/Daugavpils_majas_lapai_EN_18.pdf
  13. https://www.severodvinsk.info/?idmenu=237
  14. http://admsurgut.ru/rubric/120/Partnery-Surguta

Літаратура

правіць
  • Пскоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 106. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Псков // Т. 21. Проба — Ременсы. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 199—200. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Псков // Города России: энциклопедия (руск.) / Гл. ред. Г. М. Лаппо. — М.: Научное издательство «Большая Российская энциклопедия»; ТЕРРА — Книжный клуб, 1998. — С. 523. — 559 с. — ISBN ISBN 5-300-01747-7.
  • Псков // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 386. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.

Спасылкі

правіць