Міражскі манастыр

Мі́ражскі[1] манасты́р — помнік архітэктуры 12—19 стст. у г. Пскове (Расія).

Від на Міражскі манастыр

Заснаваны ў 1156 наўгародскім архіепіскапам Ніфантам[ru] каля вусця р. Міражы[ru][2] (адсюль назва).

Уключае Спаса-Праабражэнскі сабор (каля 1156; з цэглы-плінфы і каменю) — крыжова-купальны храм з масіўным барабанам і вялікім купалам (у інтэр’еры фрэскі, магчыма, грэчаскага майстра), каменныя палаты, надбрамную царкву св. Стафана (абодва будынкі 17 ст.). Манастырскі комплекс абнесены сценамі ў 1799—1805.

Зноскі

правіць
  1. Сустракаецца варыянт Міро́жскі.
  2. Сустракаецца варыянт Мірожа.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць