Павел Віктаравіч Трамповіч

Па́вел Ві́ктаравіч Трампо́віч (1 (13) чэрвеня 1888 — 3 студзеня 1956) — беларускі грамадскі дзеяч, навуковец і дыпламат.

Павел Віктаравіч Трамповіч
Нараджэнне 1 чэрвеня 1888(1888-06-01)
Смерць 1956
Месца пахавання
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Дзейнасць урач, навуковец, выкладчык, дыпламат
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генеральны консул Беларускай народнай рэспублікі ў Кіеве (16.6.1918—30.10.1918). Кандыдат медыцынскіх навук. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Прафесар Вінніцкага медыцынскага інстытута.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Пскове, дзе сям’я Трамповічаў знаходзілася з-за ўздзелу дзеда ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў, які з сям’ёй быў высланы з Вільні ў Віцебск, а неўзабаве ў Пскоў.

У 1908 годзе паступіў у Псіханеўралагічны інстытут пры Пецярбургскім універсітэце. Але з-за неаднаразовых арыштаў за ўдзел у дэманстрацыях вымушаны быў у 1910 годзе эміграваць у Германію. Пасля двух гадоў вучобы на медыцынскім факультэце Баварскага ўніверсітэта перавёўся ў Кіеўскі ўніверсітэт св. Уладзіміра ў 1912 годзе на медыцынскі факультэт.

З пачаткам Першай сусветнай вайны быў накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт. У 1914—1916 гг. працаваў малодшым ардынатарам Кіеўскага шпіталя. Дзяржаўныя экзамены на медыцынскім факультэце склаў у красавіку 1917 г., пасля чаго атрымаў прызначэнне ў хірургічнае аддзяленне Кіеўскага чыгуначнага шпіталя, пазней — 1-га шпіталя Усерасійскага земскага саюза, дзе прайшоў шлях ад ардынатара да галоўнага лекара. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі аднавіў кантакты з беларускімі арганізацыямі, праводзіў агітацыйную і асветніцкую працу. У красавіку 1918 года прыбыў у Мінск, дзе ўвайшоў у склад Народнага Сакратарыята БНР. Але ўжо ў пачатку чэрвеня 1918 г. ён быў накіраваны ў Кіеў з задачай дасягнуць праз нямецкага пасла прызнанне Германіяй незалежнасці і ўрада БНР.

У Кіеве далучыўся ў склад дэлегацыі БНР па справе перамоваў з УНР. Рашэнне аб яго напрамку ў Кіеў з правамі генеральнага консула ў Кіеве і дыпламатычнага прадстаўніка пры МЗС Украінскай Дзяржавы на звароты Аляксандра Цвікевіча Народны Сакратарыят БНР прыняў 15 чэрвеня 1918 года. Ужо 16 чэрвеня 1918 года быў упаўнаважаны на выкананне абавязкаў генеральнага консула БНР у Кіеве з функцыямі дыпламатычнага прадстаўніка. Консульства размясцілася ў Кіеве ў доме № 42 па вуліцы Фундуклееўскай[2].

 
Прэзідыум Медыцынскай секцыі Інбелкульта (злева направа): Іван Іванавіч Цвікевіч, Міхаіл Іванавіч Барсукоў, Павел Віктаравіч Трамповіч. 1926

У 1920—1930-я гады працаваў на кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута.

9 ліпеня 1930 года арыштаваны. 10 красавіка 1931 года асуджаны на 5 гадоў ссылкі, Калегіяй АДПУ, па артыкулах 58/4, 7, 10, 11 — шкодніцтва і антысавецкую агітацыю. Прысуд адбываў у Астрахані.

З 1941 года працаваў у Вінніцкім медыцынскім інстытуце. З 1944 года ў Магілёве-Падольскім[3].

Пасля гэтага пераехаў у Кіеў, дзе і памёр у 1956 годзе. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках (19 участак, 5 шэраг, 7 месца)[4].

10 чэрвеня 1988 года рэабілітаваны Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларускай ССР[5].

Зноскі

  1. Академик В. М. Игнатовский. Документы и материалы
  2. Ірина Матяш. Українська консульська служба 1917—1923 р. як державний інститут: становлення, функціонування, персоналії
  3. Винницкий медицинский институт Забытый учебный год
  4. Голова Правління Товариства Ірина Матяш виявила могилу першого консула Білоруської Народної Республіки в УНР на Лук’янівському цвинтарі в Києві(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2017. Праверана 14 лістапада 2017.
  5. Списки жертв — Мемориал

Літаратура правіць