Веніямін Аляксандравіч Каверын
Веніямін Аляксандравіч Каверын (руск.: Вениами́н Алекса́ндрович Каве́рин; сапраўднае прозвішча Зільбер; 6 (19) красавіка 1902, Пскоў — 2 мая 1989, Масква) — савецкі пісьменнік, драматург і сцэнарыст. Найбольш вядомы твор — прыгодніцкі раман «Два капітаны». Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені.
Веніямін Аляксандравіч Каверын | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Вениамин Абелевич Зильбер |
Псеўданімы | Вениамин Каверин |
Дата нараджэння | 6 (19) красавіка 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1989[4][5][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
|
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, навэліст, драматург |
Жанр | аповесць[d], апавяданне, казка, эсэ, публіцыстыка, аповесць і раман |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Інстытут усходніх моў (1923) і Ленінградскі ўніверсітэт (1924).
Друкаваўся з 1922 года. У пач. 1920-х гадоў уваходзіў у літаратурную групу «Серапіёнавы браты».
Пісаў фантастычныя апавяданні, дэтэктыўныя аповесці, аповесці аб рабоце вучоных. Складаныя і напружаныя сюжэты, маральна-псіхалагічныя праблемы адлюстраваў у раманах «Спаўненне жаданняў» (кн. 1—2, 1934—36), «Два капітаны» (кн. 1—2, 1938—44), трылогіі «Адкрытая кніга» (ч. 1—З, 1949—56). Аповесць «Сем пар нячыстых» (1962) пра вязняў аднаго з паўночных лагераў ГУЛАГа, пазбаўленых у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны права абараняць Радзіму.
Аўтар кніг артыкулаў і мемуараў «Дзень добры, брат. Пісаць вельмі цяжка» (1965), кнігі пра В. І. Сянкоўскага «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966), аповесцей «Падвойны партрэт» (1966), «Школьны спектакль» (1968), «Малюнак» (1980), «Верлівока» (1982), «Загадка» (1984), раманаў «Перад люстэркам» (1971), «Двухгадзінная прагулка» (1978), «Навука расставання» (1983), кнігі ўспамінаў «У старым доме» (1971), трылогіі «Асветленыя вокны» (1974—76).
Беларускія пераклады
правіць- Аблога палацу. — Мн., 1930;
- Наперадзе ўсіх. — Мн., 1930;
- У кн.: Клятва юных. — Мн., 1947;
- Школа мужнасці: Апавяданні. — Мн., 1952;
- У кн.: Апавяданні ленінградскіх пісьменнікаў. — Мн., 1951;
- У кн.: Рускае савецкае апавяданне. — Мн., 1988. Т. І.
Зноскі
правіць- ↑ а б Мунблит Г. Н. Каверин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ↑ Каверин Вениамин Александрович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ Каверин Вениамин Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Вениамин Каверин // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Venjamin Aleksandrovič Kaverin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
Літаратура
правіць- І. У. Саламевіч. Каверын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).