Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я»

Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 снежня 1944 года «Аб зацвярджэнні медалю „За абарону Савецкага Запаляр’я“ і аб узнагароджанні гэтым медалём удзельнікаў абароны Савецкага Запаляр’я». Аўтар малюнка медаля — падпалкоўнік В. Алаў з дапрацоўкамі мастака А. І. Кузняцова.

Медаль «За абарону Савецкага Запаляр'я»
DefenceOfTheSovietTransarcticMedalRibbon.png Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца усім удзельнікам абароны Запаляр'я
Дата заснавання 5 снежня 1944
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 353 240
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм.
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За абарону Каўказа»
Малодшая Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Медалём узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Запаляр’я — ваенныя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Савецкага Запаляр’я лічыцца 22 чэрвеня 1941 — лістапад 1944 года.

Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Каўказа».

Па стане на 1 студзеня 1995 года медалём «За абарону Савецкага Запаляр’я» узнагароджана прыблізна 353240 чалавек.

СпасылкіПравіць