Мікіта Валер’евіч Васільеў

Мікіта Васільеў (руск.: Никита Валерьевич Васильев; нар. 22 сакавіка 1992, г. Пскоў, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца .

Футбол
Мікіта Валер’евіч Васільеў
Нарадзіўся 22 сакавіка 1992(1992-03-22)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Растоў 3 (0)
2012   Чарнаморац (Новарасійск)[d] 5 (0)
2013—2014   Тарпеда Масква[d] 3 (0)
2014 Калуга[d] 8 (0)
2015 МІТОС Новачаркаск[d] 10 (0)
2015 Пары Ніжні Ноўгарад[d] 17 (4)
2016—0000 Зеніт-Іжэўск[d]
FC Zorky Krasnogorsk[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Выхаванец футбольнай школы маскоўскага «Спартака» ў студзені 2012 года ў складзе моладзевай зборнай Расіі U-21 стаў уладальнікам Кубка Садружнасці. Фінальны матч супраць моладзевай зборнай Беларусі U-20 яму давялося прапусціць з-за двух папярэджанняў, якія ён атрымаў у матчах плэй-оф супраць Малдовы і Латвіі. Яго гол латышам быў пераможным і вывеў расіянаў у фінал турніру, аднак жоўтая картка, атрыманая на першай дададзенай арбітрам хвіліне сустрэчы, закрыла паўабаронцу магчымасць згуляць у галоўным матчы турніру. Тым не менш, гэта не перашкодзіла Васільеву стаць лепшым паўабаронцам турніру.

Выступаў за маладзёжную каманду маскоўскага «Спартака», наварасійскі «Чарнаморац», маскоўскае «Тарпеда», «Растоў», «Калугу», навачаркаскі МІТОС, «Алімпіец» з Ніжняга Ноўгарада і іжэўска «Зеніт-Іжэўск». За асноўны склад «Растова» сыграў тры гульні.

У ліпені 2016 года быў на праглядзе ў гродненскім «Нёмане», але ў выніку кантрак не быў падпісаны[3].

Зноскі