Даніл Аляксандравіч

Даніл Аляксандравіч (1261 — 4 сакавіка 1303, Масква) — першы удзельны князь маскоўскі c 1263, фактычна з 1276; малодшы сын князя Аляксандра Яраславіча Неўскага; родапачынальнік маскоўскай лініі Рурыкавічаў: маскоўскіх князёў і цароў.

Даніл Аляксандравіч
Danila titularnik.jpg
вялікі князь маскоўскі[d]
1263 — 5 сакавіка 1303
Пераемнік Юры Данілавіч
Нараджэнне 1261[1][2][…]
Смерць 5 сакавіка 1303(1303-03-05)
Род Рурыкавічы
Бацька Аляксандр Яраславіч
Маці Аляксандра Брачыслаўна[d][4]
Жонка Mariya Belozyorskaya[d] і Васіліса Дзмітрыеўна[d][5]
Дзеці Юры Данілавіч, Іван Каліта[6], Afanasy Danilovich[d] і Boris Danilovich[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Даніл Аляксандравіч на Вікісховішчы

Дата нараджэнняПравіць

Даніл быў названы так у гонар святога Данііла Стоўпніка, памяць якога адзначаецца 11 снежня, такім чынам, князь Даніл нарадзіўся ў лістападзе-снежні. Лаўрэнцеўскі летапіс згадвае год нараджэння Даніла, «родися Олександру сынъ, и наре[да]ша имя яму Данилъ», пад годам 6769 (1261).

Юныя гадыПравіць

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Цвярская грамата 1408 года расказвае аб выхаванні цвярскім князем Яраславам Яраславічам, братам Аляксандра Неўскага, маленькага Даніла і аб кіраванні на працягу сямі гадоў прызначанай Данілу Масквой цівунамі вялікага князя Яраслава, пакуль ён займаў велікакняжацкі пасад ва Уладзіміры: з 1264 года да сваёй смерці ў 1271 годзе.

ПалітыкаПравіць

Даніл удзельнічаў у барацьбе сваіх братоў князёў Дзмітрыя Пераяслаўскага і Андрэя Гарадзецкага за Уладзімірскае вялікае княжанне і за права княжыць у Ноўгарадзе. Непазбежна далучаемы да міжусобіцы князёў, князь Даніл Аляксандравіч паказаў сябе міратворцам.

У 1282 годзе разам з цвярскім князем Святаславам Яраславічам ён аб'яднаў Маскоўскія войскі з войскамі брата свайго Андрэя, які змагаўся за вялікае княжанне Уладзімірскае супраць іншага брата, Дзімітрыя; але пры першай сустрэчы ў Дзмітраве бакі заключылі мір, і кроў не пралілася. З 1283 года дзейнічаў на баку князя Дзмітрыя, які стаў вялікім князем уладзімірскім.

У 1293 Масква была ўзята войскам татарскага царэвіча Тудана. Пасля смерці князя Дзімітрыя (1294) Даніл Аляксандравіч узначаліў маскоўска-пераяслаўска-цвярскі саюз супраць князя Андрэя. Калі Андрэй стаў вялікім князем уладзімірскім, у 1296 годзе адкрыліся сваркі паміж рускімі князямі; але і Андрэй прызнаў тады правасць князя Даніла, а епіскапы ўладзімірскі Сімяон і сарскі Ізмаіл упэўнілі на з'ездзе князёў ва Уладзіміры спыніць сварку мірам. Калі ж услед за тым Андрэй жадаў з войскам сваім авалодаць Пераяслаўлем-Залескім, Даніл, князь маскоўскі, разам з цвярскім князем Міхаілам сустрэў Андрэя з моцнаю раццю, — і пасля перагавораў у другі раз заключаны быў мір.

Пашырэнне ўладанняўПравіць

Аб росце палітычнага ўплыву Масквы сведчыў удзел князя Даніла Аляксандравіча ў барацьбе за Вялікі Ноўгарад (1296), куды ён быў запрошаны княжыць. У 1300 Даніл Аляксандравіч паспяхова ваяваў з Разанню, захапіўшы Каломну (1301). Пасля смерці князя Івана Дзмітрыевіча Пераяслаўскага (1302) далучыў Переяславль да Маскоўскага княства.

Кананізацыя і памяцьПравіць

У 1652 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя, у 1791 годзе ён быў кананізаваны для мясцовага шанавання Рускай Царквой як Святы верны князь Данііл Маскоўскі. Дні яго памяці адзначаюцца 4 (17) сакавіка і 30 жніўня (12 верасня, дзень здабыцця мошч).

Імя Данілы носіць заснаваны ім Данілаў манастыр у Маскве, размешчаныя паблізу ад манастыра Данілаўская плошча, Данілаўская і Новаданілаўская набярэжныя, Данілаўскі вал, а таксама горад Данілаў у Яраслаўскай вобласці.

У 1997 годзе на плошчы Серпухаўскай заставы ў Маскве ўсталяваны помнік князю Данілу Маскоўскаму працы скульптараў А. Каровіна і У. Макравусава, архітэктара Д. Сакалова. Азначэннем Свяцейшага Патрыярха Пімена і Святога Сінода ад 28 снежня 1988 года заснаваны Ордэн святога вернага князя Даніла Маскоўскага трох ступеняў.

Зноскі

  1. Prince of Moscow Daniil Aleksandrovich // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Daniil Rurik, Grand Duke of Moscow // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Daniel (Daniel) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. А. Э. Иоанн Данилович Калита I // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 190–192.


Папярэднік:
няма
Вялікі князь маскоўскі
12631303
Пераемнік:
Юрый Данілавіч