Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

(пам. 1453) вялікі князь маскоўскі

Дзмітрый Юр’евіч Шамяка (не раней за 1400 і не пазней за 142217 ліпеня 1453, Ноўгарад) — князь галіцкі, сын князя Юрыя Дзмітрыевіча, вялікі князь маскоўскі ў 14461447 гадах.

Дзмітрый Юр’евіч Шамяка
вялікі князь маскоўскі
7 ліпеня 1445 — 26 кастрычніка 1445
Папярэднік Васіль II
Пераемнік Васіль II
Гасудар усяе Русі[d]
12 лютага 1446 — 17 лютага 1447
Пераемнік Васіль II
Нараджэнне не раней за 1400 і не пазней за 1422
Смерць 17 ліпеня 1453
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Маці Анастасія Юр’еўна
Жонка Соф’я Дзмітрыеўна[d][1][2]
Дзеці Марыя Дзмітрыеўна[d][2] і Іван Дзмітрыевіч Шамякін[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Удзельнічаў у 1430-я гады разам з бацькам і сваім старэйшым братам Васілём Касым у барацьбе за княжанне ў Маскве (1425—1453) супраць Васіля Цёмнага. З 1436 узначальваў апазіцыю супраць маскоўскага вялікага князя. Пасля таго, як у 1445 годзе ў бітве пад Суздалем сыны Улу-Мухамеда разбілі маскоўскае войска і ўзялі ў палон Васіля Цёмнага, улада ў Маскве перайшла да Шамякі. Але Васіль, паабяцаўшы хану Залатой Арды выкуп, атрымаў ад яго ардынскага войска і вярнуўся ў Маскву, а Шамяка збег ва Угліч.

Але на бок Шамякі перайшлі шматлікія баяры, купцы і прадстаўнікі духавенства, абураныя «ардынскім палкаводствам» Васіля Цёмнага, і ў 1446 годзе пры іх падтрымцы Дзмітрый Шамяка стаў маскоўскім князем. Затым ён злавіў у Траецкім манастыры Васіля Цёмнага і ў адплату за асляпленне свайго брата — Васіля Касога, асляпіў яго і адправіў ва Угліч. Але ў 1447 годзе Шамяка вымушаны быў збегчы з Масквы, асцерагаючыся войска баярына Пляшчэева, якое падступала да горада. Прычынай гэтага стала тое, што Шамяка не карыстаўся падтрымкай маскоўскіх баяраў, у якіх былі адабраныя вотчыны Суздальска-Ніжагародскага княства, якому Шамяка надаў незалежнасць.

У 1448 годзе Сабор архірэеў, незалежна ад Канстанцінопальскага Патрыярхата, узвёў на кафедру мітрапаліта Маскоўскага епіскапа Разанскага Іону, і наклаў анафему на Дзмітрыя Шамяку. Пазней ён беспаспяхова працягваў спрабаваць змагацца з Васілём Цёмным, пацярпеўшы паразы пад Галічам, а затым пад Усцюгам. У 1452 годзе быў акружаны войскам Маскоўскага княства, але збег у Ноўгарад, дзе памёр (па летапісных дадзеных, атручаны) у 1453 годзе. Пахаваны быў у Юр’евым манастыры.

Крыніцы

правіць
  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 519.