Летапіс
Летапіс — гадавы, больш-менш падрабязны аповед пра падзеі. Аповед пра падзеі кожнага году ў летапісах звычайна пачынаўся словамі: «в лето» (ст.-бел: лето[1]) — адсюль назва — летапіс.
Летапіс з’яўляецца ранняй формай гістарыяграфіі, якая падае розныя падзеі ў храналагічным парадку, часта без увагі на форму і стыль мовы. У летапісы могуць уключацца дакументы і літаратурныя помнікі, напісаныя не толькі ў іншым стылі, але і ў іншыя часы.
Як жанр паходзіць з Візантыі, дзе меў назву хранаграфія. У X — XII стст. распаўсюдзіўся і ў іншых краінах. У Заходняй Еўропе, дзе зваўся хронікай, выціскнуў жанр кароткіх сухіх аналаў. У Усходняй Еўропе замацавалася паняцце летапіс. З часам, заходнееўрапейскія і ўсходнееўрапейскія помнікі гэтага жанру набылі своеасаблівыя традыцыі. На беларускіх землях у XVI — XVII стст. яны спалучаліся, таму да твораў беларускага (або беларуска-літоўскага) летапісання дастасавальныя абодва тэрміна летапіс і хроніка.
Некаторыя летапісы
правіцьЗноскі
- ↑ Лето Архівавана 11 жніўня 2011. // Старабеларускі лексікон Архівавана 12 сакавіка 2009.: Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. Укладальнікі: Прыгодзіч Мікалай, Ціванова Галіна
Спасылкі
правіць- Беларускія летапісы і кронікі Архівавана 27 мая 2010.
- Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка Архівавана 22 красавіка 2010.